Культура. Нацыя ‹
№38 - 2026 - 11
EN
«Культура. Нацыя»ISSN 2562-9506 Пра часопісЗгарнуць

«Культура. Нацыя»

Незалежны беларускі часопіс пра культуру, гісторыю, мову, літаратуру і нацыянальнае будаўніцтва. Выходзіць з 2012 году; з 2020 году — выданьне Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНІМ, Канада). Тут можна чытаць нумары часопіса і асобныя артыкулы.

“Culture. Nation”

An independent Belarusian journal on culture, history, language, literature and nation-building. Published since 2012; since 2020 a publication of the Belarusian Institute of Arts and Sciences (BINIM, Canada). Read full issues and individual articles here.

1 / 163

Культура. Нацыя · 2026-11-28

№38 - 2026 - 11

№38

ЛІСТАПАД 2026

Выданьне Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе

Атава, Канада

Пра часопіс

Дарагія сябры!

Часопіс “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ” заснаваны як незалежнае перыядычнае выданьне, прызначанае для абмеркаваньня праблем беларускай культуры і нацыянальнага будаўніцтва.

Часопіс заснаваны ў 2012 годзе і напачатку меў назву “САКАВІК” (пад гэтай назвай выйшлі першыя шэсць нумароў). З 2018 года часопіс выходзіць два разы на год, да гэтага часу выходзіў раз на квартал. З кастрычніка 2020 года часопіс набыў статус выданьня Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе (БІНІМ, Канада). Часопіс “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ” публікуецца на kn.sakavik.net

Часопіс зьмяшчае арыгінальныя аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаньнях, маючых дачыненьне да развіцьця беларускай нацыі і нацыянальнага будаўніцтва. Беларуская Мова – асноўная мова часопіса, але магчымы публікацыі і на іншых мовах.

Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых. Свае матэрыялы дасылайце на: kn@binim.org

​ Выява на вокладцы: "Жаніцьба Цярэшкі”. Малюнак Людмілы Андзілеўкі

39-ты нумар часопіса “Культура. Нацыя” выйдзе ў красавіку 2027 года

Зьмест

Расія і савецкія пантэоны

Пётра Мурзёнок

Анатацыя:

У артыкуле дасьледуецца цывілізацыйная, гістарычная і геапалітычная пераемнасьць чатырох гістарычных выяў расійскай дзяржаўнасьці: Маскоўскага княства (Масковіі), Расійскай імперыі, Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР) і сучаснай Расійскай Федэрацыі. Аўтар абгрунтоўвае тэзіс аб непадзельнай сутнасьці гэтых утварэньняў, якая грунтуецца на агульнай еўразійскай ардынскай спадчыне, аўтарытарным стылі кіраваньня, прыгнечаньні індывідуальнай і нацыянальнай свабоды, а таксама на бесперапыннай імперскай экспансіі супраць суседніх народаў — ад заваяваньняў паволжскіх і сібірскіх ханстваў да войнаў супраць Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, краін Балтыі, Грузіі і сучаснай поўнамаштабнай агрэсіі супраць Украіны.

Асобная ўвага надаецца савецкаму перыяду як найбольш жорсткаму эксперыменту сацыяльнай інжынерыі, які суправаджаўся масавым тэрорам, калектывізацыяй, Галадаморам, сістэмай ГУЛАГа і гвалтоўнай русіфікацыяй. Праз прызму асабістага і сямейнага досьведу трох пакаленьняў беларусаў у СССР раскрываецца сутнасьць «савецкага чалавека» і супярэчнасьць паміж камуністычнымі лозунгамі і штодзённай рэальнасьцю. У заключнай частцы прапануецца аўтарская класіфікацыя чатырох сімвалічных «савецкіх пантэонаў» (Маўзалей Леніна, крах камуністычнай утопіі, некропаль каля Крамлёўскай сьцяны і архіпелаг ГУЛАГ), якім супрацьпастаўляюцца нацыянальныя пантэоны і мемарыялы памяці ахвяр таталітарызму, што ўжо існуюць або паўстануць у вызваленых ад імперскага прыгнёту краінах.

Abstracts:

The article examines the civilizational, historical, and geopolitical continuity of the four historical incarnations of Russian statehood: the Grand Duchy of Moscow (Muscovy), the Russian Empire, the Union of Soviet Socialist Republics (USSR), and the modern Russian Federation. The author substantiates the thesis of the indivisible essence of these entities, which is rooted in a shared Eurasian Golden Horde heritage, an authoritarian style of governance, the suppression of individual and national freedom,

and continuous imperial expansion against neighboring peoples—from the conquests of the Volga and Siberian khanates to the wars against the Grand Duchy of Lithuania, the Polish–Lithuanian Commonwealth, the Baltic states, Georgia, and the current full-scale aggression against Ukraine.

Special attention is given to the Soviet period as the most brutal experiment in social engineering, accompanied by mass terror, collectivization, the Holodomor, the Gulag system, and forced Russification. Through the prism of the personal and family experience of three generations of Belarusians in the USSR, the article reveals the essence of the "Soviet man" and the contradiction between communist slogans and everyday reality. In the concluding section, the author proposes a classification of four symbolic "Soviet pantheons" (Lenin's Mausoleum, the collapse of the communist utopia, the Kremlin Wall Necropolis, and the Gulag Archipelago), contrasting them with national pantheons and memorials to the victims of totalitarianism that already exist or will emerge in countries liberated from imperial oppression.

Да 104-годдзя ўтварэньня СССР і да 35-годдзя з часу яго распада

(30 сьнежня 1922, Петраград – 8 сьнежня 1991 года, Віскулі, Беларусь)

Непадзельная сутнасьць чатырох выяў Расіі

Мы разглядаем чатыры геапалітычныя гістарычныя ўтварэньні — Масковію, Расійскую імперыю, СССР і Расійскую Федэрацыю — як асобныя па форме, але тоесныя па сутнасьці геапалітычныя суб'екты:

"Масковія (Расія)"="Расійская імперыя"="СССР (Расія)"="Расійская Федэрацыя (Расія)"

Такі падыход грунтуецца на трох падставах:

1.​ На іх адзінай гістарычнай спадчыне.
2.​ На агульных цывілізацыйных еўраазіяцкіх каштоўнасьцях.
3.​ На імперскім характары ўсіх чатырох выяў Расіі і працягу экспансіянісцкай палітыкі ў наш час.
Масковія (Расія) = Расійская імперыя=СССР(Расія)=Расійская Федэрацыя (Расія)

Такі падыход грунтуецца на наступным.

4.​ На іх адзінай гістарычнай спадчыне
5.​ На агульных цывілізацыйных еўраазіяцкіх каштоўнасьцях 6.​ На імперскім характары чатырох выяў Расіі і на прадаўжэньні экспансіянісцкай палітыкі у наш час

Гістарычная спадчына


Асновай насельніцтва будучай Масковіі першапачаткова былі ўсходнія славяне, якія мігравалі на паўночна-ўсходнюю ўскраіну Кіеўскай Русі ў лясную зону міжрэчча Волгі і Акі. Тут, на перыферыі славянскага сьвету, адбыліся два маштабныя працэсы этнічнага і культурнага зьмешваньня:

Першая хваля асіміляцыі (ІХ–ХІІІ стст.): прышлыя славянскія каланісты асіміляваліся з мясцовымі фіна-угорскімі плямёнамі (мера, мурама, весь, мешчара, мокша, эрзя), пераймаючы іх гаспадарчы ўклад, антрапалагічныя рысы, тапаніміку і шмат якія элементы побытавай культуры.

Другая хваля асіміляцыі (ХІV–ХVІІ стст.): у эпоху Залатой Арды і пазьнейшага далучэньня паволжскіх і сібірскіх ханстваў адбывалася інтэнсіўнае зьмешваньне з цюркскімі і мангольскімі родамі, у тым ліку на ўзроўні кіруючай арыстакратыі. Падобная падвойная асіміляцыя карэнным чынам зьмяніла характар, сацыяльную псіхалогію і этнічны склад насельніцтва паўночнага ўсходу ў параўнаньні з продкамі сучасных беларусаў і ўкраінцаў. Разьмежаваньне ўсходніх славян з утварэньнем дзьвюх розных цывілізацый было вызначана сукупнасьцю аб’ектыўных фактараў:

●​ адметнымі асаблівасьцямі плямёнаў (крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, палян, драўлян, валынян з аднаго боку і вяцічаў ды каланістаў Залесься з другога);
●​ прыродна-геаграфічнымі ўмовамі Усходне-Еўрапейскай раўніны і Еўразійскага стэпу;
●​ уплывам мангольскай імперыі — Залатой Арды;
●​ узьнікненьнем і ўмацаваньнем Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) — магутнай еўрапейскай дзяржавы, якая зьяднала землі сучасных Беларусі і Украіны, забясьпечыла разьвіцьцё прававой культуры (Статуты ВКЛ 1529,

1566 і 1588 гадоў, Магдэбургскае права для гарадоў) і выратавала заходніх русінаў (продкаў беларусаў і ўкраінцаў) ад еўразійскага дэспатызму.

Прадстаўленыя гістарычныя рамкі і этнічна-цывілізацыйныя адрозьненьні дазваляюць зрабіць тры прынцыповыя высновы:

●​ Яны цалкам адвяргаюць сучасныя прэтэнзіі ідэалогіі «русского мира», рэжыму Пуціна і яго прапагандыстаў на гістарычнае першынство ў рускіх землях як навукова беспадстаўныя і фальшывыя. Масковія ўзьнікла на глухой перыферыі Кіеўскай Русі ўжо пасьля яе распаду, і ўсе намаганьні расійскай імперскай гістарыяграфіі абгрунтаваць манаполію Масквы на спадчыну Кіева зьяўляюцца ідэалагічным канструктам (E. M. Thompson, Imperial Knowledge: Russian Literature and Colonialism, 2000).

●​ Яны абвяргаюць імперскі міф «аб трыадзінстве рускага народа», створаны ў канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзя (у прыватнасьці ў «Сінопсісе» Інакенція Гізеля і ідэалогіі Феафана Пракаповіча) дзеля апраўданьня каланізацыі Беларусі і Украіны.

●​ Гістарычны і культурны вектар ішоў з Кіева і Полацка на паўночны ўсход, але ніяк не наадварот. Фактычна, Масковія прысабечыла сабе саму назву «Русь» і гісторыю Кіеўскай Русі шляхам мэтанакіраванага перапісваньня летапісаў у часы Івана ІІІ, Івана IV і Пятра І.

Агульныя цывілізацыйныя еўраазіяцкія каштоўнасьці

Уклад жыцьця, прававая культура і сістэма кіраваньня ў Маскоўскім княстве з самага пачатку фарміраваліся пад вызначальным уплывам законаў і практык Залатой Арды. З сярэдзіны ХІІІ стагоддзя і на працягу больш як двух стагоддзяў (1235–1480) Масковія была верным васалам Арды: маскоўскія князі атрымлівалі ханскі ярлык на кіраваньне, а ўзамен жорстка зьбіралі даніну («выхад») са свайго і суседніх княстваў на карысьць Сарая, нярэдка выкарыстоўваючы ардынскія войскі для падаўленьня суседзяў (як, напрыклад, у Цьвяры ў 1327 годзе). Акрамя таго, Залатая Арда рэгулярна ладзіла карныя паходы на паўночна-ўсходнія землі — толькі ў другой палове ХІІІ стагоддзя такіх спусташальных набегаў было чатырнаццаць.

Масква не проста падпарадкоўвалася законам Арды, але і арганічна інтэгравала іх у сваю дзяржаўную машыну:

1.​ былі пераняты ардынскія вайсковыя і падатковыя сістэмы (у тым ліку перапісы насельніцтва, пошліна «тамга», ад якой пайшло слова «таможня», ямская ганьба, а таксама «казна» і «деньги»);
2.​ сфарміраваўся жорстка цэнтралізаваны, патрыманіяльны (вотчынны) стыль кіраваньня, пры якім уся зямля і ўсе падданыя — ад селяніна да баярына — лічыліся асабістай уласнасьцю гаспадара (паводле дакладных назіраньняў Рычарда Пайпса ў працы Russia under the Old Regime);
3.​ замацаваліся цесныя персанальныя і дынастычныя сувязі паміж маскоўскай і ардынскай знацьцю. Вяльможы з Арды масава пераходзілі на службу да маскоўскага князя; паводле дасьледаваньняў акадэміка А. Халікава (2004), ад татарскіх мурзаў і царэвічаў паходзяць сотні знатных расійскіх дваранскіх родаў (Гадуновы, Юсупавы, Апраксіны, Шарамецевы, Тургеневы, Карамзіны, Дзяржавіны і інш.). Гісторыкі таксама зьвяртаюць увагу на ардынскія карані па матчынай лініі Івана IV Жахлівага (праз Глінскіх, якія вялі род ад Мамая), Барыса Гадунова і нават маці Пятра І Натальлі Нарышкінай (Г. Абдулаева, 2011; І. Гарыфуллін, 2012).

Экспансія Масковіі

Далейшая экспансіянісцкая дынаміка Масковіі шмат у чым успадкавала геапалітычны імпульс ваяўнічых качавых імперый Еўразійскага стэпу. На працягу тысячагоддзяў стэпавыя хвалі рухаліся з усходу на захад, зьмяняючы адна адну (N. Riasanovsky, A History of Russia, 1993):

❖​ скіфы (700–200 гг. да н.э.);
❖​ сарматы (200 г. да н.э. — 200 г. н.э.);
❖​ гуны (370–453 гг. н.э.);
❖​ аланы (500–1100 гг. н.э.);
❖​ авары (600–800 гг. н.э.);
❖​ хазары (600–1000 гг. н.э.);
❖​ печанегі (800–1100 гг. н.э.);
❖​ кіпчакі і куманы / полаўцы (ХІ–ХІІІ стст.);
❖​ манголы Чынгісхана і Залатая Арда (ХІІІ–ХV стст.).

Пасьля распаду Залатой Арды, які адбыўся перадусім па ўнутраных прычынах міжусобнай барацьбы ўнутры самой Арды (а не ў выніку Кулікоўскай бітвы 1380 года, як міфалагізавана сьцьвярджаецца ў расійскіх падручніках — сам Дзмітрый Данскі ўжо праз два гады пасьля разгрому Мамая ханам Тахтамышам аднавіў выплату даніны), Масковія атрымала прастору для ўласнай экспансіі.

Свае першыя сілы яна скіравала на Захад — супраць Вялікага Княства Літоўскага, імкнучыся захапіць беларускія і ўкраінскія землі. Шматлікія войны, разьвязаныя Масковіяй супраць ВКЛ пад крывадушным лозунгам «абароны праваслаўнага насельніцтва», сутыкнуліся з зацятым супрацівам грамадства ВКЛ, якое абараняла еўрапейскі лад жыцьця, шляхецкія вольнасьці, гарадское самакіраваньне і рэлігійную талерантнасьць. Менавіта пастаянная ваенная пагроза з боку Масковіі стала галоўным чыннікам заключэньня Люблінскай уніі 1569 года і аб’яднаньня ВКЛ з Каралеўствам Польскім у федэратыўную Рэч Паспалітую. З канца XV да сярэдзіны XVII стагоддзя паміж ВКЛ (Рэччу Паспалітай) і Масковіяй адбылося дзевяць буйных войнаў:

●​ 1-я Маскоўска-Літоўская вайна — 1492–1494 гг.
●​ 2-я Маскоўска-Літоўская вайна — 1500–1503 гг.
●​ 3-я Маскоўска-Літоўская вайна — 1507–1508 гг.
●​ 4-я Маскоўска-Літоўская вайна — 1512–1522 гг.
●​ 5-я Маскоўска-Літоўская вайна — 1534–1537 гг.
●​ Лівонская вайна — 1558–1583 гг.
●​ Вайна Масковіі з Рэччу Паспалітай (Смутны час) — 1605–1618 гг.
●​ Смаленская вайна — 1632–1634 гг.
●​ Крывавы патоп (вайна 1654–1667 гг.), падчас якой, паводле падлікаў беларускіх гісторыкаў (М. Ткачоў, Г. Сагановіч), загінула больш за палову насельніцтва Беларусі — звыш 1,5 мільёна чалавек, а дзясяткі тысяч рамесьнікаў былі гвалтоўна вывезены ў Масковію.

Сустрэўшы магутны адпор на Захадзе, Масковія скіравала асноўны ўдар на Усход — супраць раздробленых аскепкаў Залатой Арды. Былі пасьлядоўна заваяваны і зьнішчаны:

➢​ Казанскае ханства (1552);
➢​ Астраханскае ханства (1556); ➢​ Вялікая Нагайская Арда (1557); ➢​ Сібірскае ханства (1582);
➢​ Пярэстая (Пегая) Арда (1619).

У выніку гэтага імклівага захопу ўжо ў канцы XVI стагоддзя тэрыторыя Маскоўскай дзяржавы вырасла да 5,5 млн кв. км з насельніцтвам каля 9–10 мільёнаў чалавек (тады як у 1450 годзе яна займала толькі 430 тысяч кв. км з насельніцтвам каля 3 млн чалавек). Класічныя расійскія еўразійцы ХХ стагоддзя — Леў Гумілёў і Пётр Савіцкі — адкрыта прызнавалі, што Маскоўская дзяржава і СССР зьяўляюцца прамымі спадкаемцамі імперыі Чынгісхана. Л. Гумілёў пісаў у прадмове да кнігі Э. Хара-Давана (1992): «Военный и политический опыт Чингис-хана, слившись с русским православием, в XIV веке дал жизнь Московской Руси». У сваю чаргу П. Савіцкі ў лісьце да Л. Гумілёва адзначаў: «Я ўсё яшчэ разглядаю нашага вялікага і грознага бацьку Чынгісхана як адну з найвялікшых фігур ва ўсёй гісторыі перадленінскай Еўразіі. Толькі Ленін пераўзыйшоў яго па сваіх маштабах і моцы сваёй мэты» (цыт. па: M. Laruelle, Russian Eurasianism: An Ideology of Empire, 2008). Сёньня на гэтых заваяваных прасторах Еўразійскага стэпу і Паволжа жывуць дзясяткі карэнных народаў (башкіры, татары, марыйцы, мардва, удмурты, чувашы, калмыкі, чачэнцы, інгушы, аварцы, чаркесы, асеціны, балкары, карачаеўцы), якія застаюцца на становішчы ўнутраных калоній Масквы.

Ці Масква — «Трэці Рым»?

З пачатку XVI стагоддзя (пасля пасланьняў манаха Філафея) маскоўская ідэалогія пачала прасоўваць месіянскую дактрыну «Масква — Трэці Рым, а чацьвёртаму не бываць». Аднак ці мае гэтая прэтэнзія хоць якое-небудзь цывілізацыйнае абгрунтаваньне?

Рымская спадчына — гэта перш за ўсё вяршэнства права (lex), грамадзянскія інстытуты, падзел уладаў, павага да прыватнай уласнасьці і годнасьці грамадзяніна. Масковія ж з часоў Івана IV Жахлівага (1547–1584) і апрычніны замацавала дзяржаўны тэрор як норму кіраваньня. Гэтую практыку масавага зьнішчэньня людзей дзеля геапалітычных або ўтапічных мэтаў у ХХ стагоддзі пераняў і шматкроць павялічыў бальшавіцкі рэжым. Паводле абагульненых падлікаў дасьледчыкаў таталітарызму (у прыватнасьці аўтараў «Чорнай кнігі камунізму» пад рэдакцыяй Стэфана Куртуа), гістарычная авантура пад назвай камуністычнага будаўніцтва і СССР забрала дзясяткі мільёнаў чалавечых жыцьцяў толькі ў выніку прамых рэпрэсій, штучнага голаду, дэпартацый і ваенных авантур (а ў сусьветным маштабе — да 100 мільёнаў ахвяр). Нездарма 8 сакавіка 1983 года прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган дакладна вызначыў СССР як «імперыю зла».

Захад доўгі час памылкова ўспрымаў Расію праз фасад «вялікай рускай культуры» — Пушкіна, Талстога, Дастаеўскага, Чайкоўскага, рускага балета — не заўважаючы таго, што гэтая культура існавала як тонкі элітарны слой на паверхні глыбока архаічнай, прыгонніцкай і гвалтоўнай сістэмы. Сёньняшняя вайна Расіі супраць Украіны — гэта не выпадковы збой, а заканамерны міжцывілізацыйны канфлікт паміж Еўразійскай імперскай дэспатыяй і Заходне-Рутэнскай (Беларуска-Украінскай) субцывілізацыяй Еўропы. Падтрымка гэтай агрэсіўнай вайны значнай часткай расійскага грамадства паказвае, што ардынска-апрычная ментальнасьць захавалася ў свядомасьці мільёнаў людзей. Такім чынам:

Масква ≠ Трэці Рым

Імперскі характар чатырох выяў Расіі

Імперская сутнасьць Расіі найбольш выразна праяўляецца ў яе бесперапынным імкненьні да тэрытарыяльнага пашырэньня за кошт суседніх народаў:

●​ XVIII–XIX стагоддзі: тры падзелы Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795), у выніку якіх Беларусь, Літва і Правабярэжная Украіна былі інкарпараваны ў склад Расійскай імперыі; заваяваньне Крыма (1783), Фінляндыі (1809), Бесарабіі (1812), Каўказа (Каўказская вайна 1817–1864 гг. з генацыдам чаркескага народа) і Цэнтральнай Азіі.
●​ Пакт Молатава — Рыбентропа і Другая сусьветная вайна: напярэдадні Другой сусьветнай вайны СССР у злачыннай змове з нацысцкай Германіяй (23 жніўня 1939 года) падзяліў Усходнюю Еўропу, акупаваў і анексаваў краіны Балтыі (Літву, Латвію, Эстонію), Бесарабію, Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну, а таксама разьвязаў Зімовую вайну супраць Фінляндыі (1939–1940). Па выніках вайны 1945 года Масква ўсталявала ваенна-палітычны кантроль над краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, навязаўшы ім савецкі таталітарны лад і стварыўшы «сацыялістычны лагер» — фактычнае ўвасабленьне даўняй мары еўразійцаў пра кантынентальную імперыю.
●​ Халодная вайна і параза ў Афганістане: у другой палове ХХ стагоддзя СССР вёў барацьбу за сусьветную гегемонію праз падтрымку пракамуністычных рэжымаў і ўзброеных рухаў у Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы (Карэя, В’етнам, Куба, Ангола, Эфіопія, Нікарагуа). Аднак імперскае перанапружаньне прывяло да фатальнай памылкі: у снежні 1979 года савецкія войскі ўварваліся ў Афганістан. Дзесяцігадовая вайна скончылася ганебным вывадам войскаў у лютым 1989 года, эканамічным

зьнясіленьнем і крахам усяго Савецкага Саюза ў 1991 годзе. СССР (Расія) падавіўся Афганістанам.
●​ Рэваншызм ХХІ стагоддзя: пасьля кароткага перыяду разгубленасьці ў 1990-я гады імперскі інстынкт у Крамлі аднавіўся з новай сілай. Захаваньне акупацыйнага плацдарму ў Прыднястроўі (Малдова), вайна супраць Грузіі і акупацыя Абхазіі ды Паўднёвай Асеціі (2008), анексія Крыма і вайна на Данбасе (2014), а потым поўнамаштабнае ўварваньне ва Украіну ў лютым 2022 года пацьвярджаюць нязьменнасьць імперскай прыроды Расіі. Але гістарычная заканамернасьць непазьбежная: як калісьці савецкая імперыя зламалася аб Афганістан, так і сучасная Расійская Федэрацыя немінуча зламаецца аб гераічны супраціў украінскага народа. Расія падавіцца Украінай.

Савецкі перыяд у Расіі, або Расія як правапераемніца СССР

Знаходзячыся ў Канадзе — у далёкіх ад роднай зямлі краях — вольна ці нявольна ўвесь час вяртаесься думкамі ў мінулае. Мая радзіма — Беларусь. Там прайшлі мае найлепшыя гады: дзяцінства і юнацтва, вучоба, стварэньне сям’і і першыя крокі ў навуковай кар’еры. Я пражыў 47 гадоў у любай Беларусі, якая тады была невялікай часткай велізарнай звышдзяржавы — Савецкага Саюза.
Мы пакідалі Беларусь у 1998 годзе. Нашая краіна толькі-толькі атрымала фармальную незалежнасьць пасьля распаду СССР у 1991 годзе, але вельмі хутка апынулася пад уладай прагных да неабмежаванага панаваньня спадкаемцаў бальшавізму (Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі з 1994 года і Уладзіміра Пуціна ў Расіі з 1999 года).
З майго гістарычнага і жыцьцёвага досьведу вынікае адназначная выснова: таталітарная дыктатура ніколі не была арганічнай для беларускай палітычнай традыцыі. Яна прыйшла да нас з Еўразіі — з Расіі, дзе бальшавізм увасобіўся ў фанатычнай постаці Уладзіміра Леніна і быў даведзены да абсалютнага дэспатызму Іосіфам Сталіным. Парадокс гісторыі палягае ў тым, што тэарэтычныя ідэі марксізму і камунізму Ленін прывёз з Заходняй Еўропы. Аднак ні ў Вялікабрытаніі, ні ў Германіі, ні ў Швейцарыі, дзе існавалі традыцыі парламентарызму, прафсаюзаў і прававой дзяржавы, гэтыя радыкальныя ідэі не змаглі ператварыцца ў таталітарную дыктатуру. Прыдатную глебу яны знайшлі менавіта ў Расіі, дзе панавалі на працягу 69 гадоў існаваньня СССР (з 30 сьнежня 1922 года да 8 сьнежня 1991 года) і працягваюць жыць у свядомасьці значнай часткі насельніцтва і сёньня — нават на выбарах у Дзяржаўную думу Расіі 2026

года прыхільнікі камуністычнай партыі захавалі шматмільённы электарат (каля 15 мільёнаў галасоў).

Чаму сацыялістычная рэвалюцыя стала магчымай менавіта ў Расіі?

Пытаньне пра прычыны бальшавіцкага перавароту 1917 года падрабязна дасьледавана сусьветнай гістарыяграфіяй. Безумоўна, каталізатарам паслужыў зьнешні фактар — катастрафічныя наступствы Першай сусьветнай вайны. Аднак вайна не прывяла да таталітарнага бальшавізму ні ў Францыі, ні ў Брытаніі, ні ў ЗША. У Расіі вырашальную ролю адыгралі ўнутраныя цывілізацыйныя чыннікі: глыбокая беднасьць насельніцтва, архаічнасьць эканомікі, нешматлікасьць адукаванага сярэдняга класа і бяспраўнае, малапісьменнае сялянства, якое толькі ў 1861 годзе атрымала фармальнае вызваленьне ад прыгоннага права, але заставалася ў абшчыннай залежнасьці.
Але галоўным чыннікам была глыбінная культурна-псіхалагічная гатоўнасьць расійскага грамадства прыняць неабмежаваную дыктатуру. Гэты менталітэт стагоддзямі фармаваўся двума інстытутамі:

1.​ Самадзяржаўнай уладай ардынскага тыпу, якая выхоўвала ў падданых безагляднае пакланеньне перад царом-бацюшкам, генсекам ці прэзідэнтам і пагарду да правоў асобнага чалавека.
2.​ Дзяржаўнай Рускай праваслаўнай царквой, якая з часоў Івана Грознага і асабліва пасьля сінадальнай рэформы Пятра І была цалкам падпарадкавана дзяржаўнаму апарату і прапаведавала пасіўнасьць, пакорнасьць і сакральнасьць любога начальства.

Асаблівай праявай маскоўскай дзяржаўна-царкоўнай несвабоды была жорсткая рэлігійная нецярпімасьць і крымінальнае прасьледаваньне за спробу выйсьці з-пад кантролю пануючай царквы. У адрозьненьне ад Вялікага Княства Літоўскага, дзе Варшаўская канфедэрацыя 1573 года і Статут 1588 года гарантавалі свабоду веравызнаньня, у Маскоўскім царстве Саборнае ўлажэньне 1649 года (глава I «О богохульниках и о церковных мятежниках») прадугледжвала жорсткія пакараньні — аж да спаленьня на вогнішчы («сжечь без всякого милосердия») — за адступленьне ад праваслаўя, пераход у іншую веру або рэлігійнае іншадумства. Такімі ж жорсткімі рэпрэсіямі суправаджалася барацьба супраць стараабрадцаў (спаленьне пратапопа Авакума ў 1682 годзе), а пазьней — гвалтоўная ліквідацыя Уніяцкай царквы на беларускіх і ўкраінскіх землях на Полацкім саборы 1839 года.

У выніку шматвяковага прыгону, адсутнасьці прававой абароны ўласнасьці і падаўленьня асабістай ініцыятывы ў расійскім грамадстве замацаваліся дэструктыўныя сацыяльныя зьявы:

●​ Інстытуцыяналізаванае п’янства як сродак кіраваньня: яшчэ з часоў «царовых кабакоў» Івана Жахлівага і да савецкай дзяржаўнай гарэлачнай манаполіі алкаголь быў найважнейшай крыніцай напаўненьня казны і адначасова інструментам сацыяльнай анестэзіі, які прытупляў здольнасьць людзей да грамадзянскай самаарганізацыі.
●​ Прававы нігілізм і бытавая крыміналізацыя: калі закон дзейнічае выбарачна, а ўласнасьць не абаронена, мяжа паміж «дзяржаўным» і «нічыйным» сьціраецца, спараджаючы паўсюдную карупцыю, крадзяжы, гвалт і фаталізм («ад турмы і ад сумы не заракайся»).

Усе гэтыя хваробы імперскага цэнтра Расія навязвала і заваяваным нацыянальным ускраінам, у тым ліку Беларусі і Украіне, дзе мясцовыя еўрапейскія традыцыі працавітасьці, прыватнай гаспадаркі і самапавагі мэтанакіравана выкарчоўваліся.
Акрамя зьнешняга фактару (вынікі Першай сусьветнай вайны) і сацыяльна-эканамічнай адсталасьці (беднасьць, слабая прамысловасць, бяспраўнае сялянства, вызваленае ад прыгону толькі ў 1861 годзе), вырашальную ролю адыграла гісторыка-культурная гатоўнасьць расійскага грамадства прыняць дыктатуру. Гэты ўклад грунтаваўся на:
•​ Рабскай пакорнасьці перад дзяржаўнай уладай (царом, імператарам, правадыром), прышчэпленай з часоў Залатой Арды;
•​ Дзейнасьці праваслаўнай царквы, цесна зьлітай з дзяржавай, якая
прапагандавала пасіўнасьць, абсалютызм і паслухмянасць на шкоду
індывідуалізму, свабодзе асобы і прыватнай уласнасьці.

Гэтыя парадкі Расія навязвала і ўсім захопленым калоніям-акраінам, уключна з Беларуссю і Украінай. У такіх умовах усяго праз шэсць месяцаў пасьля вяртаньня Леніна ў Петраград і публікацыі «Красавіцкіх тэзісаў» адбыўся Кастрычніцкі пераварот (7–8 лістапада 1917 г.). Папулісцкія лозунгі — «зямлю — сялянам, хлеб — галодным, мір — народам» — аказаліся цынічным падманам. Зямлю ў сялян забралі, сагналі іх у калгасы, а найбольш працавітых («кулакоў») выслалі ў Сібір. Нязгодных сістэма ВЧК–ГУЛАГ адпраўляла будаваць каналы, чыгункі і
электрастанцыі.

У сваім яскравым эсэ «СССР як калыска і магіла» беларуская пісьменьніца Святлана Курс (Ева Вежнавец) дакладна прасачыла юрыдычныя этапы татальнага заняволеньня грамадства бальшавікамі:

●​ 1918 год: Спачатку была ўзаконеная практыка пазбаўлення выбарчых і грамадзянскіх правоў па класавай прыкмеце «лішэнцаў», ад слова «лишение прав»;
●​ 1918–1922 гады: створана сістэма канцэнтрацыйных лагераў і прымусовай працы «для класава-варожых элементаў»;
●​ 1926 год: у Крымінальным кодэксе зьявіўся знакаміты 58-ы артыкул, скіраваны супраць «контррэвалюцыйнай дзейнасьці, агітацыі і прапаганды»; ●​ 1927–1929 гады: рэжым вынаходзіць кляймо «кулака» і абвяшчае палітыку «Вялікага пералому» (1929). Тэрор абрынаецца на вёску: самых працавітых і гаспадарлівых сялян расстрэльваюць альбо высылаюць сем’ямі ў неабжытыя раёны Сібіры і Поўначы («раскулачваньне»).

●​ 7 жніўня 1932 года: прынята Пастанова ЦВК і СНК СССР «Аб ахове маёмасьці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаваньні грамадзкай (сацыялістычнай) уласнасьці», вядомая ў народзе як «закон аб трох (сямі) каласках», паводле якога за жменю збожжа, сабраную галоднымі дзецьмі або жанчынамі на калгасным полі, давалі 10 гадоў лагераў або расстрэл.

●​ 1 сьнежня 1934 года: выйшла Пастанова ЦВК СССР «Аб парадку вядзеньня спраў аб падрыхтоўцы або зьдзяйсьненьні тэрарыстычных актаў», якая спрасьціла судаводзтва да абсурду (разгляд справы за 10 дзён, без адвакатаў, без права на абскарджаньне і з неадкладным выкананьнем сьмяротнага прысуду) і запусьціла махавік Вялікага тэрору.

Пазасудовыя органы — так званыя «тройкі» НКУС — толькі за два гады Вялікага тэрору (1937–1938) асудзілі 1 344 923 чалавекі, зь якіх 681 692 чалавекі (больш за палову) былі прыгавораны да расстрэлу. У чэрвені 1940 года быў уведзены ўказ аб крымінальнай адказнасьці за спазьненьне на працу больш чым на 20 хвілін або самавольны сыход з прадпрыемства — толькі за першыя паўгода па ім па ўсім СССР асудзілі больш за 2 мільёны рабочых і служачых.

Сістэма ГУЛАГа налічвала звыш 30 000 месцаў зьняволеньня, 53 лагерныя ўпраўленьні, 425 калоній і больш за 2000 спецкамендатур. На 1 студзеня 1939 года ў ГУЛАГу ўтрымлівалася каля 1,99 млн зьняволеных, а пасля сьмерці Сталіна Берыя дакладваў пра 2 526 401 вязьня (у тым ліку 438 788 жанчын).

Колькасьць зьняволеных беларусаў у лагерах ГУЛАГа па гадах:
• 1939–1942 гг.: У гэты перыяд беларусаў у лагерах было значна больш, чым украінцаў. Колькасць складала 44785 чалавек у 1939 годзе, дасягнула піка ў 49743 чалавека ў 1940 годзе, і склала 45320 чалавек у 1942 годзе.
• 1943-1945 гг.: Назіралася паслядоўнае зніжэнне паказчыкаў: да 25461 чалавека ў 1943 годзе, 15264 у 1944 годзе, і 15479 у 1945 годзе.
• 1946-1947 гг.: Вызначыўся новы рост колькасці - да 24249 чалавек у 1946 годзе і 32242 чалавек у 1947 годзе.

Колькасьць зьняволеных украінцаў у лагерах ГУЛАГа па гадах:
• 1939–1942 гг.: Паказчыкі заставаліся адносна стабільнымі на ўзроўні каля 18–19 тысяч чалавек (18190 у 1939 г., 19683 у 1940 г., і 18148 у 1942 г.).
• 1943 г.: Зафіксавана зніжэнне да 11467 чалавек.
• 1944-1945 гг.: Адбыўся рэзкі скачок колькасці - колькасць зняволеных вырасла больш чым у шэсць разоў, дасягнуўшы 73832 чалавек у 1944 годзе і пікавага значэння ў 85584 чалавека ў 1945 годзе.
• 1946-1947 гг.: У 1946 годзе колькасць рэзка ўпала да мінімальнага паказчыка за ўвесь перыяд - 10755 чалавек, пасля чаго ў 1947 годзе зноў узрасла да 18294 чалавек.

Зводная карта лагераў (з 1923 года па 1967 год), якія і знаходзіліся ў вядзенні Галоўнага ўпраўлення ісправічна-працоўных лагераў (ГУЛАГ). Аўтар перадаў карту ў грамадскі набытак

(Public Domain)

У дзяржаве, дзе чалавечае жыцьцё не каштуе ламанага гроша, нават уласныя ваенныя страты ў Другой сусьветнай вайне (Вялікай Айчыннай) дагэтуль не падлічаны дакладна — афіцыйныя лічбы вагаліся ад 7 мільёнаў пры Сталіне да 20 мільёнаў пры Брэжневе і 27 мільёнаў пазьней, з хібнасьцю ў дзясяткі мільёнаў. Тое ж самае стаўленьне да людзей як да «гарматнага мяса» Расія дэманструе і ў цяперашняй вайне супраць Украіны.

Тры пакаленьні людзей пры савецкай уладзе

Савецкі лад праіснаваў больш за 70 гадоў і ахапіў 4 пакаленьні савецкіх людзей. Відавочна, што на першыя два пакаленьні прыпалі найбольш цяжкія выпрабаваньні – ГУЛАГі, пазбаўленьне правоў і ўласнасьці, голад, і ў дададак ІІ-я сусьветная вайна, распачатая Расіяй і Германіяй, пад кіраўніцтвам нялюдскіх дыктатараў – Гітлера і Сталін.

Першае пакаленьне: акопы, падманутыя надзеі на зямлю і калгаснае ярмо

Мой дзед трапіў у царскую армію ў 1915 годзе і тры гады праседзеў у акопах пад Баранавічамі. Захапіўшыся бальшавіцкімі абяцаньнямі пра зямлю, ён пайшоў у Чырвоную Армію, ваяваў пад Кахоўкай супраць Юдзеніча. Аднак зямлі ад бальшавікоў так і не атрымаў: спачатку вёска адышла да Польшчы, дзе дзед усё ж меў уласны надзел, а пасьля вайны савецкая ўлада забрала зямлю, сагнала сялян у калгас, а самога дзеда па іроніі лёсу прызначыла старшынём калгаса. Калгаснікі ў СССР дзесяцігоддзямі жылі без пашпартоў і пенсій (іх увялі толькі ў 1956 годзе). Узнагародай дзеду стаў толькі юбілейны медаль удзельніка Грамадзянскай вайны, уручаны яму ва ўзросьце за 80 гадоў.

Другое пакаленьне: настаўніцкая праца пры керасінавай лямпе і ашчадны грабеж

Мае бацькі не паходзілі з заможных сем’яў, але пасьля Другой сусьветнай вайны здолелі атрымаць адукацыю і сталі вясковымі настаўнікамі. Паваенная галеча ў СССР была настолькі жахлівай, што людзі з глыбіннай Расіі прыязджалі купляць збожжа ў заходнія раёны «разбуранай» Беларусі — там, дзе яшчэ не пасьпелі правесці калектывізацыю і працавалі сяляне-аднаасобнікі. Мае бацькі змаглі набыць свой першы невялікі вясковы домік толькі тады, калі ім абодвум было ўжо па 26 гадоў. Жылі мы на сьціплы настаўніцкі заробак і выключна дзякуючы цяжкай натуральнай гаспадарцы: трымалі карову, сьвіней, курэй, трусоў; самі нарыхтоўвалі сена і дровы на зіму; самі садзілі, палолі і зьбіралі ўраджай на агародзе. І ўсё гэта — пасьля шасьці гадзін урокаў у школе, вечаровай праверкі вучнёўскіх сшыткаў пры цьмяным сьвятле керасінавай лямпы і абавязковай «грамадскай працы», якой партыя нагружала сельскую інтэлігенцыю.
Летам ніякага адпачынку ў вясковага настаўніка не існавала: сенакос, агарод і жывёла не адпускалі ні на адзін дзень. Сучаснаму гарадскому жыхару цяжка нават уявіць такія ўмовы: у вёсцы не было ні прадуктовых, ні прамтаварных магазінаў — па самыя неабходныя рэчы трэба было дабірацца ў раённы цэнтр. Усю вопратку для нас, дзяцей, уласнымі рукамі шыла маміна сястра, цёця Ядзя.

На схіле гадоў бальшавіцкая дзяржава, у дадатак да шматгадовага цяжкага жыцьця, яшчэ і наўпрост абакрала маіх бацькоў: у 1991 годзе савецкія і постсавецкія ўлады фактычна экспрапрыявалі працоўныя зьберажэньні грамадзян у Ашчадным банку. У зьдзеклівую кампенсацыю за некалькі тысяч савецкіх рублёў, назапашаных цяжкай працай за ўсё жыцьцё, бацькі змаглі атрымаць толькі скрыню гарэлкі па «льготнай» цане. Кожны раз я нізка кланяюся памяці сваіх бацькоў за

тое, што, нягледзячы на ўсе нягоды, яны выхавалі нас у любові, цяпле, заўсёды адзетымі і накормленымі.

Трэцяе (маё) пакаленьне: канвеер савецкай ідэалогіі, побытавая няўладкаванасьць і

нацыянальнае бяспраўе

Ідэалагічны прэсінг пачынаўся з дзяцінства: акцябраты — піянеры — ВЛКСМ — і далей фармаваньне дарослага грамадзяніна ажыцьцяўляла КПСС праз бясконцыя партыйныя з’езды, пяцігодкі, сямігодкі і крывадушны «Маральны кодэкс будаўніка камунізму».
Абвешчаныя ў гэтым кодэксе высокія ідэалы ніяк не суадносіліся з савецкай штодзённасьцю:

●​ Адсутнасьць палітычнай свабоды: выбары ў СССР заўсёды былі дэкаратыўным фарсам з адным кандыдатам ад блока камуністаў і беспартыйных; людзі ішлі да скрыняў пад страхам непрыемнасьцяў на працы, часта нават не ведаючы прозьвішчаў сваіх «абранцаў».
●​ Эканамічная залежнасьць і бытавая беднасьць: грамадзяне не мелі ні прыватнай уласнасьці на зямлю ці сродкі вытворчасьці, ні эканамічнай самастойнасьці, жывучы ад заробку да заробку і цалкам залежачы ад дзяржаўнага размеркаваньня.
●​ Хранічны дэфіцыт і жыллёвая катастрофа: нават праз дзесяцігоддзі пасьля вайны просты савецкі чалавек сутыкаўся з татальным дэфіцытам элементарных тавараў — ад добрага абутку і мэблі да мяса і садавіны. Асабліва вострай заставалася жыллёвая праблема: дзясяткі мільёнаў людзей у гарадах гадамі туліліся ў інтэрнатах, бараках і камунальных кватэрах («камуналках»), дзе некалькі сем’яў дзялілі адну кухню і адзін санвузел. Нават масавае будаўніцтва пяціпавярховых «хрушчовак» у канцы 1950-х — 1960-х гадах, якое палепшыла ўмовы ў параўнаньні з баракамі, давала людзям толькі цесныя малагабарытныя кватэркі з нізкімі столямі, танюсенькімі сьценамі і кухнямі плошчай 5–6 квадратных метраў, у якіх стаялі ў чэргах па 10–15 гадоў.
●​ Забарона рэлігіі: бальшыня цэркваў і касьцёлаў была зачынена, разбурана або ператворана ў склады і клубы, а наведваньне храма настаўнікам, студэнтам ці дзяржаўным служачым каралася выключэньнем з інстытута або звальненьнем з працы.
●​ Імперская зьнешняя палітыка за кошт уласнага народа: замест абяцанага «міру народам» савецкі бюджэт траціў мільярды рублёў на гонку

ўзбраеньняў і экспарт камунізму па ўсім сьвеце. У Маскве быў створаны Універсітэт дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы, дзе бясплатна навучаліся і ўтрымліваліся тысячы будучых рэвалюцыянераў і партызанскіх лідараў з краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Савецкі Саюз утрымліваў паўсьвету ў імя сусьветнай гегемоніі — за кошт недаплачанай працы маіх бацькоў і майго пакаленьня.

Нацыянальная асіміляцыя ў Беларусі і балтыйскі кантраст

У нацыянальным пытаньні савецкая сістэма была пабудавана на двудушнасьці. На афіцыйных святочных канцэртах падчас з’ездаў КПСС на сцэну выходзілі ансамблі ў нацыянальных строях, дэманструючы «дружбу народаў». Але посьпех на такіх канцэртах не меў ніякага дачыненнья да сапраўднага рэальнага развіцьця культур гэтых народаў і ў рэальным жыцьці адбывалася мэтанакіраванае вынішчэньне нацыянальнай сьвядомасьці і мовы. Але школа не была нацыянальнай, больш таго яна была антынацыянальнай, бо ўсё было скіравана на падтрымку рускай культуры – пачынаючы ад Пушкіна, рускіх песьняў і канцэртаў – усё па-руску, у той час як уласная гісторыя Беларусі — Полацкага княства, Вялікага Княства Літоўскага, Кастуся Каліноўскага, Беларускай Народнай Рэспублікі — замоўчвалася або скажалася.

Мая школа была беларускамоўная, але антынацыянальная.

Пазьней да мяне пачала даходзіць катастрофа, у якой апынуўся старажытны беларускі народ. Без праў, без мовы, без гонару за сваю нацыю. Яшчэ дзіцём мама адпраўляла мяне ў Літву за 15 км ад нашай вёскі за хлебам бо у часы Хрушчова белы хлеб для вясковага насельніцтва не завозілі, мы дзеці пілі ў школах чай з чорным хлебам. Але тут не пра хлеб, а пра тое што я заўважыў тады, што надпісы вуліц і магазінаў ў Літве былі на літоўскай мове. Тое ж было ў Эстоніі і Латвіі. У краінах Балтыі ў міжваенны час былі свае нацыянальныя – не савецкія урады, г.зн. яны жылі ў свабодных краінах. У міжваенны перыяд (1918–1940) краіны Балтыі пасьпелі пажыць у сваіх свабодных нацыянальных дзяржавах а у цэнтры Рыгі дагэтуль узвышаецца велічны Помнік Свабоды, адкрыты ў 1935 годзе. Калі ў 1970 годзе я прыехаў на студэнцкую канферэнцыю ў Каўнас, літоўскі студэнт з непадробным гонарам вадзіў нас па галоўнай вуліцы горада — Алеі Свабоды (Laisvės alėja). Менавіта тады да мяне пачало даходзіць, што гэта за такая свабода ў літоўцаў, адрозная ад “свабоды” ў СССР. Думаю многія савецкія людзі былі ўражаны дэманстрацыямі ў прыбалтыйскіх краінах у часы гарбачоўскай

перабудовы. Яркім прыкладам таму былі людскія ланцугі да 1 млн чалавек, якія расьцягнулісы ўздоль дарог на 600 км.
Літоўцы памяталі і памятаюць 1939 год, калі паводле Пакта Молатава-Рыбентропа Гітлер і Сталін падзялілі усходнюю Еўропу – Польшча, Літва, Латвія, Эстонія – адыйшлі да немцаў. Усходняя Беларусь і Усходняя Украіна – да СССР. Амаль у кожным беларускім гарадку і мястэчку зьявіліся «вуліцы 17 верасьня», якія павінны былі сымбалізаваць «вызваленьне з-пад панскага ярма». На справе ж гэтае «вызваленьне» прынесла заходнім беларусам арышты, расстрэлы, дэпартацыі дзясяткаў тысяч сем’яў у Сібір і Казахстан, зьнішчэньне прыватнай уласнасьці і калгасную галечу. Пасьля ХХ з’езда КПСС (1956) і асабліва пасьля прыняцьця Праграмы КПСС 1961 года, дзе М. Хрушчоў паабяцаў, што цяперашняе пакаленьне савецкіх людзей будзе жыць пры камунізме ў 1980-я гады, у СССР быў узяты курс на «зьліцьцё нацый» у адзіны «савецкі народ» на базе рускай мовы. Пад кіраўніцтвам першых сакратароў ЦК КПБ К. Мазурава і П. Машэрава ў Беларусі пачалося масавае закрыцьцё беларускамоўных школ у гарадах і раённых цэнтрах. Каб атрымаць поўную сярэднюю адукацыю пасьля вясковай васьмігодкі, мне давялося ехаць вучыцца ў райцэнтр Паставы — і там ужо не існавала ніводнай беларускай сярэдняй школы.
У выніку ні маё пакаленьне, ні мільёны людзей ва ўсім сьвеце так і не дачакаліся абяцанага Хрушчовым камунізму ў 1980-х гадах. Замест камунізму ў 1980-я гады надышлі пустыя паліцы магазінаў, карткі на прадукты, Чарнобыльская катастрофа (1986), якую Масква злачынна хавала ад беларускага народа, і заканамерны крах савецкай імперыі.
Нягледзячы на посьпехі ў развіцьці “прамысловасьці і пралетарыята”, ГУЛАГі не дапамаглі бальшавікам запясьпечыць савецкую краіну нават хлебам і пазбавіць народ ад голаду – сёньня мы ведаем пра Галадамор ва Украіне, на Паволжы і ў іншых месцах. Але адкуль меўся бы быць ХЛЕБ. Зямлю забралі яшчэ самыя першыя бальшавікі. Бальшавікі другой генерацыі следам зьнішчылі сялянства, а працавітых сялян выкарчавалі настолькі, што ўжо ў часы майго пакаленьня – трэцяга па ліку, якое жыло пры бальшавіках, у вёсцы зрэдку можна было знайсці хаця б аднаго талковага і руплівага гаспадара, які “шчыраваў” на прысядзібным участку, які яму, відаць з жалю, пакінула савецкая ўлада.
Няма сумневу, савецкае грамадства развівалася – будавалася жыльлё, школы, расла граматнасьць і адукаванасьць насельніцтва, паступова паляпшалася жыцьцё савецкіх грамадзян, выконваліся ядзерныя праграмы, асваіваўся космас і г.д. Усё гэта сапраўды так. Аднак, калі казаць пра развіцьцё і свабоду беларускай нацыі ва ўмовах усталяваньня дыктатуры пралетарыята, дыктатуры партыі і

будаўніцтва камунічстычнага грамадства, то яны проста не маглі па-сапраўднаму рэалізавацца ў СССР.
Пасляваенны перыяд (1944-1990) характарызаваўся паступовым замяшчэньнем беларускага і нацыянальнага - савецкім і інтэрнацыянальным. На пачатку гэтага перыяда, калі ішло аднаўленьне жыцьця, разбуранага вайной, гэты працэс не быў вельмі актыўным у гэтым плане, аднак, далейшае развіцьцё СССР пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі ішло толькі на карысць станаўленьня адзінай савецкай нацыі і стварэньня савецкага чалавека. З тым раслі некалькі пакаленьняў савецкіх людзей.
У выніку, , я, як прадстаўнік 3-га пакаленьня, не дачакаўся перамогі камунізма.

Чатыры савецкія пантэоны-помнікі

Расійская імперская спадчына, памножаная на сямідзесяцігадовае панаваньне бальшавіцкай дыктатуры, пакінула па сабе шэраг змрочных гістарычных сімвалаў — своеасаблівых «савецкіх пантэонаў», якія служаць вечным напамінам пра правал камуністычнай утопіі і цану таталітарнага эксперыменту. Мы вылучаем чатыры галоўныя савецкія пантэоны:

Савецкі пантэон № 1 — Маўзалей Уладзіміра Леніна на Краснай плошчы ў Маскве.
Паводле свайго сакральнага і палітычнага сімвалізму гэта галоўны храм бальшавіцкай псеўдарэлігіі, дзе ў цэнтры сталіцы выстаўлена забальзамаванае цела-ікона правадыра сусьветнага пралетарыяту. У 1961 годзе, дзесяцігадовым хлопчыкам, падчас школьнай экскурсіі ў Маскву я бачыў у гэтым Маўзалеі не адну, а дзьве муміі — Леніна і Сталіна. Неўзабаве пасьля ХХІІ з’езда КПСС былыя паплечнікі Сталіна, спрабуючы зьняць з партыі і зь сябе асабіста адказнасьць за злачынствы супраць першых двух пакаленьняў савецкіх людзей, вынесьлі цела Сталіна з Маўзалея і пахавалі яго каля Крамлёўскай сьцяны.

Савецкі пантэон № 2 — Крах ідэі пабудовы камунізму ў адной асобна ўзятай краіне.
Гэта нематэрыяльны, ідэалагічны пантэон, у якім пахавана галоўная утопія ХХ стагоддзя. КПСС і СССР сваім сямідзесяцігадовым існаваньнем і распадам у сьнежні 1991 года даказалі ўсяму чалавецтву, што камунізм, заснаваны на гвалце, адмене прыватнай уласнасьці і падаўленьні свабоды асобы, немагчыма пабудаваць ні ў сусьветным маштабе, ні нават у адной асобна ўзятай краіне. Савецкі Саюз разваліў не Міхаіл Гарбачоў — ён быў толькі апошнім генеральным

сакратаром, пры якім сістэма вычарпала ўсе ўнутраныя рэсурсы. СССР загінуў ад уласнай эканамічнай неэфектыўнасьці, непавагі да правоў чалавека і крывадушнасьці зашоранай ідэалогіі. На жаль, інерцыя гэтага пантэона працягвае атручваць постсавецкую прастору рукамі выхаванцаў савецкай сістэмы — такіх дыктатараў, як Пуцін і Лукашэнка.

Савецкі пантэон № 3 — Некропаль каля Крамлёўскай сьцяны.
Пашыранай прасторай Маўзалея зьяўляецца некропаль каля Крамлёўскай сьцяны, дзе пахаваны партыйныя функцыянеры, генеральныя сакратары, чэкісты і «менеджары» будаўніцтва неспраўджанага камунізму (Сталін, Сьвярдлоў, Дзяржынскі, Калінін, Жданаў, Брэжнеў, Андропаў, Чарненка і дзясяткі іншых). Гэта месца канцэнтрацыі наменклатурнай улады, якая на працягу дзесяцігоддзяў распараджалася лёсамі сотняў мільёнаў людзей, не несучы перад імі ніякай адказнасьці.

Савецкі пантэон № 4 — Архіпелаг ГУЛАГ.
Гэта найвялікшы пантэон пакут і сьмерці, раскіданы па ўсёй тэрыторыі былога СССР — ад Салаўкоў і Варкуты да Калымы і стэпаў Казахстана. ГУЛАГ быў не пабочным прадуктам савецкай сістэмы, а яе апорнай канструкцыяй: сістэмай татальнага прыгнёту, зьнішчэньня свабоднай думкі, зламаных лёсаў і безыменных брацкіх магіл у вечнай мерзлаце.

Нацыянальныя пантэоны памяці і будучыня вызваленых

народаў

Развал Савецкага Саюза ў 1991 годзе быў абумоўлены не толькі эканамічным банкруцтвам планавай эканомікі, але ў не меншай ступені нявырашаным нацыянальным пытаньнем. Бальшавіцкая імперыя так і не змагла зьнішчыць імкненьне паняволеных народаў да свабоды, хоць і праліла рэкі крыві на ўсіх нацыянальных ускраінах. Ні савецкая, ні сучасная расійская ўлада так і не пакаяліся за гэтыя злачынствы; наадварот, у сучаснай Расіі адноўлены помнікі Сталіну і Дзяржынскаму, а таварыства «Мемарыял», якое захоўвала памяць пра ахвяр рэпрэсій, было ліквідавана ўладамі.

Аднак гістарычная памяць народаў мацнейшая за імперскую цэнзуру. У адказ на таталітарныя савецкія ідалы ў розных краінах сьвету ўжо створаны і працягваюць

стварацца сапраўдныя нацыянальныя пантэоны і мемарыялы памяці змагароў за свабоду і ахвяр камуністычнага тэрору:

У Беларусі: пад Мінскам знаходзіцца Народны мемарыял «Курапаты» — месца масавых расстрэлаў мірных жыхароў органамі НКУС у 1937–1941 гадах, адкрытае ў 1988 годзе Зянонам Пазьняком і Яўгенам Шмыгалёвым. Нягледзячы на спробы цяперашняга рэжыму прыменшыць значэньне Курапатаў, яны назаўсёды застаюцца беларускай Галгофай і сьвятым месцам нацыянальнай памяці.

Ва Украіне: у 2026 годзе на дзяржаўным узроўні актывізавалася праца па стварэньні Украінскага нацыянальнага пантэона — 28 чэрвеня 2026 года, у Дзень 30-годдзя Канстытуцыі Украіны, Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўнёс у Вярхоўную Раду законапраект «Аб Украінскім нацыянальным пантэоне», закліканы ўшанаваць памяць выбітных дзеячаў і герояў барацьбы за незалежнасьць Украіны розных эпох, у тым ліку лідараў украінскага вызваленчага руху ХХ стагоддзя і сучасных абаронцаў дзяржавы.

У Канадзе і краінах вольнага сьвету: дзе беларуская, украінская, балтыйскія і цэнтральнаеўрапейскія дыяспары захавалі праўду пра савецкі таталітарызм, узведзены шматлікія помнікі ахвярам камунізму — у прыватнасьці, у Атаве Нацыянальны мемарыял ахвярам камунізму і ў Мідландзе, правінцыя Антарыа, Канада.

У Грузіі, Чачні і сярод іншых народаў Каўказа і Паволжа: мы ўпэўнены, што пасьля канчатковага краху расійскай імперыі сапраўдныя нацыянальныя пантэоны будуць узьведзены ў свабоднай Грузіі (у памяць пра першага прэзідэнта Звіяда Гамсахурдзія і герояў барацьбы супраць расійскай акупацыі), у незалежнай Ічкерыі — Чачні (у памяць пра прэзідэнта Джахара Дудаева і сотні тысяч ахвяр чачэнскіх войнаў), а таксама ў Татарстане, Башкартастане, Калмыкіі, Бураціі, і ў кожнага карэннага народа сёньняшняй Расіі, які мае сваіх закатаваных і зьнішчаных Масквой герояў.

Такіх нацыянальных пантэонаў будуць сотні. І менавіта яны, а не крамлёўскія муміі і імперскія помнікі заваёўнікам, стануць сапраўдным падмуркам свабоднай, справядлівай і мірнай будучыні народаў Усходняй Еўропы і Еўразіі.

Выкарыстаныя і рэкамендаваныя крыніцы

Абдулаева Г. Исторические портреты. Чингисхан и его потомки. — Баку, 2011.
Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862–1918). — Вільня:
Наша Будучыня, 1999.
Гарифуллин И. Тайны татарской истории. — Казань, 2012.
Гумилёв Л. Н. Предисловие к книге: Хара-Даван Э. Чингис-хан как полководец и
его наследие. — Алма-Ата, 1992.

Земсков В. Н. Сталин и народ. Почему не было восстания. — Москва: Алгоритм,
2014.
Курс Святлана (Ева Вежнавец). СССР як калыска і магіла // Беларускі калегіюм /
Новы Час.
Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654–1667. — Мінск: Навука і тэхніка, 1995.
Халиков А. Х. 500 русских фамилий булгаро-татарского происхождения. — Казань,
1992 (перавыд. 2004).
Applebaum, Anne. Gulag: A History. — New York: Doubleday, 2003.
Conquest, Robert. The Great Terror: A Reassessment. — Oxford: Oxford University
Press, 1990.
Courtois, Stéphane et al. The Black Book of Communism: Crimes, Terror, Repression.
— Cambridge, MA: Harvard University Press, 1999.
Laruelle, Marlène. Russian Eurasianism: An Ideology of Empire. — Washington, D.C.:
Woodrow Wilson Center Press, 2008.
Pipes, Richard. Russia under the Old Regime. — New York: Charles Scribner's Sons,
1974.
Riasanovsky, Nicholas V. A History of Russia. — 5th ed. — New York: Oxford University
Press, 1993.
Snyder, Timothy. Bloodlands: Europe Between Hitler and Stalin. — New York: Basic
Books, 2010.
Thompson, Ewa M. Imperial Knowledge: Russian Literature and Colonialism. —
Westport, CT: Greenwood Press, 2000.

Інтэрв'ю з Кастусём Акула

Вольга Іпатава

Abstract:

Dedicated to the 101st anniversary of his birth (November 16, 1925), this archival video interview—conducted by Belarusian writer Volha Ipatava in the early 2000s—captures the life story, wartime experiences, and diaspora activism of prominent Belarusian-Canadian writer and community leader Kastus Akula (1925–2008). Recorded at Akula’s home in Toronto, the conversation traces his service in the Polish II Corps under the British Eighth Army during the Italian campaign at the end of World War II, including the liberation of Bologna and the Battle of Monte Cassino. Akula reflects on the inability of approximately 30,000–32,000 Belarusian soldiers to return to Soviet-controlled Belarus due to the threat of Siberian deportation, detailing his subsequent June 1947 emigration to Canada under a two-year agricultural labor contract near Oshawa, Ontario. The interview highlights his pivotal role in organizing the Belarusian diaspora, culminating in the establishment of the Belarusian Canadian Alliance (ZBK), the founding of the Belarusian-language Parish of St. Cyril of Turau under Metropolitan Mikalaj (Matsukevich), and his dedication to preserving the Belarusian language within his family and community. The recording concludes with Akula’s message to Belarusian youth—urging them to cherish their native language, ancient Polotsk heritage, and homeland—followed by Ipatava’s voice-over tour of Akula’s personal archive, featuring his literary works (Zmaharnyja Darohi, the Haravatka trilogy, and Tomorrow is Yesterday), his military-historical periodical Zvažaj, and personal correspondence from acclaimed Belarusian writer Vasil Bykau.​

https://youtu.be/NWrPf80znuY

Прысвечанае 101-й гадавіне з дня нараджэння пісьменніка (16 лістапада 1925 г.), гэтае архіўнае

відэаінтэрв'ю, запісанае беларускай пісьменніцай Вольгай Іпатавай у пачатку 2000-х гадоў

Кастусь Акула: Ужо магу гаварыць? Так?

Вольга Іпатава: Так, можаце гаварыць. Можаце пачынаць. Дзе заспела вас заканчэнне Другой сусветнай вайны?

Кастусь Акула: Калі вайна кончылася, мы былі фактычна ў Паўднёвай Італіі — там наша база была, але акцыя сама ваенная была ў даліне ракі По. Рака По ўжо перад Альпамі... іначай ад захаду на ўсход дзесь ніжэй Венецыі ўпадае ў Адрыятычнае мора. Туды мы занялі Балонню. Балоння — некалі вядомы ўніверсітэцкі горад. Я памятаю, што нашыя жаўнеры ўвайшлі ў горад, а там нас сустрэлі з чырвонымі сцягамі. Народ выйшаў з чырвонымі сцягамі сустракаць.

Мы — часць Восьмай арміі, Другі польскі корпус. Вядома, такога прывітання мы не спадзяваліся. Наш афіцэр загадаў страляць па сцягах вышэй галоў. І палякі заўсёды, як падказваюць, расказваюць пра гэта, то кажуць: «Але браце ж, каб ты ведаў, як то брацтва спірдаляла!» Уцякалі, значыцца, ад нас.

Ну, вядома, гарады гэтыя ваеншчына для іх не была ашчадная — знішчала. Але Італію, калі ходзіць пра параўнанне з іншымі краінамі еўрапейскімі, то пакінулі ў большыні цэлую. Я гавару пра знішчэнне. Выключэнне ёсць гара Монтэ-Касіна, кляштар, каторы мусілі збамбіць. Яны занялі Монтэ-Касіна 18 травеня 1944 году.

Вольга Іпатава: Але для вас вайна скончылася ў Італіі?

Кастусь Акула: Для мяне вайна кончылася на поўначы, якраз як мы занялі Балонню. І пасля загад далі нам за пару дзён адступіць назад і... для дыслакацыі.

Вольга Іпатава: І як вы думалі ладаваць, ладкаваць сваё жыццё пасля вайны? Скончылася вайна, вам трэба было нешта рабіць. Што вы пра гэта думалі?

Кастусь Акула: Святкаванне ў нас фактычна было сціплае, бо наша Бацькаўшчына, у даным выпадку мая Беларусь... І ў польскіх узброеных сілах пад брытанскай камандай было звыш 30–32 тысяч беларусаў. Мы камунікаваліся адзін з адным, ведалі, што нам, барані Божа, асмеліцца паказвацца да нашай тэрыторыі, нашай Бацькаўшчыны — там нас сустракаюць тыя, каторыя пасадзяць проста на цягнік і пагоняць на Сібір для знішчэння.

Што мы ведалі яшчэ — гэта тое, што нашыя сваякі, каторыя пасля, як мы перабраліся ўжо ў Канаду, хацелі б спалучыцца з намі, ім не было дазволена ані поштай, ані ніякім іншым чынам — гэта была крымінальная справа.

Вольга Іпатава: І вы вырашылі паехаць, падпісаць кантракт на выезд у Канаду. Калі гэта адбылося?

Кастусь Акула: Гэта адбылося дзесь у чэрвені 1947 года.

Вольга Іпатава: І вось вы, малады 23-гадовы эмігрант, апынуліся ў Канадзе. І што вы вырашылі рабіць, апроч сваёй працы?

Кастусь Акула: Тут была крышку неспадзяўка, бо канадскі парламент мусіў пастанову ў парламенце рабіць, каб нам дазволіць прыехаць. Гэты прыезд наш — нас было аж чатыры тысячы, якія ўсе эвентуальна прыехалі. Аблажылі кантрактамі двухгадовымі працы на фермах. Плата — 45 даляраў на месяц. І трэба сказаць, што мы былі вельмі расчараваныя, бо ў большыні як палякі, так і мы, беларусы, не маглі вярнуцца на вызваленую Бацькаўшчыну.

Большыня людзей не мела адукацыі, якую б тут можна было б зарэгістраваць і знайсці працу. Сама Канада мела шмат дзясяткаў тысяч сваіх ветэранаў ваенных, якія вярталіся. Трэба сказаць, што свет той быў для нас даволі чужы. Мне ўдалося пабываць аж на трох фермах, працаваць за 45 даляраў на месяц. Добра, што я трапіў да славакаў, якія разумелі нас, хоць самі яны яшчэ не ведалі — яны прыехалі ў 36-м годзе, купілі кавалак зямлі каля Ашавы. Гаспадар, па-славацку газда, меў чатыры каровы, двое коней.

Вольга Іпатава: Але вы пасля таго, як адбылі кантракт, вы вырашылі, што беларусы іначай могуць растварыцца ў гэтым вялізным моры. І вы сталі шукаць беларускія прозвішчы па даведніках для таго, каб стварыць Згуртаванне беларусаў Канады.

Кастусь Акула: Фактычна, калі я ў Ашаве ўжо на трэцім месяцы побыту, працы, падаў свой адрас у Лондан. Бо я ўжо ў Вялікай Брытаніі належаў завочна — мяне адаптавалі ў Галоўную ўправу Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі, бо мой аддзел быў дзесьці каля Ліверпула. І таму яны мяне рэкамендавалі для ўсіх беларусаў, якія прыехалі ў Канаду, што я меў зрабіць пачатак, недзе знайсці цэнтр наш, каб людзі маглі паразумецца і арганізавацца. Гэтым цэнтрам стаў горад Таронта.

У першы раз, памятаю, мяне запрасілі ў Таронта людзі, каб я адведаў іх, бо я жыў у Ашаве 30 міль на ўсход ад Таронта. Я паехаў, сюды прыехаў, мне далі адрас. І знайшоўшы гэты адрас, я іду ў хату, заходжу на другі паверх па сходах і чую там за дзвярмі спявае нейкая пласцінка: «Эх, герой, герой Чапаеў, ён усё ўрэмя ўперадзі...» Гэта ж мяне так скалыхнула, думаю сабе: што тут робіцца?

Я... давай гэтыя... яны ведалі, што я буду, бо я адказаў, што прыеду. Гляджу перад сабой твары маладых дзецюкоў, дзяўчат. І так адразу мне трэба было рабіць пастанову, як рэагаваць на вось такое, што апынуліся ў вольнай краіне і ўжо тут натхняюцца быццам героямі Чапаевымі. Гэта пасля высветлілася, бо гэтыя дзяўчаты мясцовыя пераважна належалі да нейкага кутка Максіма Горкага — рускія ў Канадзе, вось, і яны адтуль гэта прыцягнулі — гэтага Чапаева і іншае.

Вольга Іпатава: Але праз нейкі час вы ўсё-ткі пачалі... хлопцы і дзяўчаты спяваць выключна беларускія песні, таму што, разам сабраўшыся, яны зразумелі, што яны беларусы. І праз некалькі гадоў, стварыўшы Згуртаванне беларусаў Канады, вы

пачалі задумвацца пра тое, што павінна абавязкова быць парафія беларуская, Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква.

Кастусь Акула: Вядома, што гэта было адно за адным гадамі пайшло, бо я нешта павінен быў планаваць. Выбралі мяне старшынём Згуртавання, пасля ж галоўнай апорай у нас з'явілася Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква. Свой святар — Мацукевіч. Той самы, які таксама быў у польскай арміі ў Вялікай Брытаніі, мы нават былі ў адным месцы, але ж адзін аднаго не знаў. Ён з'явіўся да мяне ў хату ў Таронта — я жыў тады, ужо быў жанаты, дзесьці ў 51-м годзе.

І ён адразу мяне крышку заскочыў з такім сваім намерам, што ён хоча быць святаром. Я ў такой сітуацыі ніколі не быў: стварае чалавек, ну, заангажаваўся... Я яго прывітаў і кажу, калі ласка, ён паехаў у Вініпег ва ўкраінскі асяродак, там дзе была школа, тры гады там вучыўся, пасля вярнуўся да нас ужо як святар, пасля далей епіскапам быў, і ў канцы... пад канец сваёй гэтай падарожжы ў БАПЦ ён быў найбольш выдатны чалавек, які прадбачыў усё, як далей, як натхняць людзей, як маліцца. Ягоныя пераклады настольных кніг для звычайных літургіяў, каторыя адбываюцца кожную нядзелю ў святыні — гэта ўсё было вельмі патрэбнае, бо сам ён з Моталя з Палесся — Моталь, мястэчка над Ясельдай.

І вядома, гэткі пачатак святыні нашай — мы назвалі парафію Святога Кірылы Тураўскага — быў надзвычайна ўдалы. Што ўдалага было ў тым, што наш епіскап, а пасля архіепіскап, мітрапаліт, той самы Мікалай, у цывільным жыцці Мацукевіч, ён у беларускую школу ніколі не хадзіў дома. І тут вучыўся мовы беларускай — мы яму памагалі.

Вольга Іпатава: І ўсе разам вы зрабілі вашую царкву, вашую парафію выключна беларускамоўнай. Усе службы...

Кастусь Акула: Так, і пры школцы, пры нашай царкве мы стараліся дзетак сваіх, тут ужо роджаных, вучыць беларускай мовы. Я не гавару «вучыць беларускай мове», бо гэта па-расейску, я кажу «вучыць чаго» — вось так. Я сваіх дзетак навучыў у хаце, седзячы за сталамі заўсёды кожны дзень. Яны так былі прызвычаеныя да гэтага, што пайшлі ў школу тады і не ведалі, як па-англійску гаварыць. Настаўнікі напалі на мяне: што я раблю? Я кажу: «Вы пачакайце пару гадоў, няхай яны павучацца, тады пабачыце». І сапраўды, мае дзеткі ўсе пайшлі тым шляхам.

Вольга Іпатава: Што б вы хацелі сказаць беларускім дзецям, вашым землякам на Глыбоччыне, у Докшыцкім раёне?

Кастусь Акула: Па-першае, калі б я меў, калі Гасподзь мне дазволіць вярнуцца на Глыбоччыну, то я буду вельмі ўдзячны Усявышняму за такую ўзнагароду. Я ўжо там быў у бібліятэцы, сустрэчу меў у 94-м годзе. Дзеткам, школьнікам я раіў бы трымацца сваёй Бацькаўшчыны ў якім сэнсе: пачынаючы ад сям'і, каторая беларуская, безумоўна, у большыні сям'я, тады малітва ў сваёй святыні, дзе павінны таксама маліцца ўсе па-беларуску.

І важна, вельмі важна, што якраз ад маткі, ад бацькі, каб яны пачыналі цаніць сваю мову. Каб ведалі, што гэта найбольшы дар ад Госпада, што наша мова — адна з найпрыгажэйшых у сусвеце. Гэта пасля ёсць узнагародай у сваім жыцці. Бо не трэба забывацца, што наша дзяржава паўстала не ў 1917 годзе, а ў Полацкім княстве ад таго, як там Рагвалод і Рагнеда заўсёды ўспамінаюцца, але пасля Святая Еўфрасіння, тады Кірыла Тураўскі, нашыя святыя — гэта ўсё былі людзі высокага рангу ў святых і тыя, каторыя натхнялі нас стагоддзямі.

Гэта нашая гісторыя. Мы ёсць народ, што ўлажыў некалі многа ў культуру не толькі свайго народу, але і суседніх. Нас суседзі надта любяць яшчэ і цяпер пахваліць, а тады абрабаваць, бо галоўнае, што цэлы час знойдуць нешта рабаваць.

Вольга Іпатава: Вы хочаце сказаць проста яшчэ некалькі добрых словаў, проста пажадаць ім яшчэ... Што б вы хацелі яшчэ? Коратка, дзве фразы. Пажадайце нешта нашым беларускім дзеткам.

Кастусь Акула: Я слаба чую гэта.

Вольга Іпатава: Пажадайце яшчэ нешта нашым беларускім дзеткам, вашым землякам. Беларуская мова і што яшчэ, каб яны былі патрыётамі, магчыма? Гэта тое, што вы пішаце, што вы робіце ў сваёй творчасці, і што вы пранеслі праз усё жыццё.

Кастусь Акула: Беларускім дзеткам перш за ўсё ўсім жадаю добрага здароўя, звычайна гэта іх абавязак — глядзець за чысцінёй, слухацца бацькоў, браць тое, набытае бацькамі. Далей цікавіцца нашай цудоўнай прыродай Беларусі, старажытнасцю, гісторыяй Беларусі — не толькі што мы як стагоддзямі жылі і давалі многа ў гісторыю іншых народаў, і таго, напрыклад, што цяпер ёсць

прыблізнае аблічэнне, што нас, раскіданых па сусвеце, ёсць каля трох мільёнаў — гэта ёсць такая лічба прыблізная. Але няхай дзеткі, спадзяюся, і я ім жадаю, каб яны не належалі да тых, што паехалі б шукаць шчасця на чужыне. Чужына лёгка не даецца, тут ёсць свае праблемы і розныя пасткі. Вось дзякую за гэта, я вам чэсць аддаю ўсім. Дай Божа вам усім здароўя, жыве Беларусь з Богам!

Аўтарскі тэкст Вольгі Іпатавай (за кадрам)

Мы знаходзімся ў хаце спадара Кастуся Акулы, і наша інтэрв'ю ішло на фоне той хаты, дзе ён нарадзіўся, яна і сёння знаходзіцца на Глыбоччыне. І гэтая карціна, зробленая выдатнай мастачкай замежжа Галінай Русак, ёсць адна з самых лепшых ягоных рэліквій.

У яго хаце шмат кніжак. У яго хаце ўсё нагадвае пра тое, што ён ствараў: Згуртаванне беларусаў Канады — вось што значаць гэтыя маленькія тры літары (ЗБК). Ягоныя кніжкі, якія ён напісаў, сёння яшчэ не так добра ведаюць на Беларусі, як гэта хацелася б. А кніжкі гэтыя сапраўды, калі так можна сказаць, напісаныя ягонай крывёй, бо гэта і душа, гэта яго сум па радзіме, гэта ўся яго любоў да Беларусі, якую ён пранёс праз усё сваё жыццё.

Вось гэты бусел. Для яго гэта сімвал таксама Беларусі, і ўсё ў гэтай хаце, што ёсць, яно нагадвае нашую Беларусь. Вось гэтыя кніжкі, якія ён напісаў, гэта яго машынкі. І кніжкі сапраўды сёння чытаеш з нейкім асаблівым пачуццём, пачуццём любові і болю: «Заўтра ёсць сёння» і вось гэтыя кніжкі.

«Змагарныя дарогі» — гэта тыя дарогі, якія прайшоў пісьменнік за сваё жыццё. Яны сапраўды вельмі цяжкія, але яны заўсёды вялі за тыя словы, якія тут на вокладцы ягонай кнігі: «За волю». А вось яго славутая «Гараватка» — гэта трылогія, якую ён напісаў тут, у Канадзе, і якая, я спадзяюся вельмі, прыйдзе калі-небудзь да нас у Беларусь, у нашыя школы, да нашых дзяцей, да якіх толькі што звяртаўся пісьменнік Кастусь Акула. «Гараватка» — гэта вышыня, «Гараватка» — гэта вышыня чалавечага духу таксама ў больш шырокім сэнсе гэтага слова. Яна складаецца з трох кніжак: «Дзярлівая птушка», «Закрываўленае сонца» і нарэшце «Беларусы, вас чакае зямля». Гэта яго пісьмовы стол, за якім былі створаныя старонкі гэтых усіх кніжак.

Вось сапраўды кожная рэч, кожны прадмет у хаце гаворыць аб вялікай любві да беларускага. Тры сцяжкі: Канады, Брытаніі, у чыіх войсках ён скончыў Другую

сусветную вайну, і, канешне, наш бела-чырвона-белы сцяг. Гэты колер, белы і чырвоны, прысутнічае паўсюдна ў хаце: на ручніках, на цацках, і ён сапраўды нібы прыдае хаце нейкае асаблівае адценне — адценне чысціні, адценне любові і адценне той творчай настроенасці, якая так характэрная для ягоных твораў. Гэта партрэт Кастуся Акулы на фоне Заслаўя. Заслаўе — гэта радзіма Рагнеды, і таму зусім зразумела, што тут, дзе пачыналася і замацоўвалася беларуская дзяржаўнасць, ягоная душа.

Гэта нумары ягонай газеты, якую ён прыдумаў сам і выпускаў год ад года, яна называецца «Зважай». Гэта газета, якая ўспомніла тыя старонкі вайсковай славы Беларусі, ваеннай славы Беларусі, якія так і не змог па сутнасці запоўніць наш пакуль што Інстытут гісторыі. Гэта бясцэнная інфармацыя, якая некалі будзе яшчэ не раз, я спадзяюся, дагледжаная і ўзмеранная, і ўзважаная, бо ён змог зафіксаваць тыя прыкметы часу, якія знікаюць, здавалася б, незваротна, калі б пра іх не напісаў таленавіты пісьменнік.

І яшчэ вельмі дарагое імя для Кастуся Акулы — гэта ліст (пад ім яшчэ шмат іншых лістоў) Васіля Быкава і яго прысланая фотакартка. Васіль Быкаў быў тым чалавекам, які пісаў, нягледзячы на сваю занятасць, Кастусю Акулу лісты, у якіх называў яго «дарагім Кастусём», і вось такія вельмі балючыя словы: «Пішу табе першы ліст і то не з Радзімы, а з чужыны. Ну, але што зробіш, калі мы на Радзіме даўно чужынцы, не ласкавая да нас Радзіма».

Але я думаю, што Радзіма ў рэшце рэшт ацэніць тое, што для яе зрабілі людзі-выгнанцы. Яна была сапраўды мачыхай, але час мяняецца, расце моладзь, растуць маладыя людзі, якія павінны ведаць, хто такі Кастусь Акула, што ён зрабіў для Беларусі. І я спадзяюся, што ягоныя кнігі будуць заўсёды з імі ў душы, як у ягонай душы сёння нашая радзіма Беларусь.

https://books.belarusian.world/invite/f74c6d90538303b53b05

Да Дня Герояў — гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну

Паводле размовы з Міколам Пачкаевым

https://youtube.com/live/2FyvupNZZ8Y

Abstract

This presentation outlines the historical context, military campaign, and enduring legacy of the 1920 Slutsk Armed Action (Slutsk Uprising), based on a commemorative lecture by historian Mikalai Pachkayeu.

Historical Context and Catalyst. Slutsk was a wealthy, unravaged cultural and educational hub with a strong Belarusian national movement and local self-government loyal to the Belarusian Democratic Republic (BNR). The uprising was triggered by the October 1920 preliminary peace treaty between Poland and Soviet Russia, which partitioned Belarusian ethnic lands. On November 14, 1920, the First Belarusian Congress of Slutsk rejected foreign occupation, recognized the BNR Rada as its sole

government, and mobilized a regular military force—the Slutsk Brigade—led by World War I veterans and officers.

Military Campaign and Significance. Beginning November 26, 1920, the poorly equipped brigade held a 100-kilometer front using mobile defense and counter-offensives. Outnumbered and lacking anti-tank weapons against Red Army armored reinforcements, the brigade retreated across the Lan River into Polish territory on December 29, where it was disarmed and interned. Despite the military defeat and subsequent Soviet reprisals, this armed resistance forced Bolshevik authorities to acknowledge Belarusian national aspirations and initiate the policy of Belarusization in the 1920s.

Legacy and Commemoration. Preserved through memoirs, archival publications, and monuments (such as the 1948 memorial in Mittenwald), the memory of the Slutsk heroes was kept alive by the post-war Belarusian diaspora. Today, this tradition connects the 1920 defenders of independence with the 2020 democratic protests in Belarus and contemporary Belarusian volunteers fighting in Ukraine.​

1.​Дзе пра гэта пачытаць

У дыяспары была пэўная колькасць прадстаўнікоў беларускага руху таго часу, якія дзяліліся ўласнымі ўспамінамі. Апошні жывы ўдзельнік Слуцкага збройнага

чыну выступаў у Лондане яшчэ ў 1981 годзе. Была пэўная колькасць публікацыяў (напрыклад, у Юркі Віцьбіча), а ўжо ў навейшы час у незалежнай Беларусі архіўныя дакументы (у тым ліку савецкіх спецслужбаў) сталі даступнымі, і ў двух выданнях быў выдадзены зборнік «Слуцкі збройны чын у дакументах і ўспамінах». Таксама тэму не пакідала сваёй увагай і савецкая прапаганда («Голас Радзімы» выдаваў паклёпніцкія публікацыі).

2.​Чаму менавіта Слуцк

Будынак былой мужчынскай гімназіі ў Слуцку

Слуцк быў вельмі важным цэнтрам, дзе былі не толькі мяшчане, але і значная колькасць навучальных установаў, студэнцкая моладзь (славутая мужчынская гімназія XVII стагоддзя, жаночая гімназія). І так сталася, што Слуцк найменш пацярпеў у Першую сусветную вайну і ў савецка-польскую вайну. У Слуцку была пэўная канцэнтрацыя інтэлігенцыі, якая збіралася нават з Менску (напрыклад,

працаваў Радаслаў Астроўскі, перш чым паехаў да Дзянікіна). У Слуцку нават быў пэўны парк механічных транспартных сродкаў, што з'яўляецца паказчыкам узроўню горада. Слуцкае земства было заможнае, мела ўласны скарб, выпускала ўласную валюту. І што найважней: на Случчыне ўжо з 1918 года існаваў значны беларускі культурны рух і мясцовыя інстытуцыі самакіравання, на якія абапіралася Рада БНР. Янка Купала ў той час пісаў пра вялікі грамадскі ўздым за адбудаванне незалежнай Бацькаўшчыны.

3.​Каталізатар паўстання і геапалітычная сітуацыя

Карыкатура паводле Рыжскага міру

Каталізатарам сталі навіны пра падпісанне 12 кастрычніка 1920 года папяреднега перамір'я паміж бальшавікамі і Польшчай, якое мела падзяліць беларускую этнічную тэрыторыю, раней таксама быў Берасцейскі мір і Маскоўская дамова паміж РСФСР і Літвой. У ліпені 1920 года была абвешчана «міні-БССР» на частцы Мінскай губерні, але палову гэтай тэрыторыі саветы яшчэ не кантралявалі:

польскія войскі паводле дамовы мусілі адысці далей, а бальшавіцкія яшчэ не зайшлі. Случчакі добра памяталі тэрор і рабаўніцтва падчас кожнага прыходу Чырвонай Арміі. Таму на Случчыне пачаўся беларускі палітычны рух, які прызнаў сваім адзіным урадам Раду БНР.

4.​З'езд Случчыны і стварэнне войска

Сцяг Першага Слуцкага палка

14 лістапада 1920 года сабраўся Першы беларускі з'езд Случчыны, які прыняў рэзалюцыю: прызнаць уладу Рады БНР, не прымаць акупацыі Беларусі, звярнуцца да Лігі Нацыяў аб дапамозе і змагацца за вольную, незалежную БНР у яе этнаграфічных межах. Гэта быў не лакальны рух за аўтаномію Случчыны, а агульнанацыянальны рух. 21 лістапада Рада Случчыны зрабіла новую дэкларацыю аб супрацьстаянні захопнікам. Эмісарам БНР з палітычнай уладай быў Павел Жаўрыд.

Рада Случчыны прыступіла да фармавання рэгулярнага войска. Была абвешчана мабілізацыя. Аснову склала слуцкая міліцыя і партызанскія атрады з розных частак Беларусі. Гэта былі не проста сяляне, а ў многім ветэраны Першай сусветнай вайны. Прыбылі афіцэры Беларускай вайсковай камісіі (капітан Борык, паручык Мацэлі, маёр Андрэй Якубецкі, які стаў галоўнакамандуючым, Антон Сокал-Кутылоўскі) і нават беларусы-афіцэры з арміі Дзянікіна. Сфармавалася

Слуцкая брыгада з рэгулярнай структурай (штаб, разведка, контрвыведка, палявая пошта).

5.​Баявыя дзеянні і параза

Антон Сокал-Кутылоўскі - — беларускі вайсковы і грамадзкі дзяяч. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 году, праваслаўны сьвятар.

26 лістапада пачаліся баі па лініі Капыль — Цімкавічы — Вызна (фронт каля 100 км). Пры недахопе зброі случчакі ўжывалі прапаганду пераконваючы

чырвонаармейцаў здавацца і інавацыйную тактыку мабільнай абароны на глыбіню. У ноч на 18 снежня слуцкія войскі правялі паспяховы контрнаступ і выбілі чырвоных з Семежава і Вызны. Аднак 19 снежня бальшавікі пачалі новы наступ, кінуўшы Омскую дывізію, латышоў, кітайцаў і браневікі («панцырныя самаходы»). У беларусаў не было супрацьтанкавай зброі, бракавала коней, амуніцыі, людзі былі напаўгалодныя і напаўбосыя. 29 снежня брыгада была вымушана адысці за раку Лань на польскі бок, дзе была раззброена і інтэрнавана ў лагер каля Беластока. Тых, хто застаўся на савецкім баку, чакаў тэрор і расстрэлы ў Бабруйскай фартэцыі; трагічна склаўся і лёс кіраўнікоў (Жаўрыда, Пракулевіча).

6.​Гістарычнае значэнне і традыцыя памяці

Усебеларуская палітычная канфэрэнцыя ў Празе, 1921 г.

У 1921 годзе на Беларускай нацыянальнай канферэнцыі ў Празе Слуцкі чын быў прызнаны найяскравейшым момантам змагання за незалежнасць. Больш за тое, менавіта гэты ўзброены супраціў прымусіў бальшавікоў змяніць палітыку ў другой БССР: калі ў 1919 годзе беларускую мову ігнаравалі, то пасля 1920 года пачалася беларусізацыя, бо беларусы даказалі сваё жаданне да самавызначэння зброяй і

крывёю. Генерал Кушаль справядліва зазначаў, што гэта было не паўстанне, а сапраўдная вайна БНР супраць Савецкай Расіі.

7.​Захаванне памяці ў свеце і сучаснасць

Шыльда на мэмарыяльным крыжы ў вёсцы Грозава

У дыяспары памяць пра герояў захоўвалася з самых першых часоў (Лявон Рыдлеўскі, паэзія Алеся Змагара і Алеся Салаўя, перакладзеная Верай Рыч на англійскую мову). Першы помнік паўстанцам быў адкрыты ў лагеры ДП у Мітэнвальдзе ў 1948 годзе. Ствараліся кенатафы1 ў цэрквах, праводзіліся ўрачыстасці ў Канадзе, ЗША, Брытаніі. У самой Беларусі традыцыя аднавілася ў 1990 годзе. Пасля 2020 года яе падхапіла новая хваля эміграцыі (напрыклад, у Беларускім доме ў Варшаве), а таксама беларускія добраахвотнікі ва Украіне.

Думкі і вершы юбіляра

Пётра Мурзёнак

Abstract:

This commemorative text captures the reflections and poetry of Piotra Murzionak on the occasion of his 75th birthday celebration in Ottawa, marking 25 years of community work in Canada and 30 years since his departure from Belarus in 1996. Opening with heartfelt gratitude to his wife Natallia, his family, and his Ottawa friends, the author traces his personal milestones—from his childhood in Dvarchany and student years in Minsk to the preparation of his upcoming four-volume collected works, Kryly (Wings), and his recent autobiographical book “Narysy Belarusa”.

Interwoven with personal prose, the curated selection of poems spans three decades (1996–2021) and explores the central themes of his life and creative work:

Homeland, Exile, and Hope: Poems written in Berlin and Minsk during the turbulent political shifts of 1996, alongside nostalgic diaspora verses from Ottawa, reflect the pain of leaving Belarus and an enduring hope for its future. A dedicated cycle inspired by the 2020 Belarusian protests ("The Revolution of Hope") celebrates national awakening and resilience.

Parents and Childhood Roots: Tributes to his late mother and father, his brother, and his native village highlight how the landscapes, scents, and moral grounding of his youth continue to anchor his identity across the ocean.

Philosophy of Life and Love: Reflective verses examine conscience, mortality, the passage of time, and the devastation of war, culminating in lyrical celebrations of romantic love, beauty, and a nearly five-decade partnership with his wife.

Ultimately, the piece serves as an intimate literary self-portrait of an emigrant, community leader, and poet whose soul remains deeply bound to his Belarusian heritage while embracing the fullness of life in his adopted home.

Шчыра ўзячны атаўскім сябрам, а таксама гасьцям з іншых гарадоў Канады, што зрабілі мне такое ўрачыстае сьвята.

Безумоўна, мая 25-гадовая грамадская праца была б немагчай без маёй цудоўнай Наталіечкі, і без падтрымкі маёй сям’і - брата Генадзія Пятровіча і братавай Людмілы, сыноў Віктара і Валянціна, пляменьнікаў Аляксандра і Пятра,

ну і канешне без любові маіх бацькоў. Думаю мае бацькі ганарыліся б сёняшняй падзеяй.

Асабістая падрыхтоўка да юбілею
●​ Маё 10-годдзе – адзначадася ў доме бацькоў (Дварчаны, 1961) ●​ 20-годдзе: у студэнцкім інтэрнаце на Лермантава 28 у Мінску (1971) ●​ Да 75-годдзя рыхтуецца чатырох-томны зборнік твораў “КРЫЛЫ”

Гонар за падзею. Бацькі ганарыліся б…

Першыя вершы і прычыны ад'езду з Беларусі 1996 30 гадоў таму назад

ВЕЧАР

адзін з першых маіх вершаў таго часу і абставіны напісаньня
(Берлін, ліпень 1996 года)

Вечарэе ... У сонца праменях
Пралятаюць жыцця ўсе імгненні
Ад блакітна-ружовых аблокаў
Аж да шэрых,
што на змену плывуць да іх бокам.

Як імкліва мяняюцца цені
Вось здаецца хвіліну назад
Я маленькі яшчэ летуценнік
Блізка маці і бацька, і брат.
Сінявы стала ў небе чуць болей -
Час прыйшоў мне вучыцца і ў школе.
Ружавей, ружавей сталі шчокі -
След за дзеўкамі кінуўся ў скокі.

Ярка воблака заружавела -
Значыць сэрца каханнем гарэла.
Вось было неба глыбака сінім -
Не адзін дом дастройваў - з сынам.

Цёмных воблакаў болей і болей
Заўтра рана да працы ўставаць
Дзесь блішчыць сярод шэрага колер

Не спяшай яго вечар мяняць.

Берлін 9.07.96 22.30-23.20

АЙЧЫНА

Адчай і адна з прычын ад’езда ў Канаду
ДА 24.11.1996 (субота) дзень незалежнасьці 3 ліпеня (да гэтага - 1995 год,
зьмена сьцяга і герба, інтэграцыя з Расіяй)
ДА 24.11.1996 (субота) 27 лістапада 1996 года, Мінск (23.40-0.25) ноч з
панядзелка на аўторак

З мокрым сьнегам,
І дожджам сумным
Спіраль наехала на нас,
У гразь і сьцюжу заляпіла
Ў гісторыю не ў першы раз.

І зноў браточкі-беларусы
Насы павесілі ураз,
На стол не сьцелюцца абрусы -
Не для вяселля гэты час.

Цяпер спраўляюць баль чужынцы,
Збіліся ў стаю каршуны
І ва ўсе глоткі гругановы
Маняць людзям як цыганы.

Ну што ж, яшчэ урок нам дадзен,
Але каб час не марнаваць,
За рукі возьмемся мы разам
І далей будзем працаваць.

Мы вокны сьветлыя ўставім
У наш заможны, белы дом
Іюд і слуг павымятаем
А краты выкінем на лом.

І не далёкія часы ўсе гэты
Калі мы песьню запяём
І як народы ўсяго сьвету
Свабодна й мірна зажывём.

27 лістапада 1996 года, Мінск (23.40-0.25)

ВОЖЫК (байка)

Каб зноў новы герб народ выбіраў,
Я б на ім вожыка намаляваў.
Вядома ж, жыхар ён тутэйшы даўно
Ну, а калі пра характар –
мы з ім як адно.

Калі да яго хто ціхенька даткнецца,
Шыя адразу да бруха сагнецца.
Ну, а як пнуць мацней яго ў бок
Ён проста пакоціцца, скок ды паскок.

Праўда бывае, што нораў пакажа,
Выставіць вілы і ціха штось кажа.
Ты, маўляў, йдзі сабе, йдзі каласок,
Я ж гэтым разам паляжу тут часок.

Пасля аклімаецца ды аглянецца
І зноў за сваё рамясло ён бярэцца.
Быццам нічога нідзе не было,
Можна свабодна ісьці у сяло.

Ўсё было б так - ды чагось не хапае.
А справа у тым - ён жывёла начная
І толькі ўдзень мог бы бачыць ён коней
Нашай цудоўнай і вечнай “Пагоні”.

Ўстань беларус, адчыні свае вочы,
Сонца даўно ужо сьвеціць кругом,
А у цябе ўсё быццам бы ночы,
За вожыкам тупаеш як за жыцьцём.

Мінск (23.40-0.25)

​ Нізка кланяюся сваім бацькам за жыцьцё, выхаваньне і за іх любоў. Пачну з эпіграфа-прысьвячэньня да маёй новай кнігі “Нарысы беларуса”. Пару вершаў, прысьвечаных майму бацьку і Мілай маме, якая любіла і была побач са мной кожны (кожны!) дзень – ад моманту майго зачацьця і да апошняга свайго дыханьня.

БАЦЬКІ. ДЗЯЦІНСТВА

ДУША ЖЫВАЯ

Мяне з душою нарадзіла маці,
Якую з бацькам запача́лі ў прыдарожным лесе;
Душа люля́лася у роднай хаце
Пакуль яе не падхапіў шалёны сьвету вецер.
За доўгі час жыцьцёвы, што не паспытала –
Сто радасьцяў, пакуты, гонар,
кантынентаў зьмену,
Здавалася, зьмяніцца б мусіла нямала,
Ды хату родную, любімы лес,
куды падзену.

Кароткі верш пра вёску пад назвай

“АПОРА”

Вёска. Дзяцінства.
Лепшыя гады жыцьця- калі тыў сваім доме.
Побач бацькі і знаёмыя людзі і мясьціны.
Ступіў з асфальта ў мяккую траву,
Адчуў бы ў вёсцы цьвёрдую зямлю,
З дзяцінства вёску родную люблю –
Трымае сьвет мой, у якім жыву.

​ Я гляджу на клён у маім двары, які глядзіць на мяне праз вакно і кожны раз вяртаюся туды ў дзяцінства, на радзіму

ХЛОПЧЫК БЯЛЯВЫ

Подыхі лісьцяў,
подыхі ветру,
сьвежасьць бархотная
у паветры.
Яны прада мною,
за вакном,
ў існым жаданьні
трапіць у дом.
Ды не патрэба,
здалёк іх чую
ў рухах іх чулых
без часу і межаў,
мару быць з імі –
ў абдымку лячу я,
над Беларусьсю,
над Белай вежай.
Там над прасторамі вецер калыша
лісьце дуброў,
на лугах сьпелых травы,
і збажыну на Пастаўскіх узвышшах,
там калісь бавіўся хлопчык бялявы.

​ Там жа я бавіўся не адзін. А з сябрамі і сваім братам, якому прысьвечаны наступны верш

ПАХНЕ ХЛЕБАМ

​ Майму брату Гену
Пахне хлебам,
Тут, за далёкай заставай,
Думкамі - пад бацькоўскім небам,
У дзяцінстве, якое там бавіў.

Пахне хлебам,
І водарам сосен,
У вачах - узараная глеба,
На радзіме ў мінулую восень.

Там, застаўся пах хлеба,
Што пёкся на лісьцях кляновых,
А над хатаю роднае неба -
Не пазычыш яго ў краі новым.

Пахне хлебам …

​ Прычыны пакінуць радзіму былі рознымі, аднак, нашы пачуцьці думаю
вельмі блізкія. Таму некалькі настальгічных вершаў пра Беларусь.

КРЫНІЦА

Мроіцца белая, сьніцца
Ў краі радзімым крыніца.

Мне бы напіцца вадзіцы -
Й тут на дзянёк прыпыніцца.

Чыстай памыцца вадзіцай –
Разам другім нарадзіцца.

Побач з чароўнай вадзіцай
З любай на зоркі дзівіцца.

Мроіцца белая, сьніцца
За акіянам крыніца.

НЕ АДЛУЧАНЫ

Ці ж праўда, што ад радзімы мы адлучаны, адлегласьцю,
законам, акіянам? Я з Беларусьсю мілаю

навек заручаны -
ў найбольшасьці
сябе як адчуваю ў ранах.
Ну як не выплакацца,
калі сэрца плача,
калі мая прастора з мілаю маёй зьліваецца - Не марыў бы, каб адчуваў сябе іначай...

Пытаюцца - няўжо тое магчымае? -
Так,
не падзяляю нас абоіх!
Хоць і далёка ад радзімы я,
а дзе б ні быў - сачыце, побач, двое!

БУДЗЬМА РАЗАМ

Мы паехалі з краю,
Хоць былі і не рады.
Розум гэтак нам раіў,
Не давалі там рады.

Вы засталіся ў краі,
Сапраўды, вы героі,
Побачз воўчаю зграяй
Ні хвіліны спакою.

Дапамога, парады,
Мы заўжды к ім гатовы.
Тут няма барыкадаў,
Дапаможам вам словам.

Беларусь,дарагая!
Хоць здалёк, маем права,
Зычыць роднаму краю
Росквіт, шчасьце і славу!

13 студзеня 2012 года, Аттава

​ Я вельмі-вельмі хачу як і многія з вас пабываць у Вольнай Беларусі. ​ Я быў на радзіме ў 2013 годзе. Наведаў сяброў, радню, бацькоўскі дом майго дзяцінства ў Дварчанах, дзе мае бацькі пражылі 50 гадоў, дом і магілу майго прадзеда Мурзёнка Ігната Антовіча ў Сямёнавічах, дом майго дзеда Маэжэйкі Генрыха Францавіча ў мястэчку Дунілавічы, дзе я нарадзіўся, Полацк, Ружаны дзе разьмешчаны палац Сапегаў, Косаўскі замак (дварэц Пуслоўскіх), дом музей Тадэуша Касьцюшкі.

ЗАЎТРА

Як заўтра згіне над абшарамі у родным краі цьма, вярнуся да яго,
каб прывітаць дзядоў магілы,
каб захапляцца дзіўнаю красой – мілей якой няма, каб сэрца наталіць чароўнай, жыватворнай сілай.

5 снежня 2012 года, Атава

АЙЧЫНА

​ - будучыня

​ Я веру, мой візіт у Беларусь яшчэ адбудзецца! Сведчаньнем таму Рэавалюцыя 2020 года, якую я назваў “Рэвалюцыяй -надзеі”. Некалькі вершаў з гэтага цыкла. Цыкл прысьвечаны Сьвятлане. Марыі, Вераніцы

ДАРОГА ДА СВАБОДЫ

Мы па дарозе доўга йдзём -
па праўдзе моцна не блукаўшы -
Шлях не сябрамі выбраны пасмурным днём са згодаю
абралі
прамаўчаўшы.

Ўжо ж час прыйшоў
і зьмены надыйдуць
дарогу да свабоды
як абяруць мільёны.
Чырвона-белыя сьцягі нясуць

Беларусы́ ў статысячных калонах.

НЕВЕРАГОДНЫЯ

Так, сапраўды, вы ёсьць неверагоднымі! Прабуджанымі ад вякоў,
“прыбітымі, ў лапцёх” ...
Такую назву адкідаем мы народу годнаму - неверагоднымі вас пахрысьцілі
мілыя жанчыны ўтрох.
Хвала і слава беларусам,
што ачунялі ад саўковай сьпячкі
і спадзяваньне ёсьць -
далучанымі могуць быць
да еўрапейскай спадчыны ...
Хай іншыя шыкуюць у карэце
за еўразійскай клячай, наш шлях на захад - ва ўлоньне матчына.

ІСКРЫ, ВОСЬ ЯНЫ

Чым я магу дапамагчы табе,
о край мой родны, які пакінуў спаць...
а ён - прачнуўся ў барацьбе узнікшай ніадкуль,
неверагоднай,
ад іскраў сэрца набалелага
запаленай...
такой доўгачаканай,
такою годнай...

Да нематы маўчаць у прадчуваньні вусны у братоў збялелыя,
як у нявесты непазнаўшай, на выданьні... Ад іскраў сонца разгараецца высока,

ва ўсе куткі імкнецца дасягнуць
людзей у Маларыце, Ветцы і ў Глыбокім… Я зычу радавацца заўтрашняму дню.

-*********-

Патроны скончыліся ...
За вакном вясна,
а на душы трывожна -
бо на радзіме ціха.
Над ёй плыве счарнеўшай злосьцю ліха, катуючы народ мой у цемры і да дна.

Бясьсілем чары д’ябла не суняць.
Зьмярцвелая рука не ў стане браць аловак, камкамі ярасьці збіліся ў горле словы ... І хочацца прыкрыць свой край, абняць ...

Падступнага у пекла!
Для здраднікаў – патроны.
Агонь!
Хутчэй патроны падавай!

2 красавіка 2021, Атава

КУВАЛА ЗЯЗЮЛЯ

Запытаў у зязюлі, што сьпявала ў бары: “Ці то быць Беларусі, ці памрэ без пары?” Гучна ўсклікнула птушка:
“То не клічце кукушкай.
Будзе жыці матуля!”
Так кувала зязюля.

БЫЛА І ЁСЬЦЬ

Мы ўсё чакаем – будзе, будзе, А вось яна – была і ёсьць:

Палі, лясы, азёры, людзі –
Жыві! Красуйся, ягамосьць!

​ Яшчэ адзін верш пра радзіму, з якой Вельмі чакаю спатканьня. З зямлёй і з сябрамі, спатканьня з Вольнай Беларусьсю

СПАТКАНЬНЕ

Я ад цябе зьбягаў
Без веры ва ўзаемнасьць;
не чуў ласкавых слоў,
не бачачы таемнасьць і
загадкавасьці блеск,
збываньня сьпелых сноў.

Цяпер ты прабудзілася,
ці не запозна?
А як шмат страціла?
Ці ў тым твая віна?
Хіба заплачаш сьлёзна?
І ўсё ж для страціўшых -
застанешся адзінаю й адна.
Каму - прыўкрасная жанчына,
каму – надзейная сьцяна.

У космасе - дарогі роднасныя разыйшліся,
але зноў знойдуцца – прастора там...
Насуперак без жартачкаў вятрам,
Спатканьне мне прызначыла адна...
Пакінутая,
ды не забытая,
любімая айчына.

​ Многа яшчэ ёсьць тэм. Частку вы знойдзеце у маім апошнім зборніку “Кахаю. Люблю”, у зборніку. які можна пазначыць як аўтабіяграфічны. На заканчэньне яшчэ некалькі першаў прысьвечаных такім важным тэмам як ЛЁС І СЭНС ЖЫЦЬЦЯ, “Каханьне і жанчына”

ПРА ЛЁС І СЭНС ЖЫЦЬЦЯ

ПАЛЁТ

Над сонечнай, светлай палянай
Ўзьляцеў матылёк нечакана:
У моманце тым – апантаны,
Бо толькі ж жыцьцё даравана.

Ён крыльцамі б'е трапяткімі,
Кідаецца ў розныя бокі,
І цешыцца гэтымі, тымі
Узорамі, што лашчуць вока.

І часу няма для трывогаў,
Адчуць усё хоча ён разам –
Паветра, цяпло, водар сокаў,
Ня мець ні тугі, ні паразаў.

Так рады ён сонцу ў зацішку!
І кружыць кругі за кругамі,
А трэба ж цяпла толькі крышку…
Так дзеецца гэта вякамі.

І так за кругамі, кругі,
Ні роспачы і ні тугі …

НАЙЛЕПШАЯ РОЛЬ

Позьняя восень. Раніцай цёмна.
Дожджык настойліва б’ецца ў вакно.
Цёпла гартаць з падушкі паўсоннай
Сцэны пражытыя не так даўно.

Хутка імчыць цягнік удалечы,
Звозячы радасьць дзіцячых забаў,
Шчасьця парыў, калі сына на плечы
З гонарам лю́дскім высока ўздымаў.

Шмат па жыцьці было слаўных старонак,
П’есы бягуць за вагонам вагон,
Ў іх быў акцёрам, а не староньнім,
Граў жа, адзін! Было роляў вагон.

Позьняя восень. Дзень надыходзіць.
Дым цягніка бы салодкі той боль.
Пішуцца п’есы. Пры добрай нагодзе
Сёньня сыграю найлепшую роль.

НЯБЁСЫ

Прыцягальнымі сталі нябёсы.
Не таму, што глыбей і сіней,
Не таму, што пакінуў я вёску
Незаўважна ў дарозе сьсівеў,
А таму, што ўжо крочу напамяць,
Позірк прагна ўскідаю з-пад ног
Дзесь між мною і небам чакае
Непрыкметна, няўбачаны Бог!

ШАНС

Адказу не даеш чаму,
Маё упартае другое я?
Лічы, амаль дваццатую зіму
Ня можам з месца зрушыцца ніяк.
Я стукаюся ў дзьверы да сябе,
Каб доўжыць гутарку пра мову і пра сэнс,
Зьнявераны, пытаюся ў мальбе,
Ці маем шанс на шчасьце, хоць працэнт?
Ці варта тое, што цяпер раблю,
Без водгукаў, падтрымкі і спагад?
Сябе не абмінуць, бо так люблю
Пах бэзу і язьміну, родны сад.

АЛЬТ

Не буду шкадаваць, як мне паставяць помнік,
Хоць і не ведаю, кім апынуся па той бок,
Бо спадзяваньне маю, хтосьці будзе помніць -
Дзесьці на зямлі адзначыўся мой крок.

Ён не затрыманы
у таўшчыні асфальта
І не на магільнай каменнай пліце;
Сьпявае ён у вершы чыстым альтам,
Як жаўранак сьпявае для людзей.

ЗАЎТРА

Як заўтра згіне над абшарамі у родным краі цьма, вярнуся да яго,
каб прывітаць дзядоў магілы,
каб захапляцца дзіўнаю красой – мілей якой няма, каб сэрца наталіць чароўнай, жыватворнай сілай.

СМАКАВАЦЬ

Не спяшай спазнаваць, бо далей нецікава
Сустракаць стане раньне і птушак сьпеў,
Смакаваць новы дзень і духмяную каву,
Не кажы “шмат чаго асягнуць не пасьпеў”.
Цані кроплямі радасьць ў размовах з сябрамі,
Патанаючы ў безданьні доўгага дня,
Напаўняючы сэрца і думы дарамі,
Што пасьпеў зразумець і здолеў падняць.

МОЙ БОГ

Мой Бог – маё сумленьне
Няўмольна кленчу перад ім,
Кладу як на аўтар сумненьні

Невырашальныя нікім.

Сасьпеўшы палічыў прыстойным
З сумленьнем мець таемны дагавор -
Яно здымае з сэрца войны -
Суддзя яно і пракурор;

Яго ж і слухацца павінен
І весьці спрэчкі карацей,
Не блытацца у павуціньні
Жыцьцёвых дробязяў сярод начэй.

“НЯВЕЧНЫЯ”

Воблакі “нявечныя”
плывуць па небу.
І мы – “нявечныя”
плывём на зямлі -
па рацэ,
што жыцьцём называецца. Ад парасткаў падняўшыся
вырастаем дужыя, як камялі,
Пазнаўшы каханьне,
сьмех дзіцячы і смак хлеба.

А воблакі плывуць і плывуць,
як і мы -
што дні прагартаем,
Мінулае – не адвярнуць.
А будучыня?...
Рады таму, што маем.

Не спакушайся.
Воблакі не спыніць.
І не сумуй – радасьць у вечным.
Не ў смерці, і не ў нараджэньні,
а ў коне, які выбраў цябе

ў гэты дзень хуткацечны.

Адносна вайны пару куплетаў

КАЛІ…

Калі на сьвеце белым не зацьвітуць сады, а ў кубку не заста́нецца ні кропелькі вады - Бяду напоўніцу адведае натоўп,
што ў жорнах войнаў кроў людскую тоўк.

Забаўкамі дзяцей падасца злы парад планет, глухія ўдары аб зямлю тупых камет;
Захочацца вясною чуць птушыны сьпеў
у час цвіценьня яблынь.
І каб ручэй зьвінеў.

ЦМОК І ЕЎРОПА

Вайна ...
Ні слова добрага сказаць ...
Над Украінай духу еўразійскага
мана А над Еўропай ...
яшчэ не брые голавы каса ...

-***-

Што дадзена – то для мяне здабыта лёсам! Ня веру ў існасьць пекла цёмнага
і ў рай сьвятарскіх дзён. Як бачаць вочы –
сьпяшай налюбавацца плёсам, Як адчуваеш –
шукай пачуцьцям шчырым схрон.

Што моцная душа, што і слабая
капрызаў мае шмат ...

і кожны так із нас –
Найлепшае і горшае ад іншых і сябе хавае – так лёс складаецца,
то не кіруе час.

-***-

Як ні дзіўна -
хочацца пажыць!
Пройдзенае-дзейснае
не цягне на значэньне. Так. Было.
Няхай было.
Нехта адпаведныя
падорыць тлумачэньні.

А назаўтра, як і сёньня,
хочацца тварыць, Нават апынуцца нечакана ў цудзе - Дзесьці ў Перу –
каштаваць маіс, ці ў Марока - верхам на вярблюдзе!!

Жарт, так жарт,
але ў ім праўда ёсьць - Радаваццю дню і прыгажосьці!
Поглядам вясьці па таліях жанчын, аддавацца ім
у час разумнае мілосьці.

Удыхаць паветра,
нюхаць пахі траў,
Дзеіць тое, што магчыма дзеіць, Я б на горб вярблюжы раптам стаў, калі б ведаў, што так мушу дзеіць.

Не размова пра абсалютызм,

Чыстага амаль не засталося ў сьвеце, Правіць на зямлі адметны прагматызм, Я ж сваю надзею пакідаю дзецям.

Не, не ў сэнсе аддаю загад,
праз невыплачаныя мной даўгі! Веру – выстраіцца людства ўрад
каб змяніўся сьвет, ​ ​ ​ каб стаўся ён другім.

ТАЯМНІЦА

Буднім днём, сьвяточным, вызначальным,
Таямніцу нам не разгадаць,
А хацелі б мець адказ вітальны –
Ну навошта вам прывабная хада?

Ўсе музы́кі і паэты сьвету,
Не стамляюцца таемнасьць ухваляць -
Пад напеў рамансаў і санетаў,
Калыхае дар свой шчодрая зямля.

-*** -

Мару абдымаюць берагі ...
І чаканьнем доўжыцца таемнасьць ... Хоць яны так блізка –
ад рукі і да рукі –
Толькі дотык іх
засведчыць ўзаемнасьць.

для маёй Наталііі, тэтраптых

ТЭТРАПЦІХ «ЖАНЧЫНА»

для Н.Д.
- І -
МОМАНТ ШЧАСЬЦЯ дамініканская рэспубліка

Глядзець у неба, дзе плывуць рэдкія воблакі,
раскінуўшыся крыжыкам на вадзе і
адчуваючы,
як яна ласкава гойдае цябе на хвалях,
Метраў за 100 ад цябе грае “ўжывую” скрыпка,
на беразе гамоняць дзеці,
побач з табой яна – Наталія.
​ ​ - ІІ -
З кожным годам, нават у сьне,
Ты ўсё шчыльней прыціскаешся да мяне
І мы зьліваемся у амаль адно цэлае,
Што называю Дасканаласьцю,
Глыбінёй Каханьня,
Узаемапранікненьнем …
​ ​ - ІІІ -
Божа даруе мужчыне жыцьцё на яго пачатку
і толькі пры канцы яго дае магчымасьць
больш пазнаць прыгажосьць жанчыны,
Яе дзіўныя здольнасьці спраўляцца з ім і з абставінамі, хараство яе душы, і хоць крышачку
сярод мноства незразумелых дагэтуль яе памкненьняў. Сівеюць валасы, часу ўсё меней …

НЕ ВОСЕНЬ

Я самы разумны,
а ты –
мая прыгажуня.
Наўкол – пустата –
не пазайздросьціш.
Мы разам ужо - сорак сем.
Праз год будзе сорак восем,
а ў нас яшчэ нават не восень. ​

ЗЕЛЕНАВАТЫ ВЕРШ

Ты захаплялася зеленаватым сьнегам,

Што дзіваваўся позна на зьмярканьні –
У сэрцы трапятаў юнацкім сьмехам
Зеленаваты блеск вачэй тваіх, маё каханьне!

Wakefield, 9 сакавіка 2016 года

Некалькі іншых пра каханьне

ВАЛЬС

Мелодыя вальса поўніць прастору -
Я плачу ад шчасьця...
Штраус, Шастаковіч...
Прыгожа, у танцы
лавіць рухі мамы,
што сталася першай і лепшай дамай...

Так поўна, так поўна
жыцьцё вызнавалася
без сьлёз -
выглядаюць, што прыкра...
Ганяе паветра
шыкоўна
узвышаны шоўк
на таліях чуткіх...
На вуснах смак гаркаваты
бархотна-пяшчотнай любові…

ЛЁГКІ ПОДЫХ ВЕТРУ

Яна ўвайшла у залу амаль з апошніх. Стройная, маладая,
упэўненая і... прыгожая,
Як гэта можна было б ацаніць са сьпіны.

Усё падкрэслівала яе прыгажосьць – высокі рост, хада
і абутак на высокім абцасе,

джынсы, якія абцягвалі яе стандартныя прапорцыі, сьветлыя валасы,
якія яна элегантна адкінула рукамі на плечы, спачатку з аднаго боку, пасьля з другога.

Яна прайшла ў першы рад
і нарэшце павярнулася.
І твар яе таксама быў прыгожы.
Яе позірк праляцеў паверх усіх галоваў,
як бы нікога не заўважаючы
і ў той жа час ловячы
зацікаўленыя пагляды,
якія б, яшчэ раз
засьведчылі
яе непаўторнасьць.

ПЛЯЖНЫЯ РАМАНЫ

Ўздоўж берагу плывуць густоўныя жанчыны -
Іх сілуэты прагна паглынаюцца вачыма -
Банальна не зважаючы, фліртуюць ходам,
Смакуюць позірк тых, хто імі завалодаў.

Ў эфіры песьцяцца прывабных рухаў хвалі
І позіркі, якія не прысталі.

У пекнаце ля мора ў сонца ласках
Прывабнасьць з позіркам здымаюць маскі.

ПРЫЗНАНЬНЕ

Я у любові да цябе хачу прызнацца,
як шмат гадоў таму рабіў раней
у час калі пад песьні салаў’я я не стамляўся цалавацца, кранаўся шчок палаючых,
бархотных і ласкавых,

сьвітаньне разам сустракаючы ...
што можа быць мілей! ...

у час калі сталеў, мужнеў і спрабаваў пазнаць жыцьцё, яго крыніц вытокі,
як заўважаць стаў радасна птушыны сьпеў,
як ля калыскі сына суцішаў я крокі,
бярог жанчыны сон,
ёй сны жаданыя
перарываць не сьмеў ...

Ўсяму свой час,
бацькоўскаю пазнаць каб ласку,
дык бацькам трэба стаць,
на пры́ступак адзін вышэй падняцца,
каб казкай сталася жыцьцё,
было якое напачатку казкай,
каб роду сваяму,
прыкленчыўшы прызнацца
у любові,
да яго,
да маці, што з каханьня нарадзіла,
к зямлі, што гадавала й
выправіла ў сьвет не аднаго...

Ў любові прызнаюся
прад Радзімай мілай!

КУВАЛА ЗЯЗЮЛЯ

Запытаў у зязюлі, што сьпявала ў бары: “Ці то быць Беларусі, ці памрэ без пары?” Гучна ўсклікнула птушка:
“То не клічце кукушкай.
Будзе жыці матуля!”
Так кувала зязюля.

ГУРТУЙСЯ (дыпціх)

Кожны бачыць край розным –
Беларусь жа адна!
Дык гуртуйся, не позна!
Хай квітнее яна!

24 студзеня 2012 года, Аттава

БЫЛА І ЁСЬЦЬ

Мы ўсё чакаем – будзе, будзе,
А вось яна – была і ёсьць:
Палі, лясы, азёры, людзі –
Жыві! Красуйся, ягамосьць!

No.38 ЛІСТАПАД 2026 ISSN 2562-9506

Паланэз Агінскага

​ Да 30-годдзя з дня прыняцьця рашэньня нашай сям’і

пакінуць Беларусь

Пётра Мурзёнак

Анатацыя:

​ Гэтае эсэ, напісанае ў 30-ю гадавіну прыняцьця сям’ёй аўтара рашэньня пакінуць Беларусь, спалучае ў сабе асабістыя ўспаміны, гістарычны аналіз беларускай эміграцыі, разважаньні пра нацыянальную ідэнтычнасць, а таксама культурную інтэрпрэтацыю знакамітага паланеза Міхала Клеафаса Агінскага «Развітанне з Радзімай».

Abstract:

​ Piotra Murzionak: “Oginsky’s Polonaise” (assay) Every time I play “Oginsky’s Polonaise” on the accordion, the train station platform in Minsk on the evening of June 5, 1998 comes to mind. At that moment, my family, my wife Natalia, and our adult sons, Viktor and Valentin, were on a train heading to Warsaw. Through the window, we watched a group of people on the platform who had come to see us off to distant emigration to Canada. On the platform were the family of my brother, Gennady, and the family of Anatoly, my wife’s brother, as well as the families of several of our friends. It is obvious that leaving our native Minsk, especially for a long time (forever!), did not add to the mood either for us or for our relatives and friends.

Аннотация:

​ Пётра Мурзёнак: Полонез Огинского (эссэ) Каждый раз, когда я играю «Полонез Огинского» на аккордеоне, мне вспоминается перрон Минского вокзала вечером 5 июня 1998 года. В тот момент моя семья, моя жена Наталия и наши взрослые сыновья, Виктор и Валентин, были в вагоне поезда, который одправлялся в Варшаву. Через окно мы наблюдали за группой людей на перроне, которые пришли проводить нас в далёкую эмиграцию в Канаду. На перроне были семья моего брата Геннадия и семья Анатолия, брата моей жены, а также семьи

No.38 ЛІСТАПАД 2026 ISSN 2562-9506

нескольких наших друзей. Очевидно, что отъезд из родного Минска, тем более на долгое время (навсегда!), не способствовал улучшению настроения ни нам, ни нашим родственникам и друзьям.

Выгнаньне Агінскага

​ Пасьля паразы паўстаньня за аднаўленьне Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам Касьцюшкі, князь Michal Kleofas Oginski, які браў актыўны удзел у паўстаньні (быў камандзірам батальёна паўстанцаў), вымушаны быў пакінуць радзіму. Спачатку быў Канстанцінопаль, затым Парыж, нарэшце пасьля царскай амністыі у 1802 годзе нават пасяліўся ў Залесьсі (зараз гэта тэрыторыя Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласьці). Затым жыў у Санкт-Пецярбургу (1810), у Вільні (1817) і нарэшце ў Фларэнцыі (1823-1833). Ў цэлым, Michal Kleofas Oginski жыў пасьля паўстаньня па-за межамі радзімы на працягу больш 30 гадоў (бадай што за выключэньнем перыяду, калі ён жыў у сваім беларускім доме ў Залесьсі з 1802 па 1810 гг.). У 1794 годзе Кампазітар стварыў Паланэз або Развітаньне з Радзімай (па польску - Pożegnanie Ojczyzny), які стаў вядомым і папулярным творам у беларусаў.

Абставіны эміграцыі нашай сям’і

​ Кожны раз, калі я іграю на акардэоне “Паланэз Агінскага”, перад вачыма паўстае вакзальны перон у Мінску вечарам 5 чэрвеня 1998 года. У той момант, мая сям’я, жонка Наталія і нашы дарослыя сыны, Віктар і Валянцін, знаходзіліся ў вагоне цягніка, які накіроўваўся ў Варшаву. Праз вакно мы назіралі за групай людзей на пероне, якія прыйшлі праводзіць нас у далёкую эміграцыю ў Канаду. На пероне – сям’я майго брата, Генадзія і сям’я Анатолія, брата маёй жонкі, а таксама сем’і некалькіх нашых сяброў. Відавочна, што ад’езд з роднага Мінска, тым больш на працяглы час (назаўсёды!), не дадаваў настрою ні нам, ні нашым родным і блізкім.

​ На душы было сумнавата, у галаве – невядомасьць і нявызначанасьць, нягледзячы на тое, што ад’езд наш быў сьвядомым і асэнсаваным (так тады падавалася. Рашэньне аб эміграцыі прымалася намі прыблізна за паўтары гады да

No.38 ЛІСТАПАД 2026 ISSN 2562-9506

указанай даты. Усё пачалося з размоваў з нашымі сябрамі аб выездзе з Беларусі на пастаяннае жыцьцё ў іншую краіну. Такія настроі ў грамадстве узнікалі ў той час невыпадкова, і не толькі ў нас. Да ўлады ў краіне ў 1994 годзе прарваўся тыповы савок, былы дырэктар саўгаса, які за чатыры гады узурпаваў уладу у краіне, зьмяніў Канстытуцыю, прыдушыў нацыянальна-сьвядомую апазіцыю, абраў курс на саюз з Расіяй, з краінай, якая ў цывілізацыйным плане проста несумяшчальная з нашай культурай і ментальнасьцю беларусаў. Спецыяльна не ўказваю прозьвішча узурпатара (проста рука не падымаецца – да таго тошна было тады, праз 4 гады пасьля яго абраньня, ды й цяпер).

​ Ацэнка геапалітычнай сітуацыі, сьведчыла аб тым, што пры занятым узурпатарам курсе, добрых зьмен у краіне варта чакаць праз гадоў 50, або праз два пакаленьні. На час напісаньня артыкула, адно новае пакаленьне ўжо вырасла – а узурпатар усё яшчэ на тым жа месцы. У дадатак да ўсяго на рашэньне аб эміграцыі ўплывалі эканамічныя фактары – як у бытавым плане (цэны, узровень жыцьця, дэфіціты), так і працоўным плане – крайне нізкае фінансаваньне навукі – той сферы грамадскага жыцьця, у якой я займаўся з 1974 года.

​ Усё ж пакідаць навуку і ехаць няведама куды было асабліва балюча. І хоць я папярэдне атрымаў ад аднаго канадскага прафесара туманную згоду прыняць мяне на працу, аднак, у чужую краіну я ехаў з настроем уладкавацца на любую працу, каб падтрымліваць жыцьцё сям’і. Думалася пра любую працу найперш чамусьці таксістам. А настрой быў такі – хоць шляхі і адрэзаны, а масты спалены, але ніколі не позна пачынаць усё спачатку. На момант ад’езду мне было 47 гадоў. Дзеці прынялі наша рашэньне аб эміграцыі станоўча. Нашы бацькі і бліжэйшая радня - былі вельмі расчараваныя. Па мерках многіх, у эканамічным плане наша сям’я была ў някепскім становішчы – мы мелі кватэру, машыну, гараж, дом у вёсцы пад дачу. Сапраўды па мерках многіх людзей – мы з Наталіяй займалі і прыстойнае месца ў грамадстве – Наталія была загадчыкам клінічнай лабараторыі ў 10-й клінічнай бальніцы і займала пазіцыю галоўнага лабаранта г. Мінска, я узначальваў лабараторыю прыкладной фізіялогіі ў НАН Беларусі і быў Старшынём навуковага аб’яднаньня імунолагаў і алерголагаў рэспублікі. Такі высокі наш статус пэўна паспрыяў таму, што мы атрымалі візу на ўезд у Канаду ужо праз 6 месяцаў пасьля падачы дакументаў без праходжаньня інтэрв’ю ў амбасадзе гэтай краіны.

​ Калектыў маёй лабараторыі прыняў тое, што я ад’язджаю на працу ў Канаду, хаця, па-праўдзе, дырэктар інстытута і мой навуковы кіраўнік, пры нашай апошняй

No.38 ЛІСТАПАД 2026 ISSN 2562-9506

размове махнуў незадаволена рукой. На той час я быў ужо не першым супрацоўнікам інстытута, які выязджаў на працу за мяжу.

​ З тых людзей, што стаялі на пероне, палова пазьней апынулася за мяжоў у розных краінах: праз 5 гадоў да нас у Атаве далучылася сям’я майго брата і мае бацькі. У трох розных краінах жывуць цяпер нашы пляменьнікі – дзеці Анатолія. У Канаду пераехала жыць сям’я аднаго з нашых сяброў, які займаў высокую пазіцыю у НАН Беларусі. Так, мяркую ў кожнага з іх былі свае прычыны эміграцыі, таму не магу сказаць, што я і мая сям’я справакавалі іх да гэтага. Тым больш не бяру гэты грэх на сябе. Магу толькі адзначыць, што сучасная беларуская суполка ў Атаве сфармавалася з людзей, можна сказаць, постлукашэнкаўскай эміграцыі, якая зараз яшчэ папаўняецца ўцекачамі пасьля Рэвалюцыі Надзеі -2020 (Усё ж скарыстаў прозьвішча таго нелюдзя, з-за якога беларусы пакідаюць родны край).

Эміграцыя беларусаў у ХІХ – ХХІ стагоддзях

​ Відавочна, што прычынамі эміграцыі беларусаў у розныя гістарычныя эпохі былі рознымі. Аднак, некалькі з іх непасрэдна зьвязаны з агрэсіўным усходнім суседам – еўразійскай імперскай Расіяй. Ніжэй некаторыя з прычын і канкрэтныя прыклады беларускіх лёсаў.
Гэта мог быць палітычны перасьлед за ўдзел у нацыянальна-вызвольным руху (у той ці іншай ступені гэта тычыцца М.К.Агінскага, І. Дамейкі, А. Міцкевіча, пасьля Другой сусветнай вайны сь з-за пагрозы бальшавіцка-сталінскіх рэпрэсій Беларусь пакінулі сотні тысяч маладых людзей і назад не вярнуліся (Я. Запруднік, Я. Кіпель К. Акула, Н. Арсеньнева...), бальшавіцка-сталінскія рэпрэсіі былі ўнасьледаваны А.Лукашэнкам. У 1996 годзе праз пагрозу арышту вымушана пакінулі Беларусь Зянон Пазняк і Сяргей Навумчык – лідэры БНФ, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года пад ціскам уладаў была вымушана выехаць Святлана Ціханоўская, Павел Латушка - сучасныя лідэры нацыянальна-дэмакратычных сіл, па прычыне існаваньня рэпрэсіўнага лукашэнкаўскага рэжыму - масавыя арышты. палітычныя прысуды. звальненьні з працы - у канцы ХХ стагоддзя Беларусь пакінулі звыш 400.000 чалавек, пасьля Рэвалюцыі Надзеі-2020 яшчэ звыш 600.000 чалавек (беларусы перажылі і перажываюць да гэтага часу закрыцьцё СМІ, грамадскіх арганізацый і культурных устаноў; пераслед за грамадзянскую пазіцыю).

​ Можна канстатаваць, што А. Лукашэнка праводзіць палітыку этнацыду беларускага народа, канчатковай мэтай якога з’яўляецца аб’яднаньне з

No.38 ЛІСТАПАД 2026 ISSN 2562-9506

еўразійскай Расіяй, што безумоўна на руку і падтрымліваецца злачынным рэжымам пуцінскай Расіі – сьведчаньнем таму вайна на знішчэньне і захоп украінскай дзяржавы.

​ Па нашых падліках у далёкім замежжы пражывае каля 2 мільёнаў або кожны пяты этнічны беларус. Мы маем зараз сапраўды гуманітарную катастрофу ў Беларусі.
Аналізуючы адрозненьні ў міграцыі беларусаў у ХІХ стагоддзі і ў сучасны перыяд можна канстатаваць, што ў сёняшнія дні ў параўнаньні з мінулым мігранты не могуць вярнуцца дадому з-за пагрозы быць арыштаванымі. Можна думаць, што такі стан будзе заставацца такім жа пакуль Расія існуе як фізічны суб’ект геапалітыкі. Аб пагрозе для Беларусі з боку Расіі адрасуем вас да папярэдніх матэрыялаў.

Ці мая эміграцыя - “страта” для Беларусі ці я здрадзіў роднай

краіне?

​ Я ўжо напісаў пра прычыны ад’езду з Беларусі. Але да гэтага часу, прыжыўшы амаль 30 гадоў у Канадзе, я не спыняюся задаваць сабе адно і тое ж пытаньне. А ці правільна я зрабіў? Наконт правільнасьці – тут ёсьць шмат станоўчых адказаў.

​ Па-першае я жыву ў свабоднай краіне. І паверце – дыхаецца тут значна лягчэй. Я не змог бы жыць у Мінску, калі б кожны дзень бачыў на тэлевізары ненавісны твар узурпатара і зьнішчальніка беларускага народа ці слухаў яго хлусьлівыя заявы.
​ Я не баюся тут за сваіх дзяцей, што іх дзесьці на вуліцы могуць сустрэць “сабакі” лукашэнкі і будуць іх крыўдзіць – патрабаваць іх тэлефон і правяраць іх перапіску і “лайкі”. Кожны ў нашай сям’і жыве вольна і выбірае той шлях, які падабаецца. З другога боку, перад ад’ездам і пасьля была адна думка - што мы ахвяруем сябе дзеля дзяцей? І такая думка даволі доўга існавала, але ў нас многае што ўдавалася і яна адыйшла на другі план – таму вяртаешся да іншых асьпектаў свайго існаваньня, маю на ўвазе тут здраду. Калі ў сям’і ў Канадзе працуе хаця бы адзін чалавек, то сям’я мае дастойнае жыцьцё. А мы маем працу і дастатковыя сродкі каб купіць усё неабходнае – нам не трэба расьціць памідоры ці бульбу на дачы, стаяць у чарзе за “выброшенными по сходной цене продуктами”.

No.38 ЛІСТАПАД 2026 ISSN 2562-9506

Мая задача тут - не параўноўваць капіталістычны ці сацыялістычны лад жыцьця. Проста, так ёсць.

​ Ці рэалізаваўся я тут у Канадзе? Думаю, што так. У Канадзе, аж да выхаду на пенсію мы з жонкай працавалі. Маем дом, які мы хацелі, і ўсё што патрэбна для дастойнага пражываньня і адпачынку. Я пасьпеў рэалізавацца ў дастатковай ступені – за кароткі час працы ў Атаўскім дасьледчым інстытуце, так і на экспертнай працы ў Міністэрстве аховы здароў’я Канады. Мае рэгаліі былі прызнаныя, мае веды спатрэбіліся грамадству. За 1999-2007 гады мной апублікаваны 3 артыкулы ў прэстыжных часопісах і 10 тэзісаў, зроблена некалькі дакладаў на міжнародных канферэцыях (Бостан, 2000; Эдзінбург, 2001; Мілан, 2003; Манрэяль, 2004, 2006; Сан-Дзіего, 2007; Берлін, 2009; Аттава, 2012; Ванкувер, 2008, 2013). Я абсалютна не ўпэўнены, што мая кар’ера ў Беларусі была б больш пасьпяховай за такі кароткі час. Ручное кіраваньне навукай і НАН Беларусі, якое ўвёў Лу... (да прыкладу, кіраўнікамі Акадэміі з падачы Лу... былі прызначаны мякка кажучы слаба зьвязаныя з фундаментальнай навукай асобы - сп. Мясьніковіч, сп. Каранік. Хаця ведаю некалькіх сваіх аднакурснікаў, якія сталі дастойными акадэмікамі ці кандыдатамі ў акадэмікі (Ю.Астроўскі, А.Сукала, С.Трацьцяк).
​ Ці страціла беларуская навука ад майго ад’езду - ад’езду аднаго доктара навук. На момант ад’езду ў Беларусі налічвалася каля 1000 дактароў навук у розных дысцыплінах (прыблізна 1 доктар навук на 10.000 насельніцтва). Не думаю, што беларуская навука значна страціла – той напрамак, у якім я працаваў - камбінаванае уздзеяньне малых доз радыяцыі з іншымі неспрыяльнымі фактарамі на жывыя арганізмы, працягвае, наколькі я ведаю, жыць у Інстытуце фізіології НАНБ. Але, так думаю, значнасьць таго напрамку ужо магчыма і не такая вялікая, калі улічваць палітыку А.Лукашэнкі адносна аднаўленьня гаспадарчай дзейнасьці на забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях Беларусі.
Але мне хацелася б думаць, што Беларусь страціла не толькі аднаго доктара навук, не хачу тут перабольшваць – страціла яшчэ аднаго сьвядомага беларуса, які ў той ці іншай ступені мог бы стрымліваць адмоўныя наступствы дыктатарскіх рэпрэсій. Менавіта тут узьнікае другое канкрэтнае пытаньне, якое пастаянна прыходзіць на розум – Ці я сваім ад’ездам здрадзіў роднай краіне?
​ На яго з цяжкасьцю знаходжу адказы (ці апраўданьне). Тут унутраны голас адразу падае кароткія фразы – “Не ной”, “Не раскісай”. Адны сябры кажуць – кінь ты пра гэта думаць (у сэнсе тут няма чаго й думаць пра ад’езд). Другія – што гэта асабістае пытаньне кожнага. Мне блізкая пазіцыя былой рэдактаркі «Новага Часу» Аксаны Колб, якая напісала: “Лічу свой ад’езд здрадаю, і гэта перашкаджае

No.38 ЛІСТАПАД 2026 ISSN 2562-9506

нармальна жыць”. І ў той жа час я не мог бы прыняць пазіцыю Алеся Пушкіна, які ў адным з інтэрв’ю Хадановічу сказаў, што без ахвяр беларусам волі не здабыць, і па іроніі лёсу ён сам стаў ахвярай рэжыму.
​ А што б я мог зрабіць для радзімы? Я не думаю, што на момант ад’езду з Беларусі я быў гатовы ўдзельнічаць у сацыяльных, рэвалюцыйных працэсах. Я ня быў чальцом дзейных апазіцыйных партый, якія на той час яшчэ былі не забаронены. Максімальна, я удзельнічаў у пратэстным руху - у дэманстрацыях, апублікаваў 2 артыкулы, пра беларускую мову і нацыянальную ідэю ў газеце “Звязда”. Але не больш. Таму я адчуваю, што усё ж такі – здрадзіў.
​ На маю думку, беларускія сілы згубілі адну пазітыўную адзінку, і значыць на гэту долю аслаблі. Уявіце сабе, што на той час (калі ацэньваць па долі беларусаў сёняшняй эміграцыі ў Канадзе), гэта маглі быць дзесяткі тысяч больш-менш актыўных людзей. А якую страту атрымаў беларускі нацыянальны сьвядомы рух, калі пасьля Рэавалюцыі Надзеі -2020, краіну пакінулі не менш за 600.000 актыўных беларусаў. Хоць гэта зусім не суцяшае, але думаю, што здрадзіў не толькі я адзін. Так атрымалася.
​ Колькі ж цяпер патрабуецца часу і сіл, каб аднавіць гэты згублены патэнцыял? Пакуль што не адчуваецца нават невялікіх прыкмет как сасьпявалі ўмовы для паўтарэньня такой рэвалюцыі, якая адбылася ў 2020 годзе. Рэжым закруціў гайкі па максімуму.

Сэнс жыцьця ў эміграцыі або што мы можам?

​ Мільён беларусаў, паўтаруся - у значнай ступені сьвядомых беларусаў, апынуліся ў далёкім замежжы. Сярод сьвежай эміграцыі большасьць у разгубленасьці. Тыя сувязі, якія існавалі ў беларускіх грамадскіх арганізацыях рассыпаліся. Невялікая частка актыўных беларусаў сканцэнтравалася вакол офіса і ўрада Ціханоўскай. Многія з вызваленых палітвязьняў яшчэ не вызначыліся са сваімі прыярытэтамі. Планы Ягорава і К0 утварыць свайго роду беларускі рух у замежжы, які б аб’ядноўваў звыш 100.000 беларусаў-эмігрантаў, пакуль што так і застаўся “заклікам”. Невыразныя планы сп. Бабарыкі і яго каманды стварыць нейкае сеціва з людзей даступнымі рэсурсамі таксама пакуль выглядаюць туманнымі.
​ Штабныя гульні, якія правёў праф. Мацкевіч ў красавіку 2026 года, таксама не акрэслілі для дэмакратычнай беларускай супольнасьці лініі паводзін пасьля разгрому Рэвалюцыі Надзеі-2020.

No.38 ЛІСТАПАД 2026 ISSN 2562-9506

З другога боку 600.000 беларусаў свежай, пасьлярэвалюцыйнай міграцыі разам з беларусамі пасьляваеннай і першай постлукашэнкаўскай хвалі эміграцыі ўяўляе сабой вялізны людскі патэнцыял. Здавалася б маем базу, на якой можна будаваць новы беларускі дом.
​ Паўстае законнае пытаньне “Што рабіць?” Дзе? Тут? за мяжой? І ў якой якасьці? А што там, дома? Мы ўжо выказвалі свае думкі адносна тактыкі і стратэгіі. Аналіз уплыву пасьляваеннай эміграцыі паказаў, што яна ў нязначнай ступені ўплывала на беларускую культуру на радзіме. Але тут я не магу на ўсе 100% пагадзіцца. Усё ж - уплывала. Тут і падтрымка беларускай культуры, і захаваньне нацыянальных каштоўнасьцяў, урэшце рэшт гуртаваньне беларусаў і захаваньне іх ідэнтычнасьці па-за межамі радзімы.
​ Відаць, новай эміграцыі, апроч палітычных праектаў, варта працягваць тую ж працу, асабліва, што тычыцца ідэнтыфікацыі беларусаў. Хоць тут трэба ўлічваць шэраг уплывовых фактараў. Першае, гэта тое, што захоўваць ідэнтычнасць за мяжой вельмі складана. Калі казаць пра нацыянальную актыўнасць мігрантаў-беларусаў, то яна невысокая і значна не адрозніваецца ад іншых дыяспар. З нашага досьведу, толькі каля 5% эканамічных беларусаў-мігрантаў мае намеры далучацца да існуючых беларускіх асяродкаў і супольна там працаваць. Сюды звычайна прыходзяць беларусы, якія і дасюль лічылі сябе беларусамі і магчыма імі і застануцца.
​ Чаму напісаў магчыма? Галоўны “вораг” тут - ассіміляцыя. Я ведаю літаральна пару беларусаў з другога пакаленьня мігрантаў, якія размаўляюць і думаюць па-беларуску. І таксама толькі дзьве сям’і з сучаснай эміграцыі ў якіх дома з дзецьмі размаўляюць па-беларуску.
​ Беларускія магілы з эпітафіямі на роднай мове раскіданы па ўсім сьвеце. У сувязі з гэтым магу сумнявацца, што гэтыя магілы будуць папаўняцца са складу новай эміграцыі. Ў нядаўняй публікацыі ў “Нашай Ніве” ўзнікла палеміка з прычыны адсутнасьці надпісаў па-беларуску вядомага беларускага дзеяча сп. В.Станкевіча (1932-2025). Пытаньне на мой погляд вельмі важнае. Не сакрэт, што на радзіме вы таксама з цяжкасьцю знойдзеце на магілах беларускія словы – хутчэй рускія ці польскія. Вядома, гэта права кожнай сям’і вырашаць гэтае пытаньне, але на маю думку яно такое ж важнае для зьберажэньня беларускасьці як і ўжываньне беларускай мовы. Не хачу выдзяляцца, але прывожу ніжэй два здымкі, як мы вырашалі гэта пытаньне за мяжой. Мне ўдалося адсюль з Канады усталяваць помнік для дзядулі і бабулі з нашымі надпісамі ў Рызе ў 2013 годзе.

No.38 ЛІСТАПАД 2026 ISSN 2562-9506

А на наступным здымку надпіс на камяні, пад якім у 2010 годзе быў пахаваны мой бацька, а у 2024 годзе і мая маці. Мой бацька знайшоў гэтыя купалаўскія словы у кнізе В. Якавенкі “Пакутны век” і папрасіў нанесьці іх на свой надмагільны камень.

No.38 ЛІСТАПАД 2026 ISSN 2562-9506

Ці важна зьберагаць ідэнтычнасьць у эміграцыі?

​ Паланэз Агінскага або “Развітаньне з Радзімай” быў створаны чалавекам, які пачынаючы з 1802 г. патрапіў у няміласьць да царскай улады і надоўга апынуўся на выгнаньні. Ці думаў ён, што яго твор стане своеасаблівым гімнам для беларусаў-выгнаннікаў, і не важна ці яны самі пакінулі краіну з-за невыносных умоваў ці яны вымушаны былі пакінуць радзіму у выніку палітычнага перасьледу. ​ І ўсё ж. Пытаньне вызнаньня сябе беларусам застаецца актуальным па натуральных прычынах. Такая сацыяльная і біялагічная прыналежнасьць да беларускай нацыі рана ці позна прачынаецца ў душах значнай колькасьці беларусаў. Адным з прызнакаў таго з’яўляецца гуртаваньне беларусаў у суполках. Цікаўнасьць і актыўнасьць новых беларусаў-мігрантаў не моцна адрозніваецца ад прадстаўнікоў другіх дыяспар.

No.38 ЛІСТАПАД 2026 ISSN 2562-9506

​ Як прыклад, пытаньне зьберажэньня беларускай ідэнтычнасьці і культуры замацавана ў Статутах двух значных грамадскіх арганізацый у Канадзе – Згуртаваньня беларусаў Канады і Беларускага інстытута навукі і мастацтваў ў Канадзе. Дзейнасць абедзвюх арганізацый у гэтым напрамку асьвятляецца ў перыядычным вэб-часопісе “Культура. Нацыя (www.sakavik.net, выдаецца з 2013 года).
​ Паводле статыстыкі размеркаваньня ў папуляцыі, колькасць актыўных беларусаў-імігрантаў, як і у другіх дыяспарах, не перавышае 5% ад агульнай колькасьці эміграваўшых з Беларусі. Гэта значыць астатнія 95% скаладаюць людзі абыякавыя (такі расклад аднолькавы, што у дыяспары, што на радзіме). Па дадзеных Статыстыкі Канады ў краіне на 12 траўня 2026 года налічвалася 18 850 чалавек беларускага паходжання, 5% ад гэтай колькасьці дасьць нам крыху больш за 940 чалавек, якія маглі б далучыцца да арганізаваных суполак беларусаў у Канадзе.
​ Маглі бы?! – аднак рэальнасць па маіх разьліках значна горшая – агульная колькасьць беларусаў у канадыйскіх суполках не перавышае 200 чалавек!. Са свайго досьведу, скажу тут магчыма занадта катэгарычна:

Калі чалавек адчуваў сябе сьвядомым беларусам да міграцыі, то ён ім застаецца і пасьля яе.

​ Ці можа беларус (грамадзянін, ці чалавек народжаны ў Беларусі) усё такі стаць сьвядомым беларусам? Пытаньне – рытарычнае. Поўнасьцю адмаўляць такую магчымасьць нельга. ЯК гэта рабіць? - даведацца свае карані, чытаць беларускую літаратуру і прэссу, пачаць размаўляць на роднай мове.
​ Мне падаецца, што далучэньне некаторай долі беларусаў да існуючых беларускіх суполак у Канадзе ці ў другіх краінах, гэта натуральны працэс. Адлучаныя ад радзімы, беларускага асяроддзя, і культуры беларускага народа, яны міжвольна шукаюць месца куды б прытуліцца. Тым больш, што палітыка шматкультуралізма ў Канадзе і ў некаторых еўрапейскіх краінах дазваляе гэта рабіць. Такое натуральнае імкненьне асобы ў цэлым спрыяе і важна для яднаньня і кансалідацыі беларусаў, без якога будаўніцтва новай Беларусі, засанаванай на этнічным ці эканамічным кампанэнце, немагчыма.
​ У нядаўна апублікаваных “Нарысах беларуса” я выказаў гіпотэзу аб тым, што сацыяльная прыналежнасьць да нацыі можа быць замацавана генетычна праз зьберажэньне культурнага кода нацыі. Тое што беларусы шчыра адчуваюць тэму развітаньня з радзімай, толькі падкрэслівае гэту ідэю.

No.38 ЛІСТАПАД 2026 ISSN 2562-9506

​ Мы дакладна яшчэ не вывучылі чалавека як аб’ект эвалюцыі, таму нельга выключаць, што існуюць іншыя механізмы\або працэсы якія кіруюць нашымі пачуцьцямі. Чаму мы так блізка ўспрымаем музыку “Паланэза”, створанаю чалавекам які перажыў доўгае растаньне з радзімай? Што ён адчуваў, калі пісаў яго? Якім чынам нашыя душы так тонка ўспрымаюць магчыма тое, што ён адчуваў?

Крыху метафізікі

​
​ Выкажу тут свае меркаваньні як матэрыяліста і доктара па адукацыі. Нядаўна праслухаў у сеціве лекцыю фізіка пра зьберажэньне матэрыі і энэргіі пасьля сьмерці чалавека. Довады яго былі наступнымі; пасьля крэмацыі ад чалавека застаюцца прыблізна 2.5 кг попелу. Рэчывы, якія ўваходяць у яго склад (азот, кісларод, вадарод), зноў трапляюць ў зьнешняе асяроддзе і рознымі шляхамі частка з іх як мінімум ассімілюецца людзьмі зноў. З гэтым даволі лёгка пагадзіцца. А вось што тычыцца энэргіі, якая была ў чалавека – то тут вялікае пытаньне. Куды яна падзяваецца? Лектар думае, што яна рассеіваецца ў “космасе” ў выглядзе “мадыфікаваных квантаў”. Ці можам мы іх успрымаць і адчуваць? На сёньня гэта невядома. Прыведзенае тлумачэньне цалкам супадае с тэорыяй Вернадскага аб біясферы і ноосферы.
​ Сюды ж можна дадаць падобныя меркаваньні да перадачы інфармацыі ці думак\энэргіі на адлегласць. Мне падаецца, што ў вялікім космасе ў нейкім чацьвёртым вымярэньні энэргія\думкі многіх людзей, калі яна\яны скіраваны на адзін аб’ект - тут маю на ўвазе Беларусь, могуць аб’ядноўвацца і ў пазітыўным сэнсе уплываць на жыцьцё і развіцьцё бацькаўшчыны. Мяркую, што гэта могуць быць людзі з розных пакаленьняў. Улічваючы, што беларусы шмат нацярпеліся страхаў і гора - гэтая энэргія і думкі, калі яны зліваюцца могуць ператварацца ў рэальную адну сілу. Працягваю так думаць, спадзяючыся на “мадыфіцыраваныя кванты”, ці іншыя матэрыяльныя носьбіты (гэта яшчэ трэба даказаць), але гэта ідэя пакідае нам надзею. Бо да прыкладу, слухаючы Паланэз Агінскага, які нас яднае, мы атрымоўваем пасланьне з мінулага пакаленьня, ў сваю чаргу калі мы пачнём думаць, а затым і дзейнічаць разам на карысьць Бацькаўшчыны, то такім чынам маглі б перадаць сваю любоў да Беларусі наступнаму пакленьню. Тады гэта варта рабіць. Вось менавіта таму маю намер сыграць Паланэз Агінскага для беларускай аудыторыі ў Атаве.

No.38 ЛІСТАПАД 2026 ISSN 2562-9506

Чаму маю сыграць “Паланэз Агінскага” для беларусаў у Атаве?

​ У сувязі з ігрой на акардыёне маю перад сабой абавязак выканаць Паланэз Агінскага, гэты шчымлівы музыкальны твор пра раставаньне з радзімай, для беларускай грамады ў Атаве. Чаму? Так выпадкова атрымалася, што у той дзень, калі я купіў інструмент ў невялічкім гарадку пад Таронта, я заехаў на беларускую зборку ў Атаве, дзе праходзіла рэпетыцыя канцэрта. І трэба ж мне было пахваліцца (?!) пра сваю пакупку. Хтосьці нават прапанаваў падыграць на акардэоне ў адным з нумароў. Вядома ж, тое было немагчыма і нагадала мой першы музыкальны урок у Паставах, калі настаўнік музыкі прапанаваў мне сыграць мелодыю “Когда весна придёт не знаю...» і сам яе ж і падпяваў, а я ж (?), падлетак, у той дзень трымаў інструмент у руках упершыню ў жыцьці. У дадатак да таго, хтосьці на зборцы пакпіў з мяне, калі прыпомніў нейкага юнака, з мінулага жыцьця, які выйшаўшы з акардэёнам на вуліцу, а сыграць нічога не мог. Таму, калі я іграю «Паланэз» ў сваім доме я прыпамінаю не толькі перон у Мінску, але і дзень калі я набыў музыкальны інструмент. Але не сьпяшаюся паскараць публічны выступ перад землякамі, трэба добра падрыхтавацца, каб не было сорамна. Па-ам-парам пам-пам пам-па....ра-рарам

Сонца праменьне стужкай вузкай

Ператкала помны вечар...

​ Так я адчуваю, што такі твор, як паланэз Агінскага або “Развітаньне з Радзімай” мог стварыць толькі чалавек які сам апынуўся на выгнаньні. А так і сапраўды сталася. Пасьля паразы паўстаньня за аднаўленьне Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам Касьцюшкі, князь Michal Kleofas Oginski, які браў актыўны удзел у паўстаньні (быў камандзірам батальёна паўстанцаў), вымушаны быў пакінуць радзіму – спачатку быў Канстанцінопаль, затым Парыж, нарэшце пасьля царскай амністыі у 1802 годзе нават пасяліўся ў іменіі Залесьсе (зараз гэта тэрыторыя Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласьці). Затым жыў у Санкт-Пецярбургу (1810), у Вільні (1817) і нарэшце ў Фларэнцыі (1823-1833). Ў цэлым, Michal Kleofas Oginski жыў пасьля паўстаньня па-за межамі радзімы на працягу больш 30 гадоў (бадай што за выключэньнем перыяду, калі ён жыў у сваім беларускім доме ў Залесьсі з 1802 па 1810 гг.). У 1894 годзе Кампазітар стварыў Паланэз або Развітаньне з Радзімай (па польску - Pożegnanie Ojczyzny).
​ Як для мяне – мелодыя “Паланэза” - сапраўды унікальная. Я не ведаю, якія пачуцьці укладаў М.К. Агінскі пры стварэньні гэтага твора. У гэтым годзе споўніцца 28 гадоў як я жыву далёка ад бацькаўшчыны (амаль такі ж працяглы час як і кампазітар Агінскі). Таму я паспрабую апісаць сваё бачанье і прачытаньне

No.38 ЛІСТАПАД 2026 ISSN 2562-9506

“Паланэза”. У першай частцы яна далікатна і ў той жа час шчымліва зазывае ў мінулае – на радзіму, пералятае праз акіян, ляціць птушкай над краінай, вяртаючы нас у часы дзяцінства і юнацтва.
​ У другой частцы – мелодыя ўзгадвае яркія эпізоды з таго жыцьця - часам вяртаецца да іх ізноў, як бы настойліва іх паўтарае. І нарэшце, ў трэцяй частцы - яна ўзрываецца моцнымі урачыстымі акордамі паланэза (нездарма твор яшчэ называецца “Урачысты Паланэз”). Гэта урачыстасць напаўняе душу радасьцю танца і нейкім сумам пра тое, што было - і што страчана назаўсёды, і адначасова жалем і расчараваньнем ад немагчымасці туды вярнуцца. Развітаньне – назаўсёды!!
​ Па сваёй моцы і кранальнасьці гэта мелодыя нагадвае «Прощание Слаявянки» (В.А.Агапкин, 1912), якая сімвалізуе провады на вайну, на ваенную службу ці ў далёкае падарожжа. Так, расставаньне ў значнай ступені нагадвае падарожжа, без надзеі вярнуцца на радзіму. У гэтым, на мой погляд, розніца паміж двума творамі.
Мне падаецца, што мелодыя “Паланэза”, паколькі яна так сардэчна прылягае да маёй душы, вельмі - беларуская, хаця я і ведаю, што князь Міхал Клеафас Агінскі , як напісана ў Вікіпедыі - польска-літоўскі кампазітар. Гэту мелодыю вельмі любяць у нашым беларускім асяроддзі ў Атаве але мяркую, што гэта мелодыя кранае многіх усходніх славян, а магчыма і людзей з іншых краін, якія часам настальгуюць па сваёй радзіме, якую яны па той ці іншай прычыне вымушаны былі пакінуць. Таму, гэта мелодыя належыць не толькі беларусам - яна музыкальная класічная адметнасьць для усяго сьвету.
​ Міхал Клеафас Агінскі пахаваны ў Фларэнцыі. У 2015 годзе я быў у Фларэнцыі і спецыяльна наведваў храм Санта-Крочэ ў Фларэнцыі, у якім знаходзіцца кенотаф у гонар Дантэ. Вялікім сюрпрызам было для мяне адкрыцьцё, што ў гэтым храме пахавана каля 300 знакамітых фларэнтыйцаў — дзеячоў навукі, і культуры. Сярод іх: Галілео Галілей, Ніколло Макіавелі, Мікеланджэла Буанароцці, Джоакіно Рассіні, Гульерма Марконі, Эрікэ Фэрмі… І наш – беларускі - Міхал Клефас Агінскі.
​ Пішу беларускі. Хаця я не супраць каб яго называли сваім і украінцы і малдаване і чачэнцы, калі паланэз выклікае ў іх такія ж пачуцьці як і ў мяне.. У сваё апраўданьне падам адну сур’ёзную крытычную, але дарэчную фразу: “ВКЛ было беларускім настолькі ж, наколькі Брытанская імперыя была індыйскай». Магу наклікаць гэтым на сябе бяду, але скажу, што М.К. Агінскі таксама як і Адам Міцкевіч, належыць не толькі да польска-літоўскай культуры, але ў значнай ступені і да культуры беларускай. И не таму толькі, што ён працяглы час жыў у сваім беларускім памесьці ў Залесьсі (зараз гэта тэрыторыя Смаргонскага раёна

No.38 ЛІСТАПАД 2026 ISSN 2562-9506

Гродзенскай вобласьці). Да 250-годдзя з дня нараджэньня кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, якое адзначалася ў 2015 годзе, планавалася адрадзіць яго сядзібу ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна (адкрыць аранжарэю, гасцінічныя нумары, музей роду Агінскіх, більярдны пакой). Менавіта тут быў напісаны і ўпершыню прагучаў яго знакаміты паланэз ля-мінор «Развітанне з Радзімай». Але ёсць даследаваньні, якія кажуць, што ён напісаны значна пазней, чым калі кампазітар ад’язджаў з Залесься ў 1810 годзе, назаўжды развітваючыся з Радзімаю. “Найбольш верагодна, што гэты твор напісаны ўжо ва Фларэнцыі, у апошнія гады жыцця”.
​ Многія беларусы успрымаюць як «Паланэз», так і яго аўтара сваімі. Таксама як і А. Міцкевіча і яго творы. Абодва яны ў тым часе жылі на беларускай зямлі, наталяліся нашым паветрам, выхоўваліся ў культурным асяроддзі беларускага народа, яго традыцый, звычак, мелодый і песен. Больш таго, яны жылі ў агульнай культурнай прасторы, сфармаванай у Рэчы Паспалітай – найбуйнейшай краіне Еўропы сярэднявечча. Таму, для мяне будзе гонарам сыграць гэту п’есу на акардыёне для нашай беларускай грамады ў Атаве.
Пастараюся - не быць занадта эмацыйным - і ... не заплакаць!

Сонца праменьне стужкай вузкай

Ператкала помны вечар.
Край бацькоўскi, край мой беларускi,

Я табе кажу на разьвiтаньне: «Да спатканьня, да сустрэчы».

Я табе кажу на развiтаньне: «Да спатканьня, да сустрэчы».

Ева Вежнавец

(Святлана Курс)

1972 – 2026

На развітанне

Юрась Шамецька

Abstract:

​ This commemorative essay pays tribute to the prominent Belarusian writer Eva Vezhnavets (Svyatlana Kurs), who passed away on July 20, 2026. The author reflects on first discovering her prose through the short story "Vinny Yablyak" (Wine Apple) in the journal Dzeyaslou, noting its lyricism, courage, and dignified portrayal of human character. The narrative details the author’s personal interactions with Vezhnavets, beginning with an online meeting hosted in November 2022 by the Canadian reader club "Neba Adno na Usikh" following the success of her acclaimed novel "Pa shto idzesh, voucha?" (What Are You Seeking, Wolf?).

​ The author highlights the artistic and cultural significance of her seminal novel, describing it as a magical epic that deeply explores the Belarusian national psyche, history, and identity. The essay also covers the author's later correspondence with Vezhnavets during her illness in 2025, sharing poignant extracts from their messages that show her gratitude, resilience, and optimism. Ultimately, the text honors her lasting legacy in Belarusian literature and emphasizes the enduring value of her work in connecting readers to their heritage and language.​

20 ліпеня 2026 года сацыяльныя сеткі выбухнулі громам жахлівай навіны – пайшла з жыцця Ева Вежнавец (Святлана Курс). Светлы чалавек, выбітная беларуская пісьменніца, прагная да жыцця жанчына. Гэта непапраўная страта для беларускай літаратуры, беларускай культуры і для ўсіх, хто меў шчасце ведаць яе і чытаць яе кнігі.

Упершыню я пабачыў імя Евы Вежнавец у 66-м нумары часопіса “Дзеяслоў” у 2013 годзе, дзе было надрукавана апавяданне “Вінны яблык”. Тады я яшчэ нічога не ведаў пра аўтарку, але ўжо пасля першых старонак адчуў незвычайнасць яе прозы. Апавяданне – гэта гісторыя пра дзяўчыну і бібліятэкарку, якая “не магла нічому навучыць”, акрамя як піць віно. Мяне ўразілі праўдзівасць, лірычнасць і смеласць, з якой аўтарка распавядала пра жыццё “выпівох”, якіх я шмат бачыў, бо дзяцінства прайшло ў Завадскім раёне Менска. Гэты нетрагічны, пазбаўлены асуджэння расповед пра “ордэн самотных алкагалічак” мяне зачапіў і запомніўся. Аўтарка ўпарта падкрэслівала ў сваіх героях чалавечнасць і годнасць – і гэта кранала.

У раздзеле “Нашыя аўтары” напрыканцы часопіса я прачытаў біяграфію
аўтаркі, якая падалася сціплай і мінімалістычнай: “Вежнавец Ева (Святлана Курс)
– празаік. Аўтар кнігі “Шлях дробнай сволачы”. Нарадзілася ў вёсцы Загалле на
Любаншчыне. Цяпер жыве ў Польшчы”.

Ужо ў 2022 годзе я зноў узгадаў і пра аўтарку, і пра яе апавяданне, калі сапраўднай літаратурнай сенсацыяй стаў раман (ці балотная казка, як называла яго сама Ева) «Па што ідзеш, воўча?».

Кнігу немагчыма было набыць: наклад разыйшоўся ўмомант, а сеціва завіравала захопленымі водгукамі чытачоў. Пазней, калі выданне выйшла ў аўдыяфармаце, наш канадыйскі чытацкі клуб “Неба адно на ўсіх” запрасіў Еву на анлайн-сустрэчу. Яна з задавальненнем адгукнулася і з радасцю пагадзілася далучыцца да сустрэчы, якая адбылася 19 лістапада 2022 года.

Напярэдадні сустрэчы я патэлефанаваў Еве праз Zoom. Пазнаёміліся. Праверылі камеру і гук, а я нагадаў ёй пра апавяданне “Вінны яблык”. Яна адказала, што нічога не прыдумляла, ні пра што не шкадуе, бо гэта – частка яе жыцця.

З першай хвіліны нашага знаёмства адчулася прыемная лёгкасць у размове. Склалася ўражанне, што мы ведаем адно аднаго ўжо шмат гадоў. Яе адкрытасць і ўменне адразу захапіць суразмоўцу мяне вельмі ўразілі.

Яе душэўнасць і цяпло адчулі і ўсе, хто на наступны дзень далучыўся да сустрэчы. Мы размаўлялі амаль дзве гадзіны. Было шмат пытанняў. Людзі дзяліліся сваімі ўражаннямі, успамінамі і жыццёвым досведам, бо амаль кожны мог расказаць пра нешта сваё, звязанае з Беларуссю, вёскамі, старымі шаптухамі, ці сустрэчамі з сапраўднымі ваўкамі. Вядома, гаварылі пра кнігу, пра Беларусь і

беларусаў. Было светла і шчыра, і відавочна, што менавіта такая сяброўская атмасфера стала магчымай дзякуючы нашай госці.

Сёння зразумела і ўжо можна ўпэўнена сказаць, што раман “Па што ідзеш, воўча?” заняў сваё значнае месца сярод найлепшых беларускіх кніг XXI стагоддзя, а калі ацэньваць шырэй – і сярод найлепшых раманаў усёй нашай нацыянальнай літаратуры. Гэта магічны эпас, напісаны выдатнай беларускай мовай. Праз лёсы сваіх герояў і плыні сюжэтных ліній Ева Вежнавец раскрывае беларускія глыбіні. Як беларусы, мы адчуваем сваю годнасць і гонар, любоў да роднай зямлі, але побач бачым і суровы пласт, поўны здрады, жорсткасці і нянавісці. Як і ў Максіма Гарэцкага, перад намі паўстаюць дзве беларускія душы, толькі Ева Вежнавец паказвае яе воўчы, першабытны характар і менавіта праз гэты вобраз аўтарка даследуе беларусаў, іх разнастайны вонкавы свет.

Дзеянне кнігі адбываецца на радзіме аўтаркі. У невялікай па аб’ёме кнізе расказана гісторыя не толькі галоўнай гераіні Рыны і яе сям’і, але і гісторыя Беларусі XX стагоддзя. Кніга глыбока прадуманая, праўдзівая, з унутраным магнітам, які няўхільна прыцягвае чытача. Кніга вядзе ў свет сапраўднай літаратуры і да адкрыцця выдатнай аўтаркі, да якой пачынаеш ставіцца з павагай і захапленнем, робішся яе прыхільнікам. Дэлікатнасць Евы, яе павага да суразмоўцы, яе вытанчаная мова, перакананні і разуменне свету захопліваюць і доўга не адпускаюць.

Калі ў 2025 годзе прыйшла навіна пра хваробу Евы, сябры чытацкага клуба адразу адгукнуліся, і мы сабралі грошы на дапамогу. Я зноў звярнуўся да Евы. Мы перапісваліся, абмяркоўвалі, як перадаць грошы, размаўлялі пра надвор’е, пра беларускую, польскую і канадыйскую зімы. Мне было надзвычай лёгка з ёй. Яна заўсёды захоўвала добры настрой, заставалася ў поўнай рашучасці змагацца з хваробай і шчыра дзякавала за дапамогу.

Вось некалькі нядоўгіх фрагментаў з нашага ліставання ў Messenger. Яны, мне здаецца, ясна сведчаць пра шчырасць, светласць і адкрытасць Евы. (арфаграфія аўтаркі захавана).

9 траўня 25, 1:31

ЕВ: Я цяпер настрой зьмяніла і поўная надзеі ды рашучасьці зрабіць усё належнае. Дзякуй за дабро. Перакажу яго ў сьвет альбо вярну, калі буду ў моцы і стане.

ЮШ: Дзякуй за хуткі адказ. Вам не сьпіцца. Вам папраўляцца і не хварэць. Абдымаю!

ЕВ: Мне сьпіцца дзякуючы дабрэйшаму нэўролягу, які апэратыўна прапісаў сонныя парашкі і антыдэпрэсанты. Але ўсё роўна прачынаюся. Немагчыма ня быць шчасьлівай, калі ў цябе столькі добрых людзей вакол. Ведаеце, я нават адчуваю малітвы.І сама малюся за тых, хто цяпер церпіць у няволі, самоце, невядомасьці, ніадкуль дапамогі і надзеі.

ЮШ: Мы далёка, але з Вамі. Здаецца ўвесь свет з Вамі. Столькі людзей адгукнулася. Усе

замаўкаю. Вам яшчэ паспаць.

ЕВ: Сардэчны дзякуй перакажыце калі ласка ўсім. І нізкі паклон. Зь любоўю і ўдзячнасьцю

маёй.

16 траўня 25, 10:13

ЮШ: А ці пішацца Вам нешта?

ЕВ: Пакуль не, але я выходжу са страху. Калі цалкам зьявіцца надзея, я змагу пісаць

ЮШ: Трэба спадзявацца і прасіць жыццё. Жыццё трымае тых, хто робіць. Вось напісаў і не ведаю, ці так. Вам складаней. Трымайцеся, але гэта мажлівы напрамак, каб рухацца і варушыцца, і нешта яшчэ зрабіць. У Вас гэта добра атрымліваецца.

ЕВ: Думаю, так. Але нічога на гвалт.

20 траўня 25, 8:55

ЕВ : Дарагі спадар Юрась, я атрымала вашу вялізную падтрымку Гэтай сумы мне хопіць на доўгую-доўгую фармакалягічную падтрымку. Перадайце ўсім, хто даў мне надзею, мой нізкі паклон і падзяку шчырую.

ЮШ Вітаю, дарагая Сьвятлана! Вам папраўляцца і добрага вясновага настрою з надзеяй

да лепшага! Вашую падзяку перашлю ўсім беларусам, хто паўдзельнічаў у зборы.

ЕВ: Дзякуй.

На гэтым апошнім “дзякуй” наша размова спынілася.
Сёння я адказваю Еве сваёй падзякай, дзякую за яе шчырасць, за смеласць, за любоў да жыцця, якое заўсёды найперш забірае лепшых, самых прыгожых і светлых. Мы гаворым пра страту выдатнага чалавека. Гэта праўда. Але хочацца казаць і пра тое, што Ева зрабіла для беларускага пісьменства: пра творчасць, пра яе ўклад у разуменне нас саміх – як прыгожага і годнага, еўрапейскага народа. Яна верыла і пісала пра Беларусь, пра тое, каб мы сталіся лепшымі і больш шчаслівымі. Зроблена шмат плённай працы. І вага гэтай працы з цягам часу будзе толькі пашырацца. А нам трэба не забываць і чытаць, перачытваць яе выдатныя кнігі, у якіх ззяе любая і мілагучная беларуская мова –

вечная і родная, якая яднае нас усіх, нават калі сёння так горка і балюча казаць словы на развітанне.

Атава, 24 ліпеня 2026

РУСКІ

Людміла Андзілеўка

Abstract:

This narrative essay explores the psychological roots, behavioral manifestations, and tragic consequences of Russian imperial consciousness and Soviet nostalgia as observed through three interconnected vignettes by a Belarusian narrator. Taking its title from Maksim Haretski’s classic story, the text opens with a seemingly minor incident at Lake Plisa, where a young girl from Moscow declares, "I am Russian!" with an air of superiority that immediately triggers feelings of second-class status among local Belarusian children—a sentiment instantly echoed by the narrator’s own eight-year-old granddaughter when refusing to read Belarusian fairy tales.

The central portion of the story profiles Tanya, a gentle, attractive nineteen-year-old cymbals player from a military family who briefly teaches at the narrator's music school. Beneath her fragile exterior lies a rigid, militarized mindset—symbolized by the axe she keeps under her bed—and an unquestioning allegiance to imperial dogma, which surfaces in her cold justification of the Chechen wars. Tanya marries Russian army officer Sergey Stvolov, enduring the hardships of garrison life and raising her sons as stoic little soldiers. Following a factual Wikipedia excerpt detailing Colonel Stvolov’s decorated military career across post-Soviet conflicts and his death in a 2001 car crash, the narrative reveals Tanya’s personal ruin: widowed at thirty, consumed by severe clinical depression, and stripped of any identity beyond honoring her late husband.

The final vignette shifts to a bus journey returning from Kaunas, where the narrator encounters a twenty-one-year-old man on the autism spectrum. Despite being born a decade after the collapse of the Soviet Union, the young man clings desperately to fabricated Soviet nostalgia—insisting his hometown of Samara is still called Kuybyshev and affixing a "USSR Passport" cover to his documents. Across these three portraits—from childhood conditioning and militarized loyalty to delusional historical amnesia—Andzileuka illustrates how inherited imperial myths distort reality, suppress local identities, and ultimately devastate the individuals who carry them.

​

Так, запазычыла гэту назву ў Максіма Гарэцкага з апавядання, якое доўгі час не разумела да канца. Не адчувала яго глыбіннай думкі, пакуль не стала сведкай выпадку, здавалася б, зусім нязначнага на пляжыку пры возеры Пліса. Шмат гадоў любімага месца сямейнага адпачынку.

Той дзень васьмігадовая ўнучка аціралася пры гурточку мясцовых дзяцей. Цэнтрам увагі была прывезеная з Масквы да бабулі дзяўчынка, яна нічым не адрознівалася ад туташніх дзяцей, хіба што залішняй упэўненасцю. Не чула, аб чым дзеці гаманілі, данеслася толькі інтанацыя апошняй фразы прыезджай: “Я руская!” – з кідкім гонарам заявіла яна. У вачах дзяцей успых плябейскі агеньчык зайздрасці. Адпачыванцы на беразе возера набылі штамп другасорту. Штосьці няпрошанае, брыдкае варухнулася ў душы. Адкуль гэты пафас і патэтыка? Дурное дзіця! Хацелася ўмяшацца, прызваць да ўвагі, тлумачыць, даказаць – тфу! Што за дурнота папёрла з мяне? Якім жа здзіўленнем стала наступным ранкам пачуць – я руская! – калі ўнучка адмаўлялася чытаць беларускія казкі. Той самы ўзняты падбародак, упарты пагляд, упэўненая інтанацыя гонару. Яна сапраўды па бацьку руская, ды нюансы нацыянальнай прыналежнасці ніколі не высвятляліся ў сям’і. Вось тады, зусім нечакана, дайшоў да мяне глыбінны сэнс апавядання.

* * *

Таня прыехала ў нашу школу дзевятнаццацігадовай дзяўчынай. Нядаўная выпускніца музычнай вучэльні, цымбалістка. Складненькая, стромкая, знешне прывабная. Маленькі рот, прыгожа акрэсленыя вусны. Невялікія выразныя вочы заўсёды глядзялі ва ўпор, пільна, тым самым рабілі твар крышачку напружаным, трывожным. Сучасная, модная, але без усякіх “звыш, праз”, усё роўна, сціпла, у норме. Грыва даўжэзных кучаравых валос – дробны баранька, надаваў яе вобразу пяшчотнай, кранальнай жаноцкасці, чыста Афрадыта з-пад пены марской, і пры тым… львінай драпежнасці. З сям’і ваеннага афіцэра. Руская. Тая, апісаная вышэй, інтанацыя, пачулася мне ўпершыню менавіта ў Таніным голасе, калі яна прамаўляла: “Зенитно-ракетная часть Ка-Гэ-Бэ.” Тое адзінае, што не пасавала Танінаму ўтульнаму характару. Ёй выдзелілі жылплошчу ў драўляным дамку, напалову з псіхічна-хворым старым. Дом стаяў на самай лысіне крыжаванкі, пры аўтапрыпынку. Нізенькія вокны не пакідалі спадзеву на абароненасць. Дзве шумныя вуліцы, праяздныя дарогі з пасёлка ў раён і бліжнія вёскі (у рагу перасячэння іх і прыткнуўся дамок) дадавалі неспакою: моладзь да начы гізавала пад самымі сценамі. Хісткі частакол не абяцаў стаць перашкодай жуллю.

– Табе не страшна адной начаваць? – запыталася ў Тані.

– Нет, а чего мне бояться?

– Сусед твой… ды і мала хто праз вакно ўздумае залезці.

– У меня топор под кроватью.

– Тапор?! А што ты з ім зрабіш, чым ён дапаможа?

Таня вылупіла на мяне свае і так заўсёды пытальныя, здзіўленыя вочы.

– Как что? Защищаться!

– Няўжо ты здольна замахнуцца на чалавека тапаром?!

– Запросто.

Прыязджалі бацькі, заходзілі дазнацца, як тут іх дачка, ці парушае працоўную дысцыпліну, ці прыстойна паводзіцца. Недаверлівыя, нечакана строгія да свайго дзіцяці. Мо толькі фармальна. Сама пры іх разгубілася, яшчэ нядаўна бегала вось такой жа юнай, як іх дачка. Добра, здагадалася абараніць Таню, хваліла: яна стаяла навыцяжку, як звычайна насцярожаная, трывожная, пільна слухала нібы пра кагось чужога.

Нядоўга Таня працавала ў нашай музычнай школе. “Выхожу замуж, уезжаю далеко, мой муж – офицер.” Сяргей Стволаў быў старэйшым за яе гадоў на дзесяць.

Але з Таняй лёс не разлучаў, хоць матала яе па гарнізонах, чорт ведае ў якіх землях і краях, прыязджала сюды і адна, і з мужам. Дзе б ні была, не раз даставалася ў нашу школу, да сваёй каляжанкі. А потым і два “мужчынкі” з ёй – шасцігадовы Іван і чатырохгадовы Колька. Адмалку салдацікі. Моўчкі, цярпліва, туп-туп, туп-туп крочылі за маці ад чыгуначнага вакзала ў пасёлак пад снегам, у дождж, больш за два кіламетры; падпярэзаныя салдацкімі дзягамі футрачкі, валёнкі ці гумовічкі – ні гуку, ні слязінкі, туп-туп, туп-туп, ні табе “на ручкі, не хачу, мне цяжка”, за плячмі пляцакі са сваімі рэчамі. Таня яшчэ больш засяроджаная, яшчэ горш трывожная, нібы яе вочы выглядаюць і бачаць штось нябачнае. Таня нібы нарадзілася афіцэрскай сужэніцай, ні капрызаў, ні нораву, ніякіх маленькіх жаночых жаданак ці патрабаванняў, ніякай незадаволенасці побытам, стратамі, пераездамі.

Таню ў нас усе любілі, любіла і я, зразумець не магла.

– Этих чеченов надо с лица земли стереть. – голас ціхі, спакойны.

– Яны жывуць на сваёй зямлі, Таня, дадзенай ім Богам.

– Это нелюди, такое с нашими солдатами творят.

– Што робяць “нашы” салдаты на чачэнскай зямлі?

– Это земля Российской Федерации.

Таня не эмацыянальная, ёй лёгка выбіць з мяне неўтаймаваны агонь, я вулкан у параўнанні з ёй. Адчуваю: трачу цярпенне, самапавагу. Разумны не возьмецца тлумачыць закон Энштэйна шкаляру. Але Танін сумны, яснабачны позірк няўжо не прадчувае падзей, яны толькі туды і вядуць... “Паранены, паранены, цяжка паранены” і вось – у вобласць сэрца. Знак лёсу – спыніся, падумай, разваж. Цудам выжыў, уцёк са шпіталю на фронт. Выправілі з сям’ёй адпачываць у Гішпанію. Там, на ўзбярэжжы акіяна, пад ясным небам і ясным сонцам месяц… Няўжо ніводнага моманту сумневу – вайна, вайна і толькі вайна? – Вайна!

“Ваш муж погиб смертью храбрых, выполняя ответственное задание…”

ВІКІПЕДЫЯ:

Серге́й Никола́евич Стволов, герой Российской Федерации (родился 9 марта 1963 г. Первоуральск, Свердловская область, РСФСР, СССР – погиб 14 октября 2001 г. около г. Владикавказ, Северная Осетия, Россия.) Участник Афганской, Первой и Второй чеченской войн, Первой карабахской войны, Вооружённого конфликта в Приднестровье и Гражданской войны в Таджикистане, Герой Российской Федерации (2000). Командир 503-го гвардейского мотострелкового полка 19-й мотострелковой дивизии 58-й общевойсковой армии Северо-Кавказского военного округа. В должности командира батальона прошел первую чеченскую войну, трижды награждён орденами Мужества, тяжело ранен при штурме Грозного в январе 1995 года, был госпитализирован, после сбежал из госпиталя и вернулся в свою часть.

В 1999 году окончил Общевойсковую Академию, в сентябре того же года полковник Стволов воевал в Дагестане в должности командира 503-го гвардейского мотострелкового полка. Руководил действиями полка при взятии укреплённых сел

Карамахи и Чабанмахи, станицы Ищерская, при штурме Грозного. В боях был ранен 4 раза, в том числе дважды – тяжело.

В дальнейших боях Сергей Стволов исполнял обязанности начальника штаба группировки «Запад» и заместителя командира 205-й мотострелковой бригады. В марте 2000 года участвовал в штурме села Комсомольское.

Указом Президента Российской Федерации от 9 сентября 2000 года за мужество и героизм, проявленные в ходе контртеррористической операции в Северо-Кавказском регионе, полковнику Стволову Сергею Николаевичу присвоено звание Героя Российской Федерации с вручением медали «Золотая Звезда» (№ 698). 14 октября 2001 года погиб в автокатастрофе под Владикавказом. Похоронен в Первоуральске на Талицком кладбище. Награждён советским орденом Красной Звезды, тремя орденами Мужества, орденом «За военные заслуги», медалями, в том числе медалью ордена «За заслуги перед Отечеством» 2-й степени с мечами.

Семья: Отец – Николай Митрофанович Стволов, мать – Александра Ильинична, братья – Николай и Анатолий, сестра – Надежда Карпухина… жена, три сына.

Таня прыязджала ў школу пасля таго, як стала ўдавой. Ёй тады толькі мінула трыццаць. Ссохлая, учарнелая, з нервова перакошаным тварам, яшчэ больш засяроджанасці, трывогі ў позірку. “Я только на таблетках. Не могу без психотерапевта. Глубокая хроническая депрессия.”

Увесь яе занятак – справа афіцэрскіх удоў, ушанаванне памяці мужа.

– Ты не думала пачаць жыццё занава? Ты ж зусім яшчэ маладая, замуж выйсці паспееш…

Глянула нібы праз туман з неразуменнем.

– Замуж? После Серёжи?

* * *

Паездка ў Коўна. Вяртанне. Насупраць – малады чалавек, цік на яго твары шчэрыў змушаную ўсмешку. Затарможанасць хлопца сведчыла аб адхіленні ў аўтаімунным спектры. Аднак, калі загаварыў да мяне, зразумела: цалкам здольны стасавацца. Дзіўна было б як не – адзін у дарозе праз мяжу.

Выйшлі на мытні. Ого! З такой статурай і выглядам можна ў артысты! Звышпрэзентабельная знешнасць, густоўная вопратка, але... ён усё ж меў патрэбу ў нейкім апірышчы. Крок у крок следаваў за мной бы маленькае дзіця. У яго тэлефоне (магчыма, ад маці) мелася гукавая загрузка, хлопец бясконца прыкладаў да вуха мабільнік, адкуль чуўся жаночы голас начытаны ў мікрафон. Ён нервова адкрываў і закрываў тэлефон-кніжачку, хаатычна клацаў ім, шавяліў бязгучна вуснамі – самаідэнтыфікаваўся.

Калі пасажыры зноў паселі на месцы, малады чалавек вяртаўся вузкім праходам на сваё, даючы сабе каманды – “только вперёд, только вперёд.” Павярнуўся да салона тварам і завіс. Яго разгубленасць напалохала мяне. Відавочна, некалькі імгненняў бядак не разумеў, дзе ён і хто ён. Пачаў абмацваць сябе, размінаць, расцягваць мышцы рук, далоні, пальцы, твар, плечы. Нарэшце апамятаўся, сеў. Падумалася, ну вось яна, іншапланетная істота… калі б толькі малады чалавек не еў усю дарогу дамашнія бабуліны “пирожки”, цягаючы іх з поліэтыленавага пакета.

Разгаварыўся: часта ездзіць з Расіі ў Літву, мае дзве вышэйшыя адукацыі, працуе на якойсьці сусветнавядомай фірме. Усё пацвярджаў дакументамі і пасведчаннямі, так па-дзіцячы, што здавалася, здае экзамен.

Заўважыў дзіўныя паводзіны хлопца і мой рыжы вушлы сусед справа, выхітраваны дзялок, такі магутны, што ад аплочанага месца мне не засталося і паловы. Ён узяўся нахабна распытваць нашага спадарожніка, колькі грошы той вязе пры сабе.

Хлопец дастаў пашпарты, іх было ў яго два, пачаў старанна пераклейваць з аднаго на другі вокладку ПАШПАРТ СССР.

– Вот каким должен быть паспорт у всех!

Мяне, па-мацярынску ўсхвалявала, як бярэ яго ў абарот рудагаловы. Тым больш, што ў Мінску чакаў маладога чалавека ўласны аўтамабіль і ён за рулём, без адпачынку, паедзе на ім 1500 км дамоў у Куйбышаў. Хлопец ні за што не згадзіўся, што Куйбышаву ў 1991 годзе вярнулі ранейшую назву – Самара. Тарашчыў вочы і не слухаў.

– Что вы говорите?! Какая Самара?! Мой родной город – Куйбышев, на берегу Волги… Жигули… Я там родился!

Яго дзед з-пад нашых беларускіх Пастаў, хлопец пералічыў усе дакладна прыпынкі, калі ехаць цягніком. А пахаваны дзед у Літве, ля мяжы, «потому что это было одним великим государством СССР!»...

Перада мной сядзеў іншапланецянін, вось толькі што прызямліўся на талерцы, але ён зноў зашалясцеў пакетам, дастаў бабуліны «пирожки» і з зайздросным апетытам момрыў іх. Уявіла, як рыжы мацак, сусед справа, запросіцца да яго ў машыну спадарожнікам, а там... чаго не бывае ў дарозе?

Маладому чалавеку ўсяго 21 год. Хто так паўплываў на яго «гістарычныя веды і палітычныя прыхільнасці».

–Ты ж нарадзіўся ў гэтым тысячагоддзі! СССР разваліўся больш як за дзесяць гадоў да твайго нараджэння, што ты пра СССР ведаеш?

– Вот такім должен быть паспорт у каждого! – паўтараў дзіўны дваццацігадовы іншапланецянін з «Куйбышава».

З беларуска-канадскай індзеянісцкай

1 перапіскі

Алесь Сімакоў

Анатацыя:

У тэкставую падборку выходных лістоў на беларускай і рускай мовах, цалкам або фрагментамі, уключаюцца машынапісныя лісты перыяду "звычайнай" перапіскі (тут – 1985-1999 гг. і адзін ліст 2005 г.) са згадкай канадскіх рэалій і ў трох выпадках да жыхароў Канады. У "Дадатковых матэрыялах"2 – адсканаваныя копіі выходных лістоў на англійскай, па адным лісце на беларускай і рускай мовах; некалькіх, уключаючы адзін рускамоўны, уваходных. Усе разам даюць уяўленне пра кірункі ідэалагічных і арганізацыйных пошукаў, якія могуць характарызаваць адзін з тыпаў беларускіх індзеяністаў.

Abstract:
Ales Simakou: From the Belarusian-Canadian Indianist 3 correspondence This collection of outgoing letters – written in Belarusian and Russian, and presented either in full or as excerpts – includes typewritten letters from the period of "ordinary" correspondence (in this case 1985-1999, plus one letter from 2005). The messages contain references to Canadian realities and, in three instances, are addressed to residents of Canada. The "Supplementary Materials" section features scanned copies of outgoing letters in English, as well as two letters in Belarusian and Russian, alongside several incoming letters (including one in Russian). Taken together, these texts offer insight into the ideological and organizational pursuits characteristic of a specific type of Belarusian Indianist.

Аннотация:

Алесь Симаков: Из белорусско-канадской индеанистской4 переписки

Текстовая подборка исходящих писем на белорусском и русском языках, целиком или фрагментами, с упоминанием канадских реалий и в трех случаях адресованных жителям Канады, включает машинописные письма периода "обычной" переписки (здесь – 1985-1999 гг. и одно письмо 2005 г.). В "Дополнительных материалах" – сканы исходящих писем на английском языке, по одному письму на белорусском и русском языках, а также несколько писем, в том числе одно русскоязычное, из входящих. Все вместе они дают представление о направлениях идеологических и организационных поисков, которые могут характеризовать один из типов белорусских индеанистов.

Мэтай гэтай публікацыі з'яўляецца абнародаванне – з мэтай захавання для гісторыі – тэкстаў лістоў ад імя Беларуска-індзейскага таварыства канадскім адрасатам, лістоў ад жыхароў Канады і тых лістоў, у якіх прысутнічаюць рэаліі краіны. Галоўны крытэрый для адбору іх – неапублікаванасць (у папяровых або электронных публікацыях) на момант пачатку падрыхтоўкі падборкі.

Мовы лістоў у корпусе дадзенай публікацыі – беларуская і руская (арыгіналы). Аналіз перапіскі не робіцца. Ахоп менавіта "канадскай" або "беларуска-канадскай" перапіскі пры пераліку адрасатаў (выходная) і карэспандэнтаў (уваходная) не поўны – паказальнік па Канадзе па ўсіх тэкстах з нашых рабочых файлаў не поўны па тэхнічных прычынах. Цяпер улічваецца толькі звычайная, традыцыйная перапіска – рукапісныя (на англійскай мове) і друкаваныя лісты, адпраўленыя або перададзеныя ў папяровай форме (прыклад гібрыднай пошты – дасланы намі І. Варабей (Таронта), а ёй надрукаваны і дасланы ліст на фізічны адрас у г. Бары, Антарыо, сп. Р. Жук-Грышкевіч). Не ўключаны цытаты з рукапісных лістоў на беларускай і рускай мовах, якія фрагментарна і вельмі абмежавана распазнаваліся з пэўнай нагоды (наборам на клавіятуры, а ў апошні час праз галасавы ўвод, аўтаматычнае распазнаванне аўдыёзапісу).

Тэксты вялікай колькасці лістоў, якія прайшлі OCR, яшчэ патрабуюць праўкі – у сувязі з асаблівасцю друку (адсутнасць у пішучай машыне тыпу "Украіна", якая раней была часткай фактурнай машыны, беларускіх літар "і" і "ў", а таксама лічбы "1" (друкаванне "і" і "1" з дапамогай знака "I", "ў" – з дапамогай вяртання карэткі для дадрукоўвання зверху двукосся), зношанасць шэрагу літар) і нерацыянальных наладаў сканіравання (набытая для друкавання лістоў лацініцай электронная пішучая машына "Рамонак" ("Ромашка") таксама неўзабаве стала даваць дэфект – пасля знакаў прыпынку "." і ",").

У адрозненне ад рукапісных лістоў на беларускай і рускай мовах, якія з 2026 г. таксама ўключаюцца па меры апрацоўкі ў спецыяльную серыю па кілірычным

ліставанні нашага электроннага бюлетэня, практычна ўсе лісты на англійскай мове, якія не публікаваліся ў электронных выданнях, распазнаныя або расшыфраваныя (на кастрычнік 2026 г., калі была скончана праца па стварэнні корпусу "простых" паўнатэкставых версій неапублікаваных англамоўных лістоў, такіх лістоў было каля 400). На жаль, электронны бюлетэнь "Веснік БІТ" – эфемерная, ненадзейная форма вываду інфармацыі, у адрозненне ад электронных выданняў, асабліва тых, што працягваюцца і маюць нумарацыю, сістэму рассылкі, змяшчаюцца на стабільных сайтах і ахоўваюцца аўтарытэтам арганізацый, знікненне якіх малаверагоднае (да такіх адносяцца зямляцкія асацыяцыі).

Лісты цытуюцца намі ў алфавітна-храналагічным парадку на мове арыгіналу (алфавітны парадак па беларускім напісанні прозвішчаў прыняты і для лістоў на рускай мове). Тэксты, якія змяшчаюцца цалкам, адзначаны літарай ц у дужках. У алфавітным спісе для адрасатаў не з Беларусі (б) згаданы краіны месцазнаходжання (абрэвіятуры ў дужках): вб – Вялікабрытанія, з – ЗША, к – Канада, ку – Куба, п – Польшча, р – Расія, уз – Узбекістан, у – Украіна). Некаторыя нашы лісты, прысвечаныя сітуацыі любіконаў, маюць паднумар Групы падтрымкі народа любікон кры (Lubicon Cree Nation Support Group, скарачэнне – ГПНЛК, паднумары ў гэтай публікацыі не даюцца). З прынятых у нас тэхнічных адзнак мы пакідаем тут статыстыку (колькасць) і нумары абзацаў, што створаны пры камп'ютарнай апрацоўцы карэспандэнцыі). Тэксту пасля адзнакі "АБЗ-" можа быць поўнай або частковай цытатай абзаца; калі далей ідзе абзац з наступным нумарам без адзнакі "[…]", гэта сведчыць праз бесперапыннасць канкрэтнай цытаты.

Большасць цытаванага тэксту адносіцца да канадскага матэрыялу, але мае месца і нязначны выхад за яго межы, які тлумачыцца кантэкставай інфарматыўнасцю адпаведных фрагментаў.

Згадкі канадскіх тапонімаў у нашай перапісцы на беларускай і рускай мовах рэдкія – часцей Саскачэван, чым Манітоба, найбольш часта Антарыа (асноўная правінцыя рассялення беларусаў) і Альберта (дзе жыве "параднёны" народ любіконаў), а Паўночна-Заходнія тэрыторыі трапілі ў кірылічную перапіску дзякуючы ўпамінанню нашага адрасата ў іх сталіцы Елаўнайф; не ва ўсе асноўныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (правінцыі і тэрыторыі) былі лісты і не ўсе згадваюцца ў папяровай перапісцы. З гарадоў найбольш часта ўпамінаюцца Таронта, Су-Сент-Мары, Мідланд (Мідленд), Эдмантан.

Пры адсутнасці прамых згадак Канады або яе тапонімаў канадская атрыбуцыя лістоў робіцца некалькімі шляхамі. Напрыклад, праз спецыфічна канадскія этнонімы (мікмак, любіконы, іну, дакота-аджыбвэ), калі этнічная

тэрыторыя (рэзервацыя) знаходзіцца толькі ў Канадзе або група відавочна адносіцца да канадскай часткі пэўнага паўночнаамерыканскага этнасу.

Канада выяўляецца, што істотна пры адсутнасці ў тэкстах або адрасах канадскіх тапонімаў і этнонімаў, праз імёны – Луі Рыэль (Рыль), Сат-Ок (містыфікацыя, але ён прыпісаў сабе паходжанне аб правадыра племені ў Канадзе), П. Агрэска, Б. Амінаяк, М. Садоўскі, Шэрая Сава (містыфікацыя перад містыфікацыяй Сат-Ока), Б. Суанкей, Дж. Марэн, Р. Харві, Ж. Крэцьен і інш. Наш найбольш актыўны карэспандэнт (як і А. Баркоўскага (у пэўны перыяд член БІТ), для якога канадзец не сябар, але "сябар па перапісцы") – П. Бардэл з Су-Сент-Мары. Ён згадвацца, у прыватнасці, і ў шэрагу нашых лістоў, у якіх мы па просьбе гэтага канадскага камуніста паведамлялі яго карэспандэнтам у рэспубліках СССР тэхнічныя дэталі іх перапіскі з ім. З канадскіх беларусаў у лістах можна сустрэць, як і канадцаў-небеларусаў, нямногіх: Дж. (Ян, Янка) Садоўскі, М. Шуст, М. Паўлоўскі, В. Вір, Я. Таўпа, К. Акула, С. Хмара (Сіняк) і яго дачка Мэдлін (Магдалена).

Колькасць тапонімаў, этнонімаў і антрапонімаў у сувязі з Канадай драматычна павялічылася з канчатковым пераходам ад папяровай перапіскі да электроннай у маі 2003 г. (гэты пераход быў стымуляваны жаданнем аўтара, які быў траўміраваны няўдачным стартам электроннай перапіскі ў 1997 г., дапамагчы інфармацыяй і практычнымі парадамі блізкаму чалавеку (і члену БІТ), у якога быў выяўлены рак лёгкага; медыцынская праблематыка даволі частая ў нашай перапісцы, і мы маем пакет са спецыялізаванай арганізацыі Першых Нацый, але без суправаджальнага ліста, ужо і ў "электронны" перыяд; "Інфармацыя можа выратаваць ваша жыццё" – такі быў адзін з наіўных лозунгаў таго часу, хаця больш важная для выжывання – прафесіяналізм, эмпатыя і этыка канкрэтных медыкаў, не абявязкова знаёмых з канадскімі практыкамі, адэкватныя рэакцыі блізкіх).

Адрасаты-арганізацыі або іх адказныя прадстаўнікі без указання прозвішчаў у папяровай кілірычнай перапісцы ўключаюць: Віцебскі медыцынскі інстытут (камітэт камсамола), Мінская Царква Хрыстова, "Мы и время" (рэдакцыя газеты), Надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь (тады ім была Я.Э. Смулэк), "Народная газета" (рэдакцыя), Пэйпер інвестмент карпарэйшн, Рэспубліканскае аб'яднанне "Белкніга", Цэнтр бахаі (Мінск). У Расіі – Асацыяцыя даследчыкаў гісторыі руска-амерыканскіх адносін і Рускай Амерыкі, Інстытут усеагульнай гісторыі, Грынпіс Расія). У Канадзе – "Вестник" (Vestnik, рэдакцыя газеты).

Адрасаты-асобы: У. Алейнікаў, А. Амільяновіч (п), Л. Арабей, Н. Аўсяевіч, Л.
Бараг (р), А. Баркоўскі, С. Берташ, У. Бонч-Бруевіч (р), Я. Брыль, П. Быкоўскі (р, б),
С. Бяспалы, А. Ваніцкі, Э. Гуткін (з), В. Дам'е (р), Г. Дзеніскевіч (р), Р.

Жук-Грышкевіч (к), М. Жулінскі (у), Г. Здаравенка, Л. Зубрыцкая, С. Калянковіч, В.
Камыш (у), П. Канавальчык, А. Карлюкевіч (ку, б), А. Кіляноўскі (п), Кіпель (з), С.
Кічеева, С. Коваль (у), В. Корзун, В. Леганькоў, А. Мальдзіс, В. Мартыненка, С.
Марцэлеў, С. Мацюнін, М. Мельнікаў, А. Новікаў (р), Я. Новікаў, А. Пальчэўскі, П.
Панчанка, Ю. Папкоў, С. Паўлюкоў, К. Пятрова (р), У. Рабчынскі (б, у, р), В. Рыч
(вб), І. Савіна (у), М. Савіцкі, Б. Сачанка, А. Сідараў (р), В. Сіланцьеў (р), М. Сіняк
(к), С. Скарына (к), А. Скрашчук, Ю. Стаднічэнка (у), І. Сурвіла, К. Сяльчонак, Я.
Тазбір (п), М. Ткачоў, П. Токар, А. Тынель (р), Ю. Фёдараў (уз), В. Федаровіч, В.
Хархасаў, В. Ціхіня, П. Шагліна (р), Н. Шаломенцава, А. Шапавалава (у), А.
Шарубава, І. Шаруха, В. Шаўко, А. Шкут, М. Шуканаў, М. Шуст (к), В. Шуткевіч (р), С.
П. Шушкевіч, А. Якімовіч, С. Яновіч (п), Л. Яўменаў, Б. Яхвак (у).

Як адзін з найбольш сімвалічных з тых, што выкарыстоўваюцца ў гэтай публікацыі, ліст да Раісы Жук-Грышкевіч даем у пачатку нашай падборкі.

Жук-Грышкевіч

Mrs. R. Zuk-Hryshkevich [street address], Barrie, Ontario, Canada, (паштовы індэкс)

11.04.2005
Паважаная Раіса Жук-Грышкевіч!
Мы карыстаемся магчымасцю яшчэ раз папрасіць вас расказаць пра перакрыжаванні беларускай і індзейскай Амерык (у свой час мы пісалі вам, але, магчыма, адрас, з-за адсутнасці індэкса, пошта "не прыняла"; яго мы мелі з абменаў, якія ў нас былі з езуітамі і супрацоўнікамі Гістарычных паркаў Гуроніі).

Думаю, не трэба доўга тлумачыць, хто мы. У Беларусі ёсць дзесяткі т.зв. індзеяністаў. Я, напрыклад, ужо каля 29 гадоў верны індзейскай тэме. Майму сябру, які зацікавіўся індзейцамі значна раней, сёлета спаўняецца 50. І мы часткова застаёмся "дзецьмі" дагэтуль.

Усе матэрыялы пра Беларускі Памятны Крыж па-ранейшаму прыцягваюць нашу велізарную ўвагу. Калі ў вас ёсць якія-небудзь публікацыі ў некалькіх экземплярах або копіях, то дашліце нам, калі ласка. Асабліва важна было б атрымаць звесткі, якія па розных прычынах не з'явіліся або не могуць з'явіцца ў друку. Гэта могуць быць проста якія-небудзь "тэхнічныя" дакументы або недапрацаваныя рукапісы.

Нас цікавяць вашы асабістыя сустрэчы з індзейцамі, тое, што звязвае вас і вашых блізкіх з індзейскім светам. Маем на ўвазе перш за ўсё Эву Пашкевіч і Трусевічаў.

Ці памятаеце вы якія-небудзь падрабязнасці з таго, што Лявон Трусевіч расказваў пра Арызону, іх жыццё ў рэзервацыі? Практычна мы маем толькі агульныя сцвярджэнні на гэты конт. Нават не ведаем, у якой менавіта рэзервацыі жылі Трусевічы.

Іх сын Нік... Ці ведаеце, як складваецца яго лёс пасля смерці бацькоў? Барыс Рагуля пісаў, што ён быў прыняты ў племя. Калі гэта так, то ён мог бы і вярнуцца, як свой, туды, на "востраў", каб не патануць у акіяне "англас"... Наколькі я ведаю індзейцаў Паўднёвага Захаду (а спецыялізацыя, так бы мовіць, майго жыцця – апачы), яны маглі забіць бацьку, але маці з дзіцём потым палюбіць і "індзеянізаваць". Мы ў свой час звязваліся з кіраўніком асацыяцыі Adopted Indians. Канешне, існуе і скепсіс вакол гэтых цікавых людзей...

Эва Пашкевіч – самы важны чалавек на сённяшні дзень у прамых беларуска-індзейскіх кантактах. На вялікі жаль, наша перапіска з ёй перапынілася. Чаму? Можна толькі здагадвацца. Ва ўсялякім выпадку, ніякай нетактоўнасці ў нашых пытаннях, перачытваючы цяпер электронныя лісты, я не заўважаю. Калі толькі просьба пра дакументы, матэрыялы... Але ж мы звярнуліся да яе і яе мужа менавіта за звесткамі пра іх жыццё сярод індзейцаў. Усё неіндзейскае мае для нас другараднае значэнне ў гэтым канкрэтным выпадку. Яны маглі пісаць толькі пра індзейцаў, абмінаючы чыста "канадскія" праблемы. Магчыма, проста нейкае непаразуменне. Калі вы можаце нам дапамагчы як пасрэднік – будзем надзвычай удзячны.

Таксама зараз я збіраю матэрыял па выхадцах з Лепельскага раёна (цяперашняя яго тэрыторыя можа быць у інтарэсах гэтага даследавання пашырана) у Амерыках. Калі ў вас ёсць якія-небудзь звесткі і на гэты конт, буду вельмі, вельмі ўдзячны.

Здароўя, шчаслівага жыцця вам, усім вашым сваякам і сябрам. Дзякуй за вашу актыўнасць, за вернасць Бацькаўшчыне.

Шчыра

Алесь Сімакоў

Belaruska-indzeiskae tavarystva
P.O. Box 114, Gomel 246049, Belarus
[e-mail address]
Віцебскі медыцынскі інстытут (камітэт камсамола) (ц)
1988-01-05 (5 абз) АБЗ-1- Таварыш сакратар! АБЗ-2- Просім Вас паведаміць нам пра дзейнасць мясцовага аддзялення таварыства "СССР-Канада" ў Вашым

інстытуце. Звесткі пра асноўныя напрамкі дзейнасці, актывістаў і інш. неабходны нам для арганізацыі работы Віцебскага аддзялення БІТ, у тым ліку ў Віцебскім медыцынскім інстытуце. АБЗ-3- Будзем вельмі ўдзячны Вам за інфармацыю і вылучэнне з ліку студэнтаў або супрацоўнікаў інстытута найбольш актыўных інтэрнацыяналістаў, гатовых да падтрымкі нашых намаганняў і прамога ўдзелу ў іх. АБЗ-4- Нам важна было б таксама наладзіць сувязі з лацінаамерыканскімі студэнтамі індзейскага паходжання. АБЗ-5- 3 павагай кіраўнік АГ БІТ А.В. Сімакоў

"Мы и время" (рэдакцыя газеты) (ц)

1999-02-05 (4 абз) АБЗ-1- Уважаемые товарищи! АБЗ-2- Возможно, вы не сочтете прилагаемые материалы "устаревшими" и поместите в вашей газете. Будем вам признательны. "Международное выживание" – прогрессивная организация, борется против Всемирного банка и т.п. "преступников Земли". Мы могли бы подобрать и другие тексты для вас. АБЗ-3- Нас также интересует, имеются ли у вас контакты с товарищами за океаном. Письма от коммунистов мы не получали уже пару лет, а с "Канадиан трибюн", нашей любимой газетой и ее редакцией, утратили связь вообще давно. Прискорбно. Но левых среди наших корреспондентов предостаточно. АБЗ-4- С уважением Алесь Симаков, исполнительный секретарь

Надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь (ц)

1995-08-29 (5 абз) АБЗ-1- Паважаны сп. Пасол! АБЗ-2- Нядаўна дзякуючы ўдзельнікам "Паходу па Еўропе за бяз'ядзерны свет 1995" мы даведаліся, што пагроза Белавежскай Пушчы з боку лесарубаў захоўваецца. АБЗ-3- Паколькі ўся Пушча знаходзіцца ў межах этнічнай тэрыторыі беларусаў, патрабуем спынення ўсіх лесараспрацовак. Пры гэтым мы ўлічваем вопыт барацьбы супраць японскай карпарацыі "Дайшова", якая збіралася высечы лес на традыцыйнай тэрыторыі індзейцаў любікон кры на поўначы правінцыі Альберта ў Канадзе. Граніцы рэзервацыі яшчэ не вызначаны, але "Дайшова" вымушана была абмежаваць маштабы сваіх аперацый. АБЗ-4- Вы маеце рэзерваты для жывёл, у прыватнасці еўрапейскіх бізонаў, але не стварылі рэзервацыю для карэннага насельніцтва раёна Белавежскай Пушчы. Спадзяемся, гэта недапрацоўка Вашага ўрада будзе з часам выпраўлена і беларусы атрымаюць акрэсленую рэзервацыю. АБЗ-5- 3 павагай Андрусь Храмцоў, Беларуска-індзейскае таварыства, 246027, Гомель, а/с […]

Пэйпер інвестмент карпарэйшн (ц)

1992-11-16 №204 ГПНЛК (3 абз) АБЗ-1- Паважаныя панове! АБЗ-2- Інфармуем Вас, што ў Канадзе працягваецца байкот папяровай прадукцыі японскай ТНК "Дайшова", якая вядзе лесараспрацоўкі ў паўночнай Альберце, на традыцыйнай тэрыторыі любікон кры, якія пазбаўлены сваёй рэзервацыі. АБЗ-3- Прадукты "Дайшовы" ўжо, верагодна, дасягнулі і нашай тэрыторыі дзякуючы "Дайнове" і іншым беларускім фірмам; мы заклікаем спажыўцоў у Беларусі далучыцца да байкоту. 0фіс любіконаў распаўсюдзіў спісы канадскіх кампаній, якія ўдзельнічаюць у байкоце і якія не падтрымалі яго. Дашлем па Вашаму запыту. (ЗАЎВ. У машынапісе подпісу няма)

"Народная газета" (рэдакцыя, Дом урада) (ц)

б.д. (дата інфармацыі 1991-02-20, друк і адпр. 1991-02-21) (1 абз) АБЗ-1- Інфармацыя для "ФАКСа" АБЗ-2- Саскачэванскі камітэт арганізацыі Духоўнае адзінства плямён праз супрацоўніка Міжнароднай крос-культурнай праграмы па алкаголю, Ненана, Аляска, і Беларуска-індзейскае таварыства са штаб-кватэрай у Гомелі звярнуўся да беларускіх народных лекараў з прапановай прыняць удзел у штогадовым сходзе шаманаў, які адбудзецца ў Арызоне, ЗША. Прадстаўнікі розных народаў, якія імкнуцца аб'яднаць розумы і сэрцы дзеля адраджэння духоўных каштоўнасцей, сустрэнуцца, каб абмеркаваць праблемы, што паўстаюць перад Маці Зямлёй і яе людзьмі. Напярэдадні 500-годдзя "адкрыцця" Новага Свету беларусы маюць магчымасць адкрыць для сябе на тэрыторыі Злучаных Штатаў Індзейскія Плямёны Амерыкі. АБЗ-3- Інфармацыйная служба Беларуска-індзейскага таварыства (ІС БІТ) 1991.2.20 АБЗ-4- Алесь Сімакоў, часовы выканаўчы сакратар БІТ / 246049, Гомель, [вулічны адрас і тэлефон]

Рэспубліканскае аб'яднанне "Белкніга"

1990-12-19 №170 (12 абз) АБЗ-2- У адказ на Ваш ліст ад 26.11.1990 3-06/5001 паведамляем адрасы індзейскіх арганізацый і выданняў ЗША і Канады, у якія пажадана накіраваць друкаваную прадукцыю беларускіх выдавецтваў. Іх выбар тлумачыцца тым, што яны падрыхтаваныя для кантактаў з савецкімі партнёрамі і будуць папулярызаваць беларускую літаратуру. Мы ўпэўнены, што беларускія кнігі на англійскай мове, уключаючы дзіцячыя, а таксама ілюстраваныя выданні (альбомы, паштоўкі і інш.), нават без паралельных тэкстаў на замежных мовах, будуць з цікавасцю і ўдзячнасцю прыняты. Варта таксама ўлічыць спецыфіку арганізацый, якая бачная з назваў: […] АБЗ-8- (Газеты карэннага насельніцтва) 6.

[…] "Нэйтыў прэс" Елаўнайф, Паўночна-Заходнія тэрыторыі […] АБЗ-10- У выпадку, калі Вы атрымаеце ўдзячныя водгукі і вызначыцца пэўная перспектыва, мы прышлем Вам новыя адрасы. Просім Вас праінфармаваць наша таварыства аб першых выніках. Вялікі дзякуй за прысланую рэкламу. Мы працягваем пасылаць яе нашым карэспандэнтам. Найбольш зручныя невялікія рэкламныя формы з агульнай інфармацыяй.

Ассоциация исследователей истории русско-американских отношений и Русской Америки,

Институт всеобщей истории (р)

1993-05-21 №51 (6 абз) АБЗ-5- Надеемся также с вашей помощью связаться со специалистами по контактам славян с индейцами, в т.ч. на западе Канады (А.И. Сыч) и в Альберте. (Полагаем, Вы знаете о серьезной прроблеме индейцев кри любикон лейк, в решение которой вовлечены канадцы со славянскими фамилиями).

Гринпис Россия (ц)

1996-04-26 (4 абз) АБЗ-1- Уважаемые друзья, АБЗ-2- Получили ли вы наше письмо от 4.1.1996? Нас все еще интересует информация о деятельности в России "Дайшовы" и других японских компании, уничтожающих наш лес в Канаде и ССР [sic!]. АБЗ-3- Вероятно, мы по крайней мере могли бы получать ваши бесплатные бюллетени? АБЗ-4- Искренне Алесь Симаков, ответственный секретарь

Алейнікаў (ц)

Алейников 1994-04-17 №18 (5 абз) АБЗ-1- Уважаемый Владимир Евстафьевич! АБЗ-2- Из весьма скудной в последнее время корреспонденции извлекаю некоторые небезынтересные или просто важные сообщения и стараюсь распечатывать. АБЗ-3- Было бы любопытно узнать Ваше мнение о борьбе любиконов. Возможно, мне не удастся в своих "выпарках" передать весь ее драматизм, но этот случай действительно заслуживает особого внимания. Не все ясно с поддержкой любиконов другими индейскими группами. Ситуация слаживается [складывается] так, что заинтересованные круги "организовали" раскол любиконской общины, создали целое "племя" (Вудленд бэнд), при помощи "малого подкупа" перетягивают в него все новые и новые семьи из Литл Баффало, *Разделяй и властвуй". АБЗ-4- Надеюсь активизировать наши контакты. АБЗ-5- А. Симаков

Алейнікаў

Алейников 1994-05-03 №25 (6 абз) АБЗ-2- По-видимому, Вы не получили мое предыдущее письмо со специальным акцентом на проблеме любиконов. АБЗ-3- От канадского продавца книг Джозефа Морэна (или Морина, не исключено, что еврейского происхождения) пришел каталог книг по индейцам. Цены в канадских долларах, снижены, но, конечно, для нас значительны. Прямое отношение к ирокезам имеет книга по кризису в Оке. Вообще, в каталоге указаны многие новейшие издания (по 1993 г.).

Арабей (ц)

1989-11-15 №158 (6 абз) АБЗ-1- Паважаная Лідзія Львоўна! АБЗ-2- Ці не маглі б Вы больш падрабязна (чым у нататках "Сустрэчы за акіянам"), расказаць пра Вашы "індзейскія" ўражанні? Гэтым Вы дапоўнілі б наш збор "Індзейцы вачыма беларусаў". АБЗ-3- Мы звярнулі ўвагу на Вашу сустрэчу з М.К. Вілсан [Уілсан] і Л. Гарынгтон [Харынгтан]. Наколькі нам вядома, Лін (Эвелін) Дэвіс Гарынгтон, якая нарадзілася 31 ліпеня 1911 года ў Су-Сент-Мары (горад у Антарыё, адзін з найбольш цікавых для нас у сувязі са знаходжаннем там штаб-кватэры Асацыяцыі метысаў і абарыгенаў Антарыё), пісала кнігі для дзяцей па краязнаўству Канады, у т. л. пра яе карэнных жыхароў, жывучы ў Таронта па Касл-В'ю авеню, 12. АБЗ-4- Вы (ці пані Вілсан) называеце кнігу Л. Гарынгтон "Злое вока шамана" гісторыяй індыйскага хлопчыка. Магчыма, індзейскага? Ці не прыгадаеце некаторыя іншыя дэталі той сустрэчы? АБЗ-5-Будзем Вам вельмі ўдзячны. АБЗ-6- 3 павагай Алесь Сімакоў, БІТ.

Бараг (ц)

1992-06-26 №161 (7 абз) АБЗ-1- Паважаны Леў Рыгоравіч! АБЗ-2- Ваш адрас мы атрымалі толькі што з ІМЭФ, Мінск. Спяшаемся адправіць гэты кароткі ліст, каб высветліць некалькі пытанняў, важных для нашага даследавання беларуска-індзейскіх сувязей (манаграфія "Індзейская сцежка праз Беларусь: ... 1492-1992). АБЗ-3- У Вашым паказальніку сюжэтаў казак 1978 г. ёсць шматлікія спасылкі на тэксты, запісаныя ў Амерыцы на еўрапейскіх мовах. Не маем магчымасці самастойна прасачыць паралельныя сюжэты ў індзейскім фальклоры, таму просім Вас паведаміць, ці ва ўсіх выпадках маецца на ўвазе народная творчасць карэнных жыхароў. Фармуліроўкі гучаць даволі двухсэнсоўна. Можна падумаць, што гаворка ідзе, напрыклад, пра франкаканадцаў. АБЗ-4- Увогуле, паказальнік надзвычай карысны. Я быў уражаны, калі ўпершыню пазнаёміўся з ім.

АБЗ-5- Мы маем Вашу бібліяграфію з "СЭ" (1987, №2). Ці друкаваліся Вашы работы ў амерыканскіх краінах? Якія яшчэ ёсць публікацыі на англійскай мове? Мы былі б надзвычай удзячны, калі ў Вас знойдуцца свабодныя адбіткі і Вы маглі б іх прыслаць (выкарыстаем у дыялогу з індзейцамі). Нас таксама цікавіць усё тое, што звязвае Вас з Амерыкай (кантакты з калегамі, уражанні і г.д.). АБЗ-6- Жадаем Вам добрага здароўя і ўсяго самага найлепшага, АБЗ-7- 3 павагай Алесь Сімакоў, выканаўчы сакратар

Баркоўскі

1988-05-03 (1 абз) АБЗ-5- Звяртаем тваю ўвагу на некаторыя цікавыя дэталі, што датычацца "індзейшчыны" ў сувязі з Якуціяй (між іншым кажучы, і твой тэрмін "індзейшчына" і ўвогуле беларуская мова – поўная нечаканасць, якую можна тлумачыць або наяўнымі знаёмствамі ў Мінску – маецца на ўвазе агульныя знаёмыя, або паралельным развіццём, што не можа не радаваць). Па-першае, Якуцкае выдавецтва ў спецыяльнай серыі "Пад палярнымі сузор'ямі" выдае, калі яшчэ не выдала, кнігі "Гаворыць Чорны Лось" і "Анталогія міфаў, легенд і паэзіі індзейцаў і эскімосаў ЗША і Канады".

Баркоўскі

1988-06-22 (10 абз) АБЗ-4- Артыкул пра Сат-Ока я да гэтага часу не бачыў. У тым годзе (трэба яшчэ запытацца, у якім!) "Чырвовую змену" не выпісваў. Першым пра артыкул сказаў Алесь Бяляцкі ў канцы 1985-га ці ў пачатку наступнага года [ЗАЎВ. Верагодна, інфармацыя ад А. Б. была ў 1984 або пачатку 1985 г.]. Можа ў цябе ёсць яшчэ адзін экзэмпляр? АБЗ-5- Славянскія правадыры індзейцаў паступова перастаюць быць рэдкасцю... Як бачыш, я спрабую іранізаваць над гэтым. Але робяць так і іншыя, напрыклад, Янка Брыль (дарэчы, шэф Беларускага аддзялення таварыства "СССР-Канада"). Што датычыцца якуцкага спевака, то мне адразу прайшла ў галаву думка, што яго ўкраінскі правадыр індзейцаў – Пол Агрэска, мастацкі рэдактар "Канэйдыян трыбюн", аўтар шматлікіх артыкулаў па становішчу індзейцаў на старонках гэтай газеты. Ён сам сцвярджае, што бацька яго з украінскіх пасяленцаў, а маці – чыстакроўная кры. Для мяне гэта быў страшэнны ўдар: доўгі час спадзяваўся, што ён беларус (здавалася, што прозвішча Агрызка, добра вядомае ў нас, непазбежна змяняецца на Агрэска ў англійскай перадачы: [лат. Ogryzko, Ogresko]). Клемуса Кавальчука ў Бразіліі запісвалі як украінца, таму застаецца суцяшаць сябе тым, што продкаў-"беларусаў" Пола Агрэска запісалі ўкраінцам, а ён не ведае "праўды". А ўвогуле, ты маеш рацыю,

калі пішаш, што палякі ды іншыя суседзі "заграбалі" да сябе нашых з вялікім поспехам.

Баркоўскі

1989-09-17 №119 (9 абз) АБЗ-4- Пры ўсім сказаным, застаемся прыязнымі. Адрозненні ў поглядах не з'яўляюцца перашкодамі ў кантактах. Будзем удзячны, калі ты зможаш прысылаць "індзейскія" матэрыялы, у тым ліку тыя, што атрымліваеш ад твайго сябра-камуніста з Канады.

Баркоўскі

1990-10-27 №153 (6 абз) АБЗ-3- Адначасова пытаюся, дзе ты бярэш дробязныя рэчы (буклеты, праспекты) для пасылкі ў абмен на аналагічную прадукцыю, якую прысылаюць твае замежныя сябры? Ці ёсць сувязь з Джонам Садоўскім у Канадзе?

Баркоўскі

1991-07-19 №121 (5 абз) АБЗ-3- Ці атрымліваў ты што-небудзь па Беларускаму Крыжу ў Мідландзе, Антарыё [?]. Мы маем ужо даволі вялікі матэрыял ад амерыканскіх беларусаў і канадцаў, а таксама ацэнкі прадстаўнікоў карэнных праваслаўных.

Баркоўскі

1993-03-03 №22 (6 абз) АБЗ-5- Ці чуў ты пра байкот японскай ТНК "Дайшова" і праблему індзейскага народа любіконаў (любікон лейк кры)? Нам пакуль што ўдалося апублікаваць адно паведамленне. Але ўвесь друк ужо не "ахопліваю", можа, было што-небудзь яшчэ? І ў расійскіх СМІ.

Баркоўскі

1995-04-03 №26 (5 абз) АБЗ-4- Сапраўды, я шмат думаю пра перадачу матэрыялаў у надзейнае дзяржаўнае захаванне, але пакуль што раблю апісанне, індэксацыю і г.д. Вельмі важна зрабіць ксеракопіі лістоў з Амерыкі і ўвогуле. Скажам, карэспандэнцыі ад езуітаў Бразіліі, ЗША, Канады, Партугаліі, Нямеччыны – чым не каштоўнасць?

Баршчэўскі

1994-04-27 №22 (6 абз) АБЗ-4- Дадаем "стандартны" ліст з просьбай падтрымаць любіконаў з канадскай правінцыі Альберта.

Берташ (Мінгарвыканкам) (ц)

Бертош 1991-02-05 №25 (6 абз) АБЗ-1- Уважаемый Сергей Сергеевич! АБЗ-2- Просим проинформировать нас о нынешнем состоянии обменов Минска с Детройтом и Меридой. Имеются ли подробные исторические справки? Располагаете ли Вы библиографией по контактам и статистическими материалами? Достаточно ли у Вас информации об упомянутых городах, их истории, населении и т.п.? АБЗ-3- Мы готовы принять некоторое участие в Вашей деятельности, например, содействовать в сборе определенного рода информации. Мы могли бы также взять на себя часть программы пребывания в Минске и Белоруссии индейцев из Детройта (связь с индейской общиной города нами уже налажена). Можете ли Вы организовать их приезд? Приглашение индейцев в нашу республику в юбилейном 1992 г. ("открытие" Америки) было бы символичным. Кстати, его можно было бы приурочить к международному фольклорному фестивалю, который планируется в Минске. АБЗ-4- Хотели бы обратить Ваше внимание, что Гомель в свое время имел побратима в Западном полушарии – Уинсор, Онтарио, Канада (ближайший сосед Детройта). Надеемся с Вашей помощью уточнить подробности связей этих городов и, если возможно, возобновить их. Нам представляется, Гомель заслуживает права установить особые отношения с каким-либо населенным пунктом в Америке (мы заинтересованы в том, чтобы это был город с большим процентом индейского населения или даже находящийся на территории резервации). АБЗ-5- Заранее благодарны за ответ. АБЗ-6- Искренне Алесь Симаков, временный исполнительный секретарь

Бонч-Бруевіч (ц)

Бонч-Бруевич 1989-09-21 №123 (11 абз) АБЗ-1- Уважаемый Владимир Владимирович! АБЗ-2- Ваш адрес сообщил нам М. Ф. Мельников, краевед из Кричева. Нас давно интересует личность В.Д. Бонч-Бруевича, отдельные моменты в его биографии. Прежде всего – канадский год Владимира Дмитриевича, его связи с Америкой; безусловно, основное аспект для нас – индейцы, дополнительные (кроме известных нам упоминание в "Духоборцах...", в статье "Борьба с католическим духовенством в Мексике" и др.) сведения о том, как

воспринял В. Д. Бонч-Бруевич индейцев, что писал о них. Это узкая, специфическая проблема для непосвященных, но для индеанистов – очень важная, ибо относится к исключительно интересной теме связи марксизма и индейцев, входящей в большой комплекс изучаемых нами белорусско-индейских взаимосвязей. Данное исследование приобретает все большую актуальность в связи с приближением 500-летия "открытия" Америки. АБЗ-3- Были бы Вам очень признательны за ответы на следующие вопросы: АБЗ-4- 1. Почему в библиотеках есть лишь первый том книги "Духоборцы в канадских прериях", хотя предполагалось, что изданы все три тома? АБЗ-5- 2. Имеется ли полная рукопись этого произведения и где, как получить к ней доступ? АБЗ-6- 3. Насколько сохранилась корреспонденция В.Д. Бонч-Бруевича; с кем в Канаде и других американских странах переписывался Владимир Дмитриевич? АБЗ-7- 4. Существуют ли зарубежные публикации о пребывании В.Д. Бонч-Бруевича в Канаде; обратили ли на это внимание канадские коммунисты? АБЗ-8- 5. Считаете ли Вы возможным переиздание "Духоборцев в канадских прериях", а такие издание переписки и публикацию различных материалов о жизни и деятельности В.Д. Бонч-Бруевича? АБЗ-9- Контакты с кем Вы могли бы нам порекомендовать? АБЗ-10- Будем Вам чрезвычайно благодарны, АБЗ-11- С наилучшими пожеланиями временно исполнительные секретарь БИО А.В. Симаков

Быкоўскі

1992-04-25 №102 (10 абз) АБЗ-8- Калі не супраць, напішам пра "Выбранецкую музычную службу" ў Канаду. Што значыць "Галс"? Чаму "Галс"? Як гэта будзе па-англійску?

Быкоўскі

1992-10-06 №186 (8 абз) АБЗ-6- Дадаю два варыянты інфармацыі пра любікон кры. Вельмі важна даць хаця б адзін радок пра іх праблему. Пастарайся "ўставіць" дзе-небудзь. Гэта тое, за што сапраўды варта змагацца. Не "пацучыная гонка", якую мы тут назіраем, а барацьба народа за сваю зямлю.

Быкоўскі

1993-06-10 №57 ГПНЛК (5 абз) АБЗ-2- Я хацеў бы вярнуцца да пытання распаўсюджвання інфармацыі пра становішча любіконаў з улікам тваіх магчымасцей. Дакументацыя паступае рэгулярна, нядаўна правадыр любіконаў Бернард Амінаяк у сваім лісце падзякаваў БІТ за працу на карысць яго племені. Мы абавязаны зрабіць больш. АБЗ-3- "Сёмы агонь", у лісце якому я згадваў цябе і

"Выбранецкую музычную службу", прыслаў нам свой апошні альбом і шэраг друкаваных матэрыялаў. Па-сутнасці, лідэр групы звярнуўся да нас як да сваіх прадстаўнікоў-"дылераў", прапанаваўшы даваць рэкламу. Пасылаю табе невялікі артыкул пра гурт і спадзяюся, што яго можна змясціць у "ЧЗ" ці іншай газеце на твой выбар.

Гуткін

Гуткин Gutkin 1998-03-22 (16 абз) АБЗ-15- Я сразу Вам сказал, что индейцы – это особая тема, больная для Америки. Многие левые философы считают, что единственная ценность США и Канады – это ландшафт (естественно, в него включаются и коренные обитатели).

Дам'е

Дамье 1998-01-27 (9 абз) АБЗ-5- Не могли бы вы прислать экземпляр или хорошую ксерокопию бюллетеня, где была помещена гомельская резолюция по любиконам? Еще более важно было бы получить (напечатанные) переводы, если таковые осуществлены, как предполагалось. Возможные подробности вроде тиража и географии распространения. Гарантируем "расширение" географии.

Дзеніскевіч [Інстытут этнаграфіі АН СССР, сектар Амерыкі, ленінградскае аддзяленне]

Дзенискевич 1989-11-25 №161 (12 абз) АБЗ-9- 3. […] Если бы Вы порекомендовали нам открытых для диалога и готовых к сотрудничеству лиц из числа индейцев, антропологов, "локальных историков"... Кстати, по какому адресу можно было бы написать С.Г. Федоровой, у которой, насколько мы знаем, огромный опыт контактов с исследователями "русско-американское" проблематики в США и Канаде?

Жулінскі [намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Т. Р. Шаўчэнкі АН УССР па

навковай рабоце]

Жулинский 1990-03-03 (8 абз) АБЗ-2- Ю. И. Стадниченко сообщил мне Ваш адрес, посоветовал уточнить у Вас один из вопросов белорусско-украинских литературных связей. АБЗ-3- Действительно ли Иван Юлианович Кулик, писатель и общественный деятель» а также советский консул в Канаде, является автором следующей статьи в белорусском издании: АБЗ-4- І.Ю. Кулік. Луі-Давід Рыэль (Гістарычна-літаратурная справка). АБЗ-5- Часопіс "Маладняк", 1927, сшытак 7-8,

ліпень-жнівень, с. 75-82? АБЗ-6- Зафиксирована ли эта позиция в биобиблиографии И. Ю. Кулика?

Жылінскі

Жилинский 1999-03-13 (10 абз) АБЗ-5- Бесплатный вариант тоже возможен, но, как видишь, я, работая 23 года ежедневно по 12 часов в сутки на индейцев, не заслужил такого права (правда, и не стремился специально). А в США, Канаду или Гондурас ездят бесплатно многие гомельчане (отнюдь не труженики в поле международных связей).

Здаравенка

1999-07-08 (19 абз) АБЗ-2- Я пасылаю табе першы ўзор ліста-звароту наконт працы ў ЗША або Канадзе. На бел. і англ. мове – адзін і той жа тэкст. Я даволі доўга адкладваў адпраўленне іх табе, бо вагаўся: адрасы 92 г., маглі змяніцца. Але паспрабуй. Можаш паслаць тры копіі. Адрас хупа – новы. Туды я прадублірую запыт сам. Укладзі ў канадскія канверты і лісты пра Крэйга Шэфарда. […] АБЗ-4- 1 Source: l.d. 29.4.92 АБЗ-5- КАНАДА / Harold Derickson / President / Intertribal Forestry Association / of British Association / #201-515 Hwy. 97S. / Kelowna, B.C., Canada / V1Z 3J2 АБЗ-6- 2 l.d.10.4.92 / CCNB - Saskatoon АБЗ-7- КАНАДА / Scott Smith / Vice President / Business and Corporate Development / Canadian Council for Native Business / Box 132, Suite 405 / Maclean Hunter Building, College Park / 777 Bay Street / Toronto, Ont., Canada / M5G 2CB АБЗ-8- 3 Hallіday, Chehak, Natіve Peoples of the Northwest 1996 (ЗАЎВ. Ліст Г. Здаравенкі ў Tsameta Forest Nursery, Hoopa, CA, USA 10.7.1999)

Калянковіч

1992-04-25 №101 (6 абз) АБЗ-2- Учора прыйшоў пакет ад Бары. Тваю бандэроль яна атрымала, вельмі ўдзячна. Кнігу пра Белавежскую пушчу яна наказвае сваім гасцям. Альбом усім падабаецца, асабліва індзейцам (зусім зразумела). АБЗ-3- У студзені і ў канцы сакавіка я пісаў Бары пра новыя паштовыя тарыфы. Яна згадзілася дапамагчы нам з перасылкай лістоў адрасатам у ЗШМ /Мерыкі/ і Канадзе. Гэта будзе істотная эканомія, бо, як ужо табе паведамляў, лісты каштуюць цяпер 5.00 і 3.60 (авія і звычайнае). АБЗ-4- 3 учарашняй поштай атрымаў таксама матэрыялы пра Канадскі савет садзейнічання карэннаму бізнесу, куды пісаў у сакавіку, прапаноўваючы знайсці галіну для сумеснага прадпрымальніцтва. Выканаўчы дырэктар саскачэванскага аддзела Савета ў

Саскатуне Джулія Эвінг пераслала наш ліст функцыянеру ў Таронта, які адказвае за сумесныя прадпрыемствы.

Карлюкевіч

1990-05-07 №77 (4 абз) АБЗ-3- (Дарэчы, на днях у кнігарнях з'явілася новая кніга трох супрацоўнікаў Ін-та этнаграфіі – "Сцежкай слёз і надзей" – самая выдатная па індзейцах ЗША і Канады ў СССР).

Карлюкевіч

1991-09-08 №161 (7 абз) АБЗ-4- Тут мы разыходзімся, але ты зможаш знайсці шмат аргументаў на сваю карысць (напрыклад, "амерыканскі патрыятызм" у плямёнах, якія паслалі сваіх сыноў у Заліў (і атрымалі некалькі забітых, у т.л. у "маёй" рэзервацыі апачаў Сан-Карлас, Арызона)), пра што шмат піша індзейскі друк (нядаўна атрымалі навейшыя нумары некаторых газет і часопісаў ад Асацыяцыі індзейскіх журналістаў (ЗША-Канада)).

Карлюкевіч

1992-10-22 №196 (3 абз) АБЗ-2- Дзякуй ва ліст ад 13.10.1992. Я падрыхтаваў матэрыял пра ўжыванне слова "дзікунства". Пасылаю таксама два "варыянты" пра канфлікт у Канадзе. У нас ёсць вялікія інфармацыйныя пакеты, атрыманыя ад саміх любікон кры. Беларускі друк увогуле не згадаў гэтую праблему.

Карлюкевіч

1992-11-19 №208 (6 абз) АБЗ-2- Твой ліст ад 28.10.92 атрымаў толькі ўчора. Спяшаюся выказаць удзячнасць за клопат пра любіконаў. Важны нават такі прэцэдэнт, як аднаразовая (першая) згадка пра байкот у друку. Ты можаш даваць любыя ўводзіны да нашай кароткай заявы. Я талькі не хацеў бы, каб "выпячивалась" мая асабістая роля. Магу прапанаваць такі варыянт: "В спор с японскими предпринимателями вступают белорусские... индейцы. Продолжает сопротивляться "прогрессу" одна из наиболее "экзотических" общественных организаций республик – Белорусско-индейское общество, отстаивающее право "племенной" собственности на землю и коренные "приоритеты" – естественную экологическую среду и "ненасильственную" экономику. Последний акт борьбы белорусов за права своих заокеанских братьев – следующее заявление: "Группа поддержки народа любикон кри обращает внимание торгово-промышленных кругов и потребителей Беларуси на необходимость бойкота бумажной продукции

японской транснациональной корпорации "Дайшова", уничтожающей лес на традиционных охотничьих угодьях любикон кри в северной Альберте. Борьба индейцев, лишенных права жить в своем резервации, поддерживается во многих странах мира, включая и саму Японию"". Пасылаю таксама заяву жанчын любіконаў, зробленую 6 жніўня. Куды яшчэ яе накіраваць – не ведаю, чужыя трагедыі лакальнага маштабу не надта хвалююць нашы газеты. Але паспрабуй. Гэта важна.

Карлюкевіч

1993-01-02 №1 (8 абз) АБЗ-4- Дзякуй за будучую заметку ў "Во славу Родины" па байкоту "Дайшовы". Спадзяёмся атрымаць экземпляры газеты (2-3) адразу ж, калі магчыма. […] АБЗ-7- Пазіцыю супрацоўнікаў "Звязды" адносна любіконаў я не зразумеў. Ты паведамляеш, наша інфармацыя "выклікала нейкі скептыцызм. Што ж, трэба ўлічваць і гэта". Улічваць можна па-рознаму. Іх калегі са скандынаўскіх краін далучыліся да рэзалюцыі на канферэнцыі ў Йокмаку.

Карлюкевіч

1993-03-11 №27 ГПНЛК (8 абз) АБЗ-2- Я спадзяваўся, што ты прышлеш "Во славу Родины" з публікацыяй па праблеме любіконаў адразу пасля твайго вяртання з адпачынку (г.зн у канцы лютага, як ты пісаў). Чакаючы, я затрымаў адказ саветніку любіконаў Т. Келі. Ты вельмі падтрымаў наш дух паведамленнем пра заметку ў газеце. Вялікі табе дзякуй. Вядома, і ад Народа любікон лейк. АБЗ-3- Калі ты ўбачыш дзе-небудзь у друку інфармацыю па гэтай праблеме, калі ласка, паведамляй, бо я не ў стане сачыць за ўсім. Трэба спрабаваць даваць новыя звесткі па становішчу любіконаў, хаця не ўсе разумеюць небяспеку, што зыходзіць ад "транснацыяналаў" накшталт "Дайшовы". Збіраўся даць матэрыял, але перадумаў С. Бяспалы, рэдактар "Экологического вестника".

Карлюкевіч

1993-03-30 №41 (4 абз) АБЗ-2- Мы вельмі ўдзячны табе за абедзве публікацыі – у "Во славу Родины" і "Свободных новостях". Заўвагі, канешне, ёсць, але яны неістотныя – 2-3 памылкі друку і рускія эквіваленты ў перакладзе, якія б я не ўжыў (іх толькі некалькі, але яны зусім не парушаюць сэнс, а ў некаторых выпадках гучаць нават больш удала, чым арыгінальныя). Гэта ўсё натуральныя рэчы. Яшчэ раз вялікі дзякуй. Было б цікава даведацца, хто ў "СН" рыхтаваў тэкст, хто "адсек" месца з любіконамі і "Дайшовай", хто "пісаў" ПС. Дарэчы, ты паведамляў, што ў

студзені (?) выйшла і асобная заметка па байкоту "Дайшовы". Калі я правільна цябе зразумеў, то прашу прыслаць яе.

Кіпель [Беларускі інстытут навукі і мастацтва]

Kipel 1990-03-13 (24 абз) АБЗ-12- Жанчына, якая працавала ў рэзервацыі, чалавек, які жыве побач з індзейскай тэрыторыяй – гэта тыя людзі, з якімі нам вельмі хацелася б наладзіць сувязь. Каго б Вы яшчэ параілі для збірання тэкстаў "вуснай гісторыі" БІ-кантактаў (дамовімся, што БА – гэта ўвесь комплекс беларуска-амерыканскіх сувязей, а БІ – беларуска-індзейскіх, плюс указанне краіны і іншыя "сіглавыя" ўдакладненні; гэтыя адзнакі я ўжываю, напрыклад, у бібліяграфічных і 6іяграфічнах картатэках)? [… ] АБЗ-17- Я вельмі зацікаўлены ў тым, каб сувязь з беларускім амерыканцамі, у першую чаргу з даследчыкамі і моцна звязанымі з індзейцамі, стала пастаяннай, шырокай, практычна бесперапыннай. Абяцаю вельмі сур'ёзнае стаўленне да гэтай камунікацыі з усімі, каго вы рэкамендуеце як карэспандэнтаў (ЗША, асабліва Паўднёвы Захад, Канада, Лацінская Амерыка). (ЗАЎВ. жанчына з рэзервацыі – Ірэна Рамук (Толівер), на мяжы з рэзервацыяй – Мікола Шуст)

Кіпель [Беларускі інстытут навукі і мастацтва]

Kipel 1990-11-21 (8 абз) АБЗ-2- Дзякуй вялікі за фатаграфіі тэксту на помніку ў Мідландзе. Я дагэтуль здзіўляюся існаванню такога манумента (як мала падобных напамінаў пра Беларусь у Амерыцы!) і, несумненна, прысвячу яму значнае месца ў даследаванні. […] АБЗ-5- Мяне працягвае інтрыгаваць "M. Sadouski", перакладчык або перакладчыца ўрангелеўскіх Statistische und ethnographische Nachrichten über die russischen Besitzungen… [an der Nordwestküste von Amerika] St. Petersburg 1839) на англійскую мову. Хтосьці са сваякоў Яна Садоўскага? (ЗАЎВ. Перакладачык значнай колькасці тэкстаў пра Аляску (найважнейшы пераклад – Wrangell F.P. Russian America: Statistical and Ethnographic Information. Trans. from the German edition of 1839 by M. Sadouski. Ed. by R.A. Pierce. Alaska History, N15. Kingston, Ontario, 1980) англічанка Мэры Садоўскі была жонкай Янкі Садоўскага, і яе занятак наблізіў Рускую Амерыку да гэтага беларуса)

Леганькоў ("Белорусская нива") (ц)

1994-06-02 №31 (5 абз) АБЗ-1- Паважаны тав. Леганькоў! АБЗ-2- Дзякуй за змяшчэнне нашага матэрыялу па любіконах. АБЗ-3- Прапануем Вашай увазе разважанні пра падабенства ў "інстытутах" калгасаў і рэзервацый, сярод індзеяністаў СССР заўсёды пераважала думка пра "прагрэсіўны", "захаваўчы"

характар сучасных рэзервацый. На жаль, у масавай свядомасці трымаюцца не зусім адпавядаючыя сапраўднасці стэрэатыпы. АБЗ-4- Спадзяемся, што гэта можа зацікавіць Вашых чытачоў. АБЗ-5- Шчыра, А. Сімакоў

Леганькоў ("Белорусская нива") (ц)

Леганьков 1994-04-27 №21 ГПНЛК (5 абз) АБЗ-1- Уважаемый тов. Леганьков! АБЗ-2- 11 апреля мы отправили в Вашу газету пакет материалов, касающихся печальной участи индейского народа любиконов. Продолжительное время нам не удается поместить ни строчки информации об этой трагедии (очевидно, в каждом случае следует демагогическая отсылка к "нашим собственным трагедиям"; наилучший способ отмежеваться от международных неприятностей). АБЗ-3- Мы обращаемся к Вам как отвечающему за международную информацию в "Белорусской ниве" с просьбой уделять больше внимания "крестьянским" народам мира, к которым относятся все без исключения индейские. Наши прямые контакты с резервациями дают массу интереснейшего материала о коллективной собственности на землю, племенных предприятиях, попытках уйти от традиционного "коммунизма" и т.д. АБЗ-4- Охотно предоставим Вам любую подобную информацию. При условии публикации. АБЗ-5- С уважением Алесь Симаков, исполнительный секретарь БИО

Леганькоў ("Белорусская нива")

Леганьков 1994-12-11 №40 (7 абз) АБЗ-4- Материал "Беларусь у Краіне гуронаў" "контрпропагандистского" свойства. Чтобы это подчеркнуть, предлагаю вариант "введения": АБЗ-5- (Калі ў "Нашым слове" з'явіўся адзін з першых матэрыялаў пра "памятны крыж" у Мідландзе, я паслаў гэты фрагмент главы з рукапісу кнігі па гісторыі беларуска-індзейскіх сувязей у "Звязду", але газета, якая змясціла ў сваім "тытулу" "Пагоню", не магла не праігнараваць "пракамуністычны" пункт гледжання і проста фактычны бок, які сарамліва (або бессаромна?) "прапускалі" канадска-беларускія паломнікі і іх аднадумцы ў Мінску. Вось!) 7 снежня ў "Звяздзе" фотакарэспандэнт А. Кляшчук не тлумачыць акалічнасцяў гібелі змагароў за веру, якіх (і якую) ніхто не запрашаў ні ў Канаду, ні ў любую іншую частку Амерыкі. АБЗ-6- Надеемся, что перевод на русский язык в этом случае не потребуется.

Літвінаў (ц)

Литвинов Litwinow 1990-04-13 (7 абз) АБЗ-1- Дорогой Марк, АБЗ-2- Ваш адрес прислал мне Пол из Су-Сент-Мари, с котором Вы познакомились в Москве. Пишу

по-русски, т.к. он упомянул о Вашем хорошем владении им. АБЗ-3- Я интересуюсь историей и современной жизнью выходцев из России и СССР. Поскольку я белорус, то особенно – американскими белорусами и уроженцами Белоруссии всех других национальностей. Главный мои интерес – отношения славянский и восточноевропейский групп с коренными жителями американских стран – индейцами. АБЗ-4- Не могли бы Вы рассказать немного о себе и обстоятельствах переселения Вашей семьи в Америку (если не считаете это сугубо личным; Ваша фамилия происходит от слова "литвин", которым прежде называли жителей Белоруссии и Литву; не из белорусских "литвинов" Ваши предки?), а также о Ваших "индейских" контактах и впечатлениях? АБЗ-5- Был бы Вам очень благодарен. АБЗ-6- Был бы счастлив поддерживать переписку с Вами. АБЗ-7- С уважением Алесь Симаков СССР, БССР, 246049, Гомель, [вулічны адрас].

Мальдзіс

1991-02-04 №24 (5 абз) АБЗ-4- У мінулым годзе я адправіў па рэкамендацыях серыю лістоў беларусам у Канаду, ЗША і Аргенціну. На жаль, ніводнага адказу. Нават ад тых, хто даў папярэднюю згоду на перапіску. 3 чэрвеня – толькі адзін ліст ад В. Кіпеля.

Марцэлеў

(Марцалеў) 1996-09-22 (7 абз) АБЗ-2- Мы працуем у галіне выхавання камуналістычных поглядаў у нашай маладзі, акцэнтуючы асаблівую ўвагу на кантактах і салідарнасці паміж вёскамі ў нашых раёнах і ў рэзервацыях Амерыкі, на астравах Акіяніі і г.д. АБЗ-3- Шукаем падтрымку ў ветэранаў кампартыі, каб актывізаваць праіндзейскі рух (актыўны дзякуючы менавіта партыйна-савецкаму друку ў 70-80-я гг.). Былі б рады паведаміць сваім сябрам любіконам у Канадзе, што Вы і, напрыклад, Л. Яўменаў публічна выказаліся за вырашэнне ўрадам Крэцьена іх зямельнай праблемы (гэта робяць многія вядомыя палітыкі, у т.л. у Еўропе).

Мельнікаў (Крычаўскі краязнаўчы музей) (ц)

1989-07-14 №85 (8 абз) АБЗ-1- Паважаны Міхаіл Фёдаравіч! АБЗ-2- Ведаем Вас па артыкулах, кнігах і водзывах; удзячны за магчымасць карыстацца вынікамі Вашай працы. Са свайго боку, спадзяемся быць карыснымі Вам. Ёсць некалькі праблем, па якіх мы можам супрацоўнічаць. АБЗ-3- Напрыклад, "невядомая" частка біяграфіі У. Дз. Бонч-Бруевіча. БІТ зацікаўлена ў дэтальным вывучэнні яго амерыканскіх сувязей, а таксама ў перавыданні яго кнігі "Духаборцы ў канадскіх

прэрыях", перакладзе ўсяго твора ці фрагментаў на беларускую мову. Выданні, вядома, рэч не вельмі рэальная, як і доступ да архіўнага фонда. Гэта можа здзейсніць, на нашу думку, толькі з дапамогай спецыялістаў, блізкіх да "гістпарта". АБЗ-4- Мы не ведаем, ці захаваліся ўсе канадска-духаборскія рукапісы, што складаюць трохтомнік (згодна з некаторымі крыніцамі, выдадзены ўсе тры, але мы нідзе не змаглі адшукаць 2-гі і 3-ці). АБЗ-5- Ці не падкажаце Вы, як нам "выходзіць" на патрэбныя матэрыялы і кампетэнтных людзей? Ці не маеце адрасы такіх аўтараў, як Р.Р. Дземідзенка (Дел у революции немало... М., 1976), В. Д. Голубева (В. Д. Бонч-Бруевич – издатель. М., 1972), К. А. Мяркульева (За великое дело: Док. повесть (пра В. М. Вялічкіну-Бонч-Бруевіч). Л., 1981)? АБЗ-6- "Духаборцы" хаця і спецыфічны, але дзённік падарожжа, а нам у Беларусі трэба распачынаць серыю апісанняў нашымі землякамі розных краін (маем копіі арыгіналаў і сучасныя пераклады Галынскага, выпіскі з Судзілоўскага і іншых, некаторыя звесткі пра магілёўцаў-падарожнікаў). АБЗ-7- Будзем Вам вельмі ўдзячны за любыя звесткі, якія можна выкарыстаць для праграмы "500-годдзе сустрэчы народаў: "Адкрыццё" Амерыкі і Беларусь". АБЗ-8- 3 найлепшымі пажаданнямі Алесь В. Сімакоў, БІТ.

Новікаў А.

Новиков 1990-11-25 №164 (7 абз) АБЗ-4- В каждом номере "Канадиан трибюн" есть материалы о могавках. Мы также получили из США ксерокопии из некоторых местных и индейских газет. Все на английском. Из белорусских газет большие статьи (перепечатки) опубликовали "Знамя юности" и "Чырвоная змена".

Новікаў Я. (галоўны редактар бюлетэня "Права человека", Беларуская ліга правоў

чалавека)

1993-07-16 №70 ГПНЛК (3 абз) АБЗ-2- АЗНАЁМІЛІСЯ з першым нумарам Вашага бюлетэня. […] ПАСЫЛАЕМ пераклад артыкула з індзейскай газеты "Альберта нэйтыў ньюс", прысвечанага, паводле парламентарыя ад Новай дэмакратычнай партыі Роса Харві, "галоўнай міжнароднай ганьбе для Канады".

Пятрова

Петрова 1985-11-22 (8 абз) АБЗ-4- В связи с этим я хотел бы коснуться еще одного момента – пиджина. Не просто пиджина, скажем, в виде чинука или лингва-жерала, не какого-нибудь пиджин-инглиша или креольского языка, а нашего собственного специального языка, состоящего из неимоверного набора славянских и индейских слов. Последние выбираются по принципу

распространенности (специфические индеанизмы американского и канадского вариантов английского языка и вариантов испанского языка в Латинской Америке, наиболее известные слова, отсутствующие в перечисленных словарях, и т.д.). Примеров множество: "манготайзи" и др. слова из "Песни о Гайавате" Лонгфелло, "паувау", "Акацита", "хоган", "тобоган" [тоббоган] и т.д. К сведению, само слово "пиджин" – индейского происхождения.

Пятрова

Петрова 1985-10-18 (9 абз) АБЗ-7- Прежде всего меня интересуют индейские события на фестивале [молодежи и студентов], а что такие имели место, я могу судить по высказываниям делегатов в коммунистической печати США и Канады. Сведения, полученные через твое посредство, могут быть использованы в мероприятии со школьниками, которое я планирую.

Рыч

Rich 1998-09-23 (11 абз) АБЗ-2- Ад нашай гутаркі засталіся сапраўды цудоўныя ўражанні. Вы, несумненна, былі самым цікавым субяседнікам у Мінску. Дзякуй. АБЗ-3- Калі дазволіце, нагадаю некаторыя пункты. АБЗ-4- Беларуска-індзейскі мастак. Вельмі інтрыгуе. Пра беларуска-індзейскіх метысаў увогуле няма інфармацыі. Шмат "індзейцаў-украінцаў" у Канадзе. АБЗ-5- "Наш" мікмак у Абердзіне. Спатрэбіцца час, каб выйсці на яго. Прасіць звесткі ў нашых органах улады – гэта "камень преткновения".

Савіна

Савина 1988-05-16 (6 абз) Совсем недавно к нашел группе присоединилась Надежда Шматко, студентка 2-го курса Белорусского госуниверситета. К большому нашему удовольствию, предпочтение она отдает Андскому региону, инкам и их современным предкам кечуа. Разрабатывает эту тему официально (курсовая по общественному строю инков), но еще не укрепилась в убеждении, что это актуально. В Северной Америке больше всего интересуют атапаски Аляски и Канады. С движением она связана не была, все оказалось полным открытием. Наша надежда (все-таки единственный почти профессиональный индеанист) уже общается с минской подгруппой ОГ БИО, однако дополнительная информация "извне" ей не помешает.

Савіцкі (старшыня Беларускага таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за

рубяжом) (ц)

1989-12-19 №182 (6 абз) АБЗ-1- Паважаны таварыш старшыня! АБЗ-2- Ці не маглі б Вы параіць нам для перапіскі адрасы прагрэсіўных асоб беларускага паходжання ў амерыканскіх краінах? АБЗ-3- Дастатковай арыентацыі ў беларуска-амерыканскіх справах пакуль не маем, таму былі б Вам удзячныя за каардынаты найбольш "спакойных" у ідэалагічных адносінах беларускіх арганізацый у ЗША, Канадзе і Лацінскай Амерыцы. Нам не хацелася б пісаць наўздагад і натрапіць на непажаданую рэакцыю. АБЗ-4- Шчыра спадзяемся на Вашу дапамогу. АБЗ-5- Жадаем Вашаму Таварыству поспехаў у Новым годзе. АБЗ-6- Часовы выканаўчы сакратар БІТ Алесь Сімакоў

Сачанка

1992-05-30 №130 (7 абз) АБЗ-2- Дзякуй за адрас Я. Юхнаўца. Мы атрымалі ад яго кнігу "Калумбы". АДЗ-3- Янка Брыль паведаміў нам, што "беларуска-канадскія" справы вядзеце цяпер Вы. Ці былі кантакты з індзейцамі па гэтай лініі? АБЗ-4- Вельмі перспектыўна. Беларуска-аджыбвейскія, беларуска-іракезскія, беларуска-кры кантакты на такім жа ўзроўні, як беларуска-ізраільскія. АБЗ-5- Рыхтуем манаграфію "Індзейская сцежка праз Беларусь" (1492-1992), былі б удзячны і за Вашы ўражанні ад Індзейскай Амерыкі.

Сідараў (альманах "Томагавк")

Сидоров 1993-06-25 №63 (7 абз) АБЗ-5- Посылаю тебе те немногочисленные материалы, которые мы готовим на русском языке. Особо обращаю внимание на проблему любиконов. Как я могу понять, в СНГ ни одна газета не упомянула о ней? Слышал ли ты что-либо [?]. Будем благодарны, если поместишь информацию в осеннем выпуске. АБЗ-6- Надеемся, что осенний номер выйдет в достаточном количестве экземпляров. Желаем успеха.

Сіняк (ц)

Ziniak 1993-02-08 (8 абз) АБЗ-1- Паважаная Магдалена, АБЗ-ТХН- Мы атрымалі з Таронта №365 "Беларускага голасу" роўна год назад. Дзякуй. АБЗ-3- Чулі, што Вы дапамаглі Ojibwe ў іх экалагічных праблемах. А як з Lubicon Lake Cree? АБЗ-4- Былі б удзячны за любыя матэрыялы па беларуска-індзейскаму ўзаемадзеянню ў Канадзе. Відаць, "БГ" згадваў індзейцаў так часта, як ніводнае беларускае выданне на Захадзе. На жаль, мы не маем магчымасці зрабіць

"індзейскі" index "БГ" за ўсе гады. АБЗ-5- Ці не маглі б мы даведацца больш пра
Язэпа [?] Таўпу, аўтара верша "Кры" ў "Баявой ускалосі" (1971, №11). Біяграфічныя
звесткі выкарыстаю ў манаграфіі "Індзейская сцежка праз Беларусь:
Беларуска-індзейскія сувязі. 1492-1992". Магчыма, ёсць англійскі пераклад верша?
Паслалі б яго індзейцам. АБЗ- АБЗ-7- Спадзяюся, нас аб'яднаюць сімпатыі да
Natives. АБЗ-8- Шчыра Алесь Сімакоў, выканаўчы сакратар Беларуска-індзейскага
таварыства / 246049, Гомель, а/с 114

Скрашчук (ц)

1993-08-06 №123 ГПНЛК (3 абз) АБЗ-1- Алесь, АБЗ-2- Вельмі патрэбна твая дапамога як перакладчыка. Велізарная колькасць інфармацыі па самай драматычнай з нацыянальных праблем Канады. АБЗ-3- 3 павагай А. Сімакоў

Скрашчук

1993-10-26 №153 (8 абз) АБЗ-5- 3 кры і аджыбве – самы цесны кантакт. Але не "моўны". Як і з амерыканскімі эскімосамі. Ёсць, дарэчы, канадскі часопіс – напалову англійскі, напалову эскімоскім алфавітам ("Нунавут". Часопіс Тунгавік(скай) федэрацыі Нунавута. Т. 9, №1, Зіма 1990). Калі хочаце, напішыце па некаторых адрасах і папрасіце слоўнікаў, граматык, […].

Стаднічэнка (ц)

Стадниченко 1990-01-17 №13 (7 абз) АБЗ-1- Уважаемый Юрий Иванович! АБЗ-2- У нас возникла проблема с "идентификацией" автора одной из первых в белорусской печати индеанистской публикации – "гісторыка-літаратурнай спраўкі" І. Ю. Куліка "Луі-Давид Рыэль (журнал "Маладняк", 1927, сшытак 7-8, с. 75-82). АБЗ-3- Похоже, что это – Иван Юлианович Кулик, украинский писатель и общественный деятель, недавно закончивший свою миссию консула СССР в Канаде. В том же номере говорится, что ли Кулик готовит к печати "Антологию современной американской поэзии"; в другом месте в объявлении упоминается Кулик из Харькова, которые сотрудничает с журналом. АБЗ-4- Помнится, И. Ю. Кулик жил и работал в Харькове. Может быть, Вы можете выяснить отношение Кулика к указанной статье или подсказать координаты специалистов-литературоведов в Харькове и других центрах. Издана ли подробная библиография писателя? Может быть, исследователи не обратили внимание на статью о Риэле? Или она есть в украинском варианте? АБЗ-5- Будем Вам очень благодарны. АБЗ-6- Вообще, как оказывается, почти все первые упоминания об индейцам (начало столетия) – в переводах с украинского на

белорусский. Таков вывод о влиянии соседа на первый период возрождения белорусской индеанистики. АБЗ-7- С уважением Алесь Симаков, БИО.

Сяльчонак (аргкамітэт Гуманітарнай партыі)

1994-06-02 №30 (7 абз) АБЗ-6- Дадаем зварот па становішчу любіконаў (аналагічны пасылаўся – безвынікова? – Новікаву). Просім падтрымаць у тым ці іншым выглядзе.

Тазбір

Тазбир Tazbir 1991-04-18 (8 абз) АБЗ-3- Белорусская американистика – совершенно неразвитая дисциплина. Практически нет специальных научных публикаций о белорусско-американских связях. Эту тематику разрабатывают лишь несколько белорусских исследователей в США и Канаде, прежде всего в нью-йоркском Белорусском институте науки и искусства. Наше общество, существующее с 1987 г., впервые поставило задачу комплексного изучения белорусско-американской проблематики. Я занимаюсь ею с 1984 г.; составил обширную библиографию, опубликовал ряд статей, выступал на научных конференциях.

Тазбір

Тазбир Tazbir 1991-08-30 (9 абз) АБЗ-7- Очень жаль, что Ваш ответ на мое июньское письмо не пришел, поскольку я очень дорожу всем, что Вы пишете и что стимулирует нашу работу. Случаи утери – крайне редки, но, видимо, не без этого. Может быть, Вы оставляете несколько копий писем; в этом случае просил бы Вас "восстановить" или коротко повторить ответы (особенно по поводу иезуитов; мы, кстати, отправили первое письмо членам Ордена в Канаду; знаете ли Вы о санктуарии в Мидленде, Онтарио?).

Токар

Токарь 1991-07-01 №95 (5 абз) АБЗ-2- Получили альбом Н. Шарая "Беловежская пуща" – одно из самых великолепных изданий, которые приводилось видеть. Большое спасибо. Ты, кстати, сделал нам большую услугу. Приходится посылать в Америку немалое количество различных публикации, но покупать дорогие иллюстрированные издания позволить себе можем не всегда. Поэтому хотели бы сделать тебе предложение: не послать ли "Беловежскую пущу" кому-нибудь в США или Канаду? Можно от твоего имени, как твой подарок.

Тынель (краязнаўчы музей, Анадыр)

1990-05-28 (9 абз) АБЗ-5- 2. Установлены связи (корреспонденция, обмен изданиями) с рядом редакций, организаций, жителями резерваций и городов в США и Канаде а также Латинской Америки. Имеем корреспондентов в нескольких местах на Аляске. Вместе с другими индеанистами СССР сделали кое-что по привлечению внимания к индейскому движению (Вам известна широкая кампания за освобождение Пелтиера; не думайте, что это чистый "официоз", в значительной степени это неформальная деятельность друзей индейцев, продолжение аналогичных усилий во всем мире). […] АБЗ-8- Координатор по самоопределению Ассоциации метисов и аборигенов Онтарио, адрес которого я прилагаю, обратился к нам с просьбой "вдохновлять" другие коренные группы связываться с ними, проявлять солидарность. Прошу, если возможно, поддержать их письмами с Чукотки и из других мест (нам важно знать, кто воспользуется адресом).

Федаровіч (ц) (БелаПАН)

1993-03-04 №23 ГПНЛК (3 абз) АБЗ-1- Паважаны Віктар, АБЗ-2- Пасылаем матэрыялы "Заява жанчын...", "Оскальпированная земля" і "Еўрапейскае ўварванне". С.М. Бяспалы, рэдактар "Экологического вестника", назваў іх нецікавымі і "дубовымі" па стылю. №2 друкаваць у "ЭВ" "перадумаў". Мы не здолелі пераканаць яго спасылкамі на аналагічныя публікацыі ў еўрапейскім друку. Спадзяемся на Вас – больш на Вас асабіста, чым на "БелаПАНства". Загадзя ўдзячны АБЗ-3- А. Сімакоў, БІТ (ЗАЎВ. Надрукавана "БелаПАНанства")

Фёдараў

Федоров 1995-04-03 №25 (4 абз) АБЗ-3- Посылаю вам адрес любиконов, а также некоторую информацию, дающую представление о деятельности общества.

Хархасаў

Хархасов 1993-01-21 №12 (4 абз) АБЗ-2- У нас много новостей и новых контактов, в т. ч. с твоими дакотами (в Южной Дакоте и Манитобе).

Ціхіня (старшыня Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь)

1995-10-05 №60 (7 абз) АБЗ-6- Сур'ёзны міжнародны рэзананс мае таксама барацьба за ўласную рэзервацыю ў Канадзе народа любікон кры, асабліва блізкага беларусам.

Шагліна

Шаглина 1997-04-22 (8 абз) АБЗ-3- Я отправил около трех десятков "Appeals" в университеты и колледжи США и Канады (через тамошние индеанистские кафедры) сам, "минуя" м-ра Гуткина (в 1993 – январе 1994 г. – по "литературоведческому" направлению, в 1995-6 – по "психологическому"). Надо сказать, из крупнейших психологических ассоциаций ответили, вежливо, но не более того, как, например, из Национальной библиотеки в СПБ. В общей сложности, не подсчитывая точно, я затронул проблему увековечивания памяти Выгодских, видимо, в двух сотнях писем. АБЗ-4- Что делали другие? Во всяком случае, Музыкально-педагогический колледж (бывшее педучилище), куда я несколько раз заходил с нашими идеями, теперь носит имя Льва Выготского. Была проведена международная конференция, которую хорошо осветили в гомельской печати.

Шапавалова

Шаповалова 1987-10-16 (10 абз) АБЗ-9- "Украинский материал", "украинско-индейские связи" – все возникающие между Украиной и Индейской Америкой отношения: информация (как книжка Будяка на украинском языке, изданная в Киеве в 1910 г.), деятельность (костюмированный бал во Львове в 17 ст., когда белорусский политический деятель Криштоф Пац возглавлял "индейцев"), контакты (путешествие через Техас, Новую Мексику в Калифорнию уроженца Черновцов в сер. 19 ст. в составе экспедиции, на которую нападали команчи), украинский траппер среди индейцев в Канаде), влияние (кукуруза – чуть ли не символ Украины, как картофель в Белоруссии); сравнение (Мазепа – патагонец (Дарвин), курение по кругу у индейцев и запорожский казаков, Дикое Поле – Дикий Запад, крымские татары – индейцы) и т.д.

Шарубава (ц)

Шарубова 1993-08-06 №130 ГПНЛК (4 абз) АБЗ-1- Лена, АБЗ-2- Если помнишь, мы познакомились, хоть и заочно, благодаря Сат-Оку и члену БИО на Украине Богдану Яхваку. Сат-Ок вел свое происхождение от "канадских шаванезов". Любиконы – это, в отличие от сат-оковских, настоящее индейцы, живущие в провинции Альберта. В мае все их племя стало коллективным членом БИО. Это обязывает нас использовать все наши возможности для поддержки их борьбы за землю. Использовать хотелось бы даже твои возможности, даже с

учетом того, что ты и думать забыла о своем членстве в нашем обществе. АБЗ-3- Всего наилучшего. АБЗ-4- А. Симаков

Шаўко ("Чырвоная змена")

1990-03-05 №56 (8 абз) АБЗ-5- У беларускім друку не было паведамлення пра суд у Канадзе над М. Паўлоўскім. Слова "фашызм" таксама выкрэсліваецца? А між тым паўлоўскія б'юць па нашаму нацыянальнаму прэстыжу ў вачах, напрыклад, канадскіх "карэнных. АБЗ-6- А слова "расізм"? Ці наша контрпрапаганда ў мінулыя гады кан'юнктурна раздувала гэтую з'яву "свабоднага" свету?

Шкут ("Знамя юности") (ц)

1994-03-09 №15 ГПНЛК (4 абз) АБЗ-1- Уважаемый Александр Леонидович! АБЗ-2- Посылаем Вам материал "Союзники кри в Беларуси". Надеемся, что его в том или ином виде возможно поместить в Вашей газете. АБЗ-3- Как правило, информация поступает с опозданием от 3 недель до 2 месяцев. АБЗ-4- С уважением Алесь Симаков

Шуканаў (ц)

1990-05-07 №75 (4 абз) АБЗ-1- Мікола! АБЗ-2- Учора Б. Сачанка паведаміў мне па тэлефоне, што ў кнігарні каля універсітэта з'явілася кніга пра індзейцаў ЗША і Канада. Я так думаю, што гэта праца Стэльмаха, Цішкова і Чэшкі "Сцежкай слёз і надзей" (тэмплан "Мысль" спачатку 1988, потым 1989). Вельмі важнае выданне, таму прашу цябе набыць у Жлобіне экзэмпляраў 5 ці больш (за сродкі таварыства). Як купіш, калі ласка, паведамі. АБЗ-3- Матэрыялы па Мураўчуку (уключаючы фота работ) паслаў у ЗША для перадачы канадскаму мастацтвазнаўцу, які робіць даклад па тэме "Чарнобыль у беларускім мастацтве". АБЗ-4- 3 павагай Алесь Сімакоў, БІТ.

Шуканаў

1990-10-15 №150 (4 абз) АБЗ-2- Дасылаю спіс выданняў, якія плануецца атрымліваць у штаб-кватэры. Як і раней, усе газеты, за выключэннем "Голасу Радзімы" і "Канадыян трыбюн", выпісваюцца за мой кошт.

Шуканаў (ц)

1991-07-26 №128 (3 абз) АБЗ-2- Пасылаю табе адрас беларускі, якая жыве недалёка ад Мідланда і ўдзельнічае ў штогадовых паломніцтвах да таго склепа,

месца пакланення ахвярам індзейцаў, дзе сярод многіх іншых стаіць і беларускі крыж. Сёлета паломніцтва адбудзецца 1 верасня. Добра б было запытацца, як яно прайшло (і ўвогуле папрасіць любой інфармацыі пра святыню і адносіны беларусаў і індзейцаў да яе). Адрас прыслала бібліятэкар Гістарычных паркаў Гуроніі Сандра Сэдзі. АБЗ-3- 3 павагай А. Сімакоў

Шуканаў

1992-11-30 №212 (6 абз) АБЗ-5- Вельмі заклапочаны справай любіконаў. Пакуль нідзе не бачыў інфармацыю пра байкот (надрукаванай). Як у тваёй газеце[?]. Ці магчыма ўставіць дзе-небудзь радок (хаця б як казус; беларускія "Індзейцы" ці проста беларусы ўступаць у спрэчку (як сфармуляваў гэта А. Карлюкевіч) з японскімі прадпрымальнікамі).

Шуканаў

1993-01-20 №5 (5 абз) АБЗ-4- Па праблеме любіконаў. Я меў на ўвазе тое, што ты б мог уставіць толькі адну фразу ў адзін з тваіх артыкулаў. Актуальная тэма – продаж зямлі. Ты сам пасылаў мне вынятку (выпіску) пра тое, як індзейцы ставяцца да "продажу сябе". Чаму б не ўставіць гэта (з любіконамі) у "НД" ["Новы дзень"]?

Шуканаў

1993-05-16 № 48 (4 абз АБЗ-3- Вельмі важная застаецца праблема любіконаў. Шуканаў
1993-10-08 №148 (9 абз) АБЗ-5- Не можа задаволіць твая фармулёўка "Наконт любіконаў пакуль не атрымліваецца". А спрабаваў? Калі ласка, растлумач больш падрабязна. П. Быкоўскі даваў інфармацыю па радыё.

Шуткевіч ("Комсомольская правда")

1994-12-25 №44 (7 абз) АБЗ-6- Маем надзею, што некаторыя з дададзеных паведамленняў нашай інфармацыйнай службы, напрыклад, "стэрэатыпны" "Кто такие любиконы", могуць быць нейкім чынам карысныя для Вас.

Шушкевіч

1988-10-13 (9 абз) Праглядаючы "Маладняк", дзе друкаваліся часткі з "Гаяваты", мы знайшлі амаль неверагодную (хаця для 20-х, напэўна, усё ж такі натуральную) рэч – артыкул І. Ф. Куліка "Луі-Давід Рыэль" (1927, №7/8) пра

паўстанні 1869 і 1885 гг. індзейцаў і метысаў у Канадзе – першы і адзіны чыста індзеянісцкі, напісаны і апублікаваны ў Беларусі. Праўда, ніякіх звестак пра Куліка пакуль не маем (нават пацверджання, што ён беларус). А Вы не памятаеце такога? (ЗАЎВ. Артыкул напісаны не ў Беларусі, Кулік – украінскі аўтар)

Якімовіч

1996-04-23 (5 абз) АБЗ-3- За апошні час рост невялікі, але з'явілася некалькі новых амерыканскіх членаў, напрыклад, псіхіятр, антраполаг ды яшчэ цэлае (хоць і невялікае) індзейскае племя ў Канадзе як калектыўны.

Яновіч

Janowicz 1989-04-24 №46 (14 абз) АБЗ-6- 1. У адным месцы сваіх нататак "У беларускай Канадзе і далей" Вы пішыце пра нейкіх місіянераў-езуітаў у "Мідландзе з Беларускім Крыжам". Што маеце на ўвазе? Гэта вельмі цікава. Тэма "Беларускія езуіты ў Амерыцы" – адна з ключавых у нашым даследаванні. Маем звесткі пра выхаванцаў Полацкай правінцыі ордэна, якія ў ЗША былі пасланы на хрысціянізацыю індзейцаў. […] АБЗ-9- 4. Ці ведаеце Вы ў Амерыцы або Англіі людзей, якія б маглі дапамагчы БІТ атрымаць вельмі неабходныя працы па гісторыі амерыканская "альбарутэніі" (Кіпеля, Садоўскага і інш.). Без гэтых прац "Гісторыя беларуска-індзейскіх сувязей" будзе рэч несур'ёзная.

Яновіч

Janowicz 1989-12-13 №178 (7 абз) АБЗ-2- Дзякуй за адказ, дакументы, параду праз "Ніву". Што да апошняга, то мы ж не маем дакладных адрасоў беларускіх выданняў ні ў ЗША-Канадзе, ні ў Лацінскай Амерыцы. Можа, Вы нас забяспечыце? БІТ было б Вам удзячна. АБЗ-3- Скажу шчыра: крыху боязна звяртацца ў гэтыя газеты ("Нашыя" могуць не зразумець), ды і надзея слабая. Пасылаючы "Зварот..." у "Ніву", мы спадзяваліся, што тэкст у ёй можа стаць крыніцай перадруку, пераказу, каментарыя беларуска-амерыканскімі "перыядыкаламі" (ні "Голас Радзімы", ні БЕЛТА, наколькі мы ведаем, не адрэагавалі на нашу просьбу распаўсюдзіць зварот; часткова вінаватыя, канешне, самі: "трэба было" крыху "прыстасавацца" да іх стылю). АБЗ-4- Сумнае раз'яднанне працягваецца. "Наймацнейшыя" факты дзесьці чакаюць нас, але пакуль не "дацягнуцца" да іх...

Яхвак

1987-11-30 (7 абз). АБЗ-5- Мы могли бы подсказать, что написать еще, опыт как-никак есть, но хотим дать следующий совет. В Союзе широко продается газета "Канейдиан трибюн", орган компартии Канады, художественный редактор в ней – Пол Огреско. Он, по его же собственным словам, сын чистокровной кри и потомка украинских переселенцев. Постоянно выступает со статьями по индейской проблематике (почти в каждом номере). Написать письмо в газету можно по-русски. Подумай сам, как это великолепно! (Я долгое время тешил себя надеждой, что Огреско белорус, фамилия более белорусская, чем украинская, но увы... И я искренне вас поздравляю!)

Яхвак

1989-01-10 №17 (5 абз) АБЗ-3- Как у тебя дела с Канадой? Мы нашли человека, который регулярно присылает ксерокопии по индейцам из местных и общенациональных газет. Я начал делать переводы, по мере перепечатывания буду примерно 6-8 экз. рассылать (в т.ч. тебе, если хочешь), остальные включать в ежемесячный журнал […]

Сканы арыгіналаў лістоў даступныя па запыце: kn@binim.org

Падзеі

  1. 132
  2. 138
  3. 144
  4. 149
  5. 153
  6. 157

Святло, якое яднае беларусаў праз акіяны: Юбілей і

гісторыя кнігі Івонкі Сурвілла

Алесь Каралькевіч

Abstract:

Belarusians gathered in Ottawa to celebrate the 90th birthday of Ivonka Survilla, President of the Rada of the Belarusian Democratic Republic (BNR), and the launch of the Belarusian-language edition of her memoir “At Eight I Survived the War”. Surrounded by family—including her daughter Hanna and granddaughter Charlotte—and friends from Ottawa, Toronto, Edmonton, and London, the evening featured a photographic slideshow of her life accompanied by live music from the duet Cantabile. Journalist Siarhei Padsasonny led an in-depth conversation with Ivonka about her life's mission, her dedication to Belarus, and the decades-long journey of her book, which began as French notes in 1965 Spain, was published in French for her 75th birthday by her friend Mary (who was also in attendance), and was finally translated into Belarusian with an endorsement from Nobel Peace Prize laureate Ales Bialiatski. The celebration included video greetings from Belarusian democratic leader Sviatlana Tsikhanouskaya and Belarusian Canadian Alliance (BCA) president Alexandra Logvin, official congratulations from the Rada BNR and the Francis Skaryna Library in London, a handmade doll gift from Edmonton, and traditional songs performed by the Toronto-based ensemble Yavarovy Ludzi—including a special tribute song with lyrics written by Volha Ipatava.​

​

​
Івонка Сурвілла. “У восем гадоў я была на вайне”.

​ У Атаве, у той самай зале, дзе ў 2001 годзе беларусы новай хвалі эміграцыі пры падтрымцы Івонкі Сурвілла ўпершыню святкавалі Дзень Незалежнасці, адбылася сапраўды гістарычная падзея. Беларуская грамада сабралася, каб адзначыць 90-гадовы юбілей Старшыні Рады БНР і прэзентаваць беларускамоўнае выданне яе кнігі ўспамінаў «Восем гадоў я была на вайне». Вечар атрымаўся надзвычай цёплым, сямейным і ўрачыстым, аб'яднаўшы людзей з Атавы, Таронта, Эдмантана і нават Лондана.
​ Непаўторную цеплыню і душэўнасць падзеі надавала прысутнасць самых блізкіх людзей юбіляркі — у зале былі яе дачка Ганна (Ганя) і ўнучка Шарлот, а таксама канадская сяброўка Мэры Лёр, якая калісьці зрабіла магчымым першае французскае выданне гэтай кнігі. Сяргей Падсасонны падчас размовы нагадаў эпіграф з кнігі «Дарога», дзе спадарыня Івонка піша, што адным з самых шчаслівых момантаў у яе жыцці было нараджэнне дачкі Гані (якую ўсе ў зале цёпла прывіталі), а другім — момант, калі самалёт прызямліўся ў Беларусі.

​ Асаблівай кранальнай часткай імпрэзы стала прэзентацыя-слайдшоу, якая правяла прысутных праз розныя эпохі і краіны жыцця спадарыні Івонкі — ад «Лявоніхі» ў Даніі і працы на беларускім радыё ў Іспаніі да канадскіх будняў і дзейнасці на чале Рады БНР. Гэтая візуальная вандроўка, напоўненая цеплынёй і любоўю да Бацькаўшчыны, праходзіла пад чароўны жывы музычны акампанемент дуэта «Кантабіле» у складзе Уладзі Шамецка і Міхася Рыкава.
​ Імпрэза мела выразную і душэўную структуру. Глыбокую размову з юбіляркай пра яе жыццёвы шлях, стварэнне кнігі і сэнс беларускасці вёў журналіст і навуковец Сяргей Падсасонны. Тым часам другі вядоўца вечара ўмела кіраваў усёй праграмай: сачыў за тэхнічнымі сувязямі, запрашаў гасцей да мікрафона і падтрымліваў жывую, нязмушаную атмасферу ў зале.
​ Падчас размовы з Сяргеем Падсасонным Івонка Сурвілла дзялілася думкамі, якія краналі кожнага. Яна падкрэсліла, што найважнейшае для беларусаў сёння — гэта пачуццё еднасці і адказнасці за сваю зямлю, каб кожны думаў не «што мне з гэтага?», а «што Беларусі з гэтага?». Сяргей адзначыў, што ўзяў эпіграфам да працы яе ўласныя словы: «Маё жыццё мела сэнс дзеля маёй беларускай справы».
​ Сама кніга «Восем гадоў я была на вайне», прысвечаная бацькам Івонкі як прыкладу ахвярнасці дзеля сям'і, мае доўгую гісторыю:

●​ Пачатак у Іспаніі: Успаміны пра вайну заўсёды даваліся Івонцы вельмі цяжка. Але ў 1965 годзе ў Іспаніі сяброўка сям'і Рома Пануцэвіч
прапанавала паглядзець за маленькімі дочкамі Івонкі — Ганяй і Паўлінай — каб тая нарэшце села і запісала перажытае па-французску.
●​ Канадскі працяг: Праз дзесяцігоддзі ў Канадзе сяброўка Мэры Лёр прачытала гэтыя запісы і зрабіла Івонцы падарунак да 75-годдзя — выдала арыгінальную французскую версію.
●​ Беларускае выданне: Аляксей Федарэнка прапанаваў свой беларускі пераклад. Ідэю горача падтрымала Аляксандра Логвін, якая ўзялася за арганізацыю і фінансаванне праекта. Дзякуючы супольным намаганням беларускіх інстытуцый Канады (Згуртавання беларусаў Канады, Беларускага інстытута навукі і мастацтва Канады, канадскага сектара Рады БНР ), выдавецтва «Полацкія лабірынты» і Беларускага ПЭНа, кніга выйшла ў свет усяго за шэсць месяцаў.

​ Асаблівай годнасцю новага выдання стала тое, што ў ім з'явіліся словы нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага: «Івонка Сурвіла — мастачка і перакладчыца, грамадская дзяячка і палітык, дачка беларускага народу, захавальніца святых запаветаў БНР. На яе плячах трымаецца беларуская ідэя.

Яна ўзвышае беларускі дух. Яна жывіць нашую веру ў лепшую будучыню Беларусі». Юбілярка прызналася, што большага падарунка нельга сабе і ўявіць. ​ У размовах згадвалася і пра мужа Івонкі — Янку Сурвілу. Яны выпадкова спаткаліся на Сусветным з'ездзе беларускай эміграцыі ў Францыі, куды Янка прыехаў, бо замест Амерыкі абраў вучобу ў Еўропе. Пётр Мурзёнак ад Беларускага інстытута навукі і мастацтваў у Канадзе нагадаў, што дом сям'і Сурвілаў у Атаве заўсёды быў сапраўдным «беларускім востравам», вакол якога гуртаваліся як старая, так і новая хвалі эміграцыі.
​ Вядоўца вечара звязаў залу з ганаровымі гасцямі і інстытуцыямі з розных краін:

●​ Аляксандра Логвін: Выйшла на відэасувязь з Еўропы і павіншавала юбілярку ад імя Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК). Яна адзначыла, што лідарства Івонкі заўсёды грунтавалася не на амбіцыях, а на служэнні, і назвала яе носьбітам бесперапыннасці беларускай дзяржаўнай ідэі. Расчуленая Івонка адказала ёй праз экран: «Я так ганаруся, што ты нашая старшыня ЗБК... Гэта падарак Божы».
●​ Святлана Ціханоўская: У відэавіншаванні дэмакратычная лідарка Беларусі падзякавала спадарыні Івонцы за шматгадовую працу на карысць
Бацькаўшчыны і дапамогу дзецям Чарнобыля, асабліва адзначыўшы яе чалавечнасць, эмпатыю і мудрыя парады на пачатку свайго палітычнага шляху.
●​ Рада БНР і царква: Алесь Кот зачытаў афіцыйны віншавальны ліст ад Прэзідыума Рады БНР, адзначыўшы, што пасля глыбокіх расповедаў спадарыні Івонкі цяжка чытаць афіцыйныя паперы без хвалявання. Таксама прагучала віншаванне ад архіепіскапа Святаслава і парафіі Святога Кірыла Тураўскага ў Таронта. А Ірына Мартусевіч прывезла асабістыя вітанні з Лондана.
Святочную атмасферу дапоўнілі музычныя і творчыя падарункі:

●​ З Таронта: Сапраўднай аздобай вечара стаў выступ гурта «Яваровы людзі» з Таронта, які выканаў кранальную песню на словы Вольгі Іпатавай пра сцяжыну, што вяла праз Парыж і Мадрыд у вольны свет, але заўсёды захоўвала Беларусь у душы.

Песьня да юбілею Івонкі

Словы В. Іпатавай,
музыка Ю. Жвалікоўскага

Нам здаецца – сёньня зоркі водзяць рэй
І сьвяткуюць з намі слаўны юбілей,
Бо яны над лёсам сьветлым узышлі
У сузор’і на другім канцы Зямлі.

Дзе Стаўпеччыны зьвінелі каласы
І шумелі над калыскаю лясы,
Там, дзе продкаў застаецца карагод,
Дзе Івонкі і радзіма, і народ.

Толькі будучыня мела свой сакрэт –
І сьцяжына павярнула ў вольны сьвет.
Праз Парыж і праз Мадрыд яна вяла,
Ды заўсёды Беларусь ў душы была.

Хай жа будзе Вам і радасьць, і сьвятло!
Ўсё, што зроблена, ня станецца на тло.
У народнай песьні ёсьць яе радкі –
Нашай Бацькаўшчыны слаўнае дачкі.

Госці з Таронта таксама заспявалі вяснянкі і легендарныя «Простыя словы»,
якія падхапіла ўся зала. Гэтая песня выклікала ў Івонкі цёплы ўспамін пра

дачку Паўліну, якая некалі некалькі месяцаў вывучала ў Беларусі фальклор і рок і вельмі любіла гэтую кампазіцыю.
●​ З Эдмантана: Ад Згуртаваньня беларусаў Канады юбілярцы ўручылі асаблівы сюрпрыз з Эдмантана — маленькую ляльку-копію самой спадарыні Івонкі, якую з любоўю зрабіла майстрыца Алена Сасноўская паводле яе знакамітага фотаздымка 1955 года ў нацыянальным строі. Сама юбілярка з усмешкай распавяла гісторыю гэтага строю: яна сама намалявала ўзор і вышыла гэты касцюмчык яшчэ ў канцы 1940-х гадоў і апранала яго на кожнае свята.
​ Падводзячы вынік гэтага дня, поўнага кветак, кніг, песень і шчырых абдымкаў, юбілярка не стрымлівала эмоцый: «Учора нават не верылася, што гэта магчыма... сёння ўжо маю 90... Такі цудоўны-цудоўны дзень для мяне. Дзякуй вялікі вам!»

Юбілей нястомнага працаўніка: у Атаве павіншавалі Пятра

Мурзёнка

Алесь Каралькевіч

Abstract:

​ On June 7, 2026 in Ottawa, friends, family, and Belarusian community members from across Canada gathered to celebrate the 75th birthday of Dr. Piotra Murzionak—a scientist, writer, founder of the journal Kultura. Natsyja, and a 25-year veteran of Belarusian diaspora leadership. During the informal, music-filled evening, attendees reflected on how Piotra helped revitalize the Ottawa branch of the Belarusian Canadian Alliance (BCA) in the late 1990s and led major community milestones, including the 2016 North American Belarusian Convention and the historic 2018 BNR centennial celebration in the Canadian Parliament. Speakers—including BNR Rada President Ivonka Survilla and BCA President Aliaksandra Logvin — praised Piotra's tireless dedication and his books chronicling the diaspora's history. Alongside sharing personal memories and reading poetry dedicated to his wife, Natallia, Piotra was celebrated by the community as a vital pillar and an inspiring example for Belarusians both abroad and in their homeland

Вечар 7 чэрвеня ў Атаве пачынаецца ў цёплай, нефармальнай атмасферы, калі сябры, сям'я і прадстаўнікі беларускай грамады з'язджаюцца з розных куткоў Канады — у тым ліку з Таронта і Эдмантана, — каб адзначыць 75-годдзе доктара Пятра Мурзёнка, навукоўца, доктара медыцыны, пісьменніка і шматгадовага лідара дыяспары. Пад жывы музычны акампанемент дуэта «Кантабіле» (Уладзі Шамецка і Мішы Рыкава) і паказ фотаслайдаў з жыцьця юбіляра вядучы прадстаўляе віноўніка ўрачыстасці, а таксама яго жонку Натальлю Баркар і старшыню Згуртаваньня беларусаў Канады (ЗБК) Аляксандру Логвін.

Узяўшы слова, Пётра выказвае глыбокую ўдзячнасць тым, хто пераадолеў вялікія адлегласці дзеля гэтай сустрэчы, і адзначае сімвалічнае супадзеньне даты: роўна 28 гадоў таму, 7 чэрвеня, ён з сям'ёй прыляцеў у Манрэаль, распачаўшы новы этап жыцця, 25 гадоў з якога ён прысьвяціў грамадскай працы на беларускай ніве. Разважаючы пра свой 75-гадовы юбілей, ён з цеплынёй успамінае святкаваньне свайго 20-годдзя ў цесным савецкім студэнцкім інтэрнаце і расказвае, як рыхтаваўся да сёньняшняй даты.

Далейшая размова ператвараецца ў жывы дыялог пра карані і грамадскую актыўнасць. Адказваючы на пытаньні Аляксандры Логвін, Пётра згадвае сваё жыцьцё ў Беларусі, палітычныя змены 1990-х гадоў і свой пераезд у Канаду ў 1998

годзе, калі спачатку ён не меў асаблівага жаданьня займацца грамадскай працай. Аднак пасля паездкі да беларускага крыжа ў Мідлендзе і сустрэчы землякоў у Атаве ў сям'і Шамецкі на Дзень Герояў у лістападзе Пятра падштурхнулі ўзначаліць мясцовы аддзел ЗБК. Пачаўшы з арганізацыі Калядаў, гэтая новая хваля эміграцыі адрадзіла атаўскую суполку ЗБК. Пётр Мурзёнак быў абраны старшынёй ЗБК двойчы - ў 2001 і 2003 гадах.

У працяг вечара ўдзельнікі сустрэчы ўспамінаюць найбольш значныя падзеі,
арганізаваныя пад кіраўніцтвам Пятра ў ЗБК - правядзеньне Сустрэчы беларусаў
Паўночнай Амерыкі ў 2016 годзе і святкаваньне 100-годдзя Беларускай Народнай
Рэспублікі ў сакавіку 2018 года ў будынку Парламента Канады.

Асабліва кранальным момантам становіцца выступленне старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. Яна звяртаецца да Пятра са словамі шчырай падзякі за ўжо зробленую працу для беларускага народа і грамады, падкрэсліваючы, што, наведваючы нацыянальныя святкаваньні па ўсім сьвеце — у Парыжы, Францыі і іншых краінах — яшчэ з 1948 года, яна ніколі не бачыла такога годнага і прэстыжнага святкаваньня Дня Волі, як тое, што Пятро наладзіў у будынку канадскага Парламента да стагоддзя БНР. Віншуючы юбіляра, Івонка Сурвіла называе яго юбілей цудоўным таму, што наперадзе ў яго яшчэ шмат гадоў і часу, каб давесьці да канца ўсе распачатыя справы, дапамагчы беларускаму народу стаць на ногі і пакінуць па сабе годны след на гэтым кантыненце, завяршаючы сваю прамову воклічам «Жыве Беларусь!».

Таксама на сустрэчы прагучалі цёплыя віншаваньні з Бацькаўшчыны і ад даследчыкаў беларускага замежжа: быў зачытаны віншавальны ліст ад Згуртаваньня беларусаў свету «Бацькаўшчына» і прадэманстраваны відэазварот гісторыка і архівісткі Натальлі Гардзіенкі, якія адзначылі важкі ўнёсак Пятра Мурзёнка ў захаваньне гісторыі і культуры беларускай дыяспары.

Завяршаецца вечар цёплымі ўспамінамі і шчырымі пажаданьнямі ад прысутных, якія дзеляцца сваімі яркімі момантамі, перажытымі разам з Пятром. Сябры і паплечнікі згадваюць і першыя сямейныя сустрэчы пасля прыезду ў Канаду — як сімвал адраджэньня суполкі, — і супольную падрыхтоўку да з'езда беларусаў Паўночнай Амерыкі ў 2016 годзе, дзе рашучасць і арганізатарскі талент Пятра ператварылі смелую задуму ў вялікі посьпех, адкрыўшы яго як сапраўднага лідара. Прысутныя дзякуюць яму за скрупулёзнае захаваньне гісторыі грамады ў яго кнігах-хроніках і за навукова-аьсветніцкі часопіс «Культура. Нацыя», жадаюць моцнага здароўя, плёну і новых здзяйсненьняў наперадзе. У сваіх словах удзельнікі падкрэсьліваюць, што такія самаадданыя, прынцыповыя і нястомныя людзі, як Пётра Мурзёнак, з'яўляюцца сапраўдным прыкладам і апірышчам для ўсіх беларусаў — як у замежжы, так і на Бацькаўшчыне.

36-ы Зьезд Беларусаў Паўночнай Амэрыкі

Асабістыя развагі

Аляксандра Логвін

Abstract:

​ This personal reflection highlights the key proceedings, strategic outcomes, and community significance of the 36th North American Belarusian Summit, held in New York from September 5–7, 2026. Attended by representative generations of the diaspora, including strong participation from Canadian Belarusians and the presence of Joanna (Ivonka) Survilla, President of the Rada of the Belarusian Democratic Republic (Rada BNR), the event served as a critical platform for solidarity and strategic planning. ​ ​ Key discussions focused on international advocacy, diaspora protection initiatives such as Protecting Belarusians from Deportation, and enhanced global organizational cooperation. A prominent proposal arising from the Summit was the initial call to establish a World Belarusian Congress (Сусьветны Беларускі Кангрэс) to unify international Belarusian communities while honoring organizational autonomy. Featuring institutional greetings from the Belarusian Institute of Arts and Sciences in Canada (BINiM Canada) and leadership insights from the Belarusian Canadian Alliance, this account underscores the collective commitment to preserving Belarusian language, culture, and democratic heritage across borders.​

​ Я шчыра ўдзячная за магчымасьць узяць удзел у 36-м Зьезьдзе Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, які адбыўся ў Нью-Ёрку 5-7 верасьня 2026 году. Сёлетняя сустрэча была значна большай за звычайную канфэрэнцыю. Яна стала яскравым сьведчаньнем сілы, стойкасьці і нязьменнай адданасьці беларусаў сваёй нацыі, культуры і будучыні, незалежна ад таго, дзе яны жывуць і да якога пакаленьня належаць.

​ Зьезд сабраў разам дасьведчаных грамадзкіх дзеячаў, новых лідараў беларускай супольнасьці і многіх людзей, якія ўпершыню далучыліся да гэтай традыцыі. Форум стаў прасторай для шчырага дыялёгу, глыбокіх развагаў і нараджэньня новых сяброўстваў. На працягу ўсіх дзён працы Зьезду ўдзельнікі абмяркоўвалі як выклікі,

што стаяць перад Беларусьсю і беларускай дыяспарай, так і магчымасьці для ўмацаваньня нашых супольнасьцяў і захаваньня беларускай нацыянальнай тоеснасьці для будучых пакаленьняў.

​ Асаблівую радасьць мне прынесла моцная прысутнасьць беларусаў з розных куткоў Канады. Іх досьвед, энэргія, ідэі і адданасьць беларускай справе значна ўзбагацілі нашыя дыскусіі. Яшчэ раз стала відавочна, наколькі важную ролю беларуская грамада Канады працягвае адыгрываць у жыцьці шырокай беларускай дыяспары.

​ Сярод найбольш важных тэмаў былі пытаньні ўмацаваньня беларускай адвакатуры і прадстаўніцтва беларускіх інтарэсаў на міжнароднай арэне, падтрымкі такіх ініцыятываў, як aбарона беларусаў ад дэпартацыі, а таксама паглыбленьня супрацоўніцтва паміж беларускімі арганізацыямі ва ўсім сьвеце. Асабліва натхняльным вынікам форуму стала прапанова распачаць працу над стварэньнем Сусьветнага Беларускага Кангрэсу. Гэтая ініцыятыва бачыцца як платформа для больш цеснага супрацоўніцтва беларускіх супольнасьцяў розных краін пры адначасовым захаваньні іх незалежнасьці, разнастайнасьці і ўнікальнага ўкладу ў агульную беларускую справу.

​ Для мяне таксама было вялікім гонарам і сапраўднай радасьцю, што ў працы Зьезду ўдзельнічала спадарыня Івонка Сурвіла, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, разам зь іншымі сябрамі Рады БНР. Іх прысутнасьць надала сустрэчы асаблівую вагу і гістарычную пэрспэктыву. На працягу многіх дзесяцігодзьдзяў Рада БНР заставалася сымбалем беларускай дзяржаўнасьці, дэмакратычных каштоўнасьцяў і нацыянальнай пераемнасьці. Іх удзел яшчэ раз нагадаў усім нам пра важнасьць захаваньня і прадаўжэньня той спадчыны, якая была перададзеная беларусам на Бацькаўшчыне і ў замежжы.

​ Асаблівым прывілеем для мяне стала таксама магчымасьць перадаць прывітаньні ад імя Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Канадзе (БІНіМ-Канада). БІНіМ-Канада на працягу многіх гадоў займаецца захаваньнем, вывучэньнем і пашырэньнем ведаў пра беларускую гісторыю, мову, літаратуру, культуру і інтэлектуальную спадчыну. Праз навуковыя дасьледаваньні, выдавецкую дзейнасьць, архіўную працу, адукацыйныя праекты і грамадзкія ініцыятывы Інстытут дапамагае захоўваць і перадаваць наступным пакаленьням гістарычную памяць і культурную спадчыну беларускага народу. Для мяне было вялікім гонарам данесьці словы падтрымкі і найлепшыя пажаданьні ад гэтай важнай канадзкай беларускай навукова-культурнай установы ўсім удзельнікам форуму.

​ Асабіста я пакідала Зьезд з пачуцьцём удзячнасьці, натхненьня і аптымізму. Мяне ўражвалі талент, адданасьць і вера ў будучыню тых людзей, якія сабраліся разам. Я ўдзячная як за сустрэчы са старымі сябрамі, так і за новыя знаёмствы, што ўзьніклі падчас гэтых некалькіх дзён. Найбольш у памяці застануцца размовы паміж пакаленьнямі, абмен ідэямі паміж беларусамі з розных краін і тое сапраўднае пачуцьцё еднасьці, якое яднае людзей, адданых Беларусі.

​ Як цяперашняя старшыня Згуртаваньня Беларусаў Канады, я ганаруся тым, што магла ўдзельнічаць у сустрэчы, якая яшчэ раз пацьвердзіла нашу адданасьць захаваньню беларускай мовы, культуры і спадчыны, падтрымцы Беларусі і беларусаў ва ўсім сьвеце, а таксама будаваньню мацнейшай будучыні для нашай нацыі. Зьезд нагадаў нам, што хоць мы і жывём у розных гарадах і краінах, нас па-ранейшаму яднаюць агульная гісторыя, агульныя каштоўнасьці і агульная надзея на лепшую будучыню Беларусі.

​ Мы разьяжджаліся дадому не толькі з новымі ідэямі, ініцыятывамі і плянамі, але і з абноўленай упэўненасьцю ў тым, што праз дыялёг, салідарнасьць, сяброўства і супрацоўніцтва мы здолеем і надалей умацоўваць нашыя супольнасьці і забясьпечваць моцнае гучаньне беларускага голасу ў сьвеце для наступных пакаленьняў.

Жыве Беларусь!

The 36th North American Belarusian Summit: Personal Reflections

​ I am deeply grateful to have had the opportunity to attend the 36th North American Belarusian Summit, held in New York from 5-7 September 2026. This year's gathering was much more than a conference. It was a powerful reminder of the strength, resilience, and enduring commitment of Belarusians across generations, communities, and borders.

​ The Summit brought together longtime community leaders, emerging voices, and many new faces, creating space for meaningful dialogue, thoughtful discussion, and the formation of new friendships. Throughout the weekend, participants reflected on both the challenges facing Belarus and the diaspora, and the opportunities before us to strengthen our communities and preserve our national identity for future generations.

​ I was especially pleased to see such a strong representation of Belarusians from across Canada. Their perspectives, energy, and dedication enriched the discussions in countless ways and highlighted the important role that the Canadian Belarusian community continues to play within our broader diaspora.

​ Among the most significant conversations were those focused on strengthening Belarusian advocacy on the international stage, supporting initiatives such as Абарона беларусаў ад дэпартацыі (Protecting Belarusians from Deportation), and deepening cooperation among Belarusian organizations worldwide. One particularly inspiring outcome was the call to begin work toward a Сусьветны Беларускі Кангрэс (World Belarusian Congress), envisioned as a platform for greater collaboration among Belarusian communities around the world while respecting the independence, diversity, and unique contributions of each organization and country.

​ I was also especially honoured and grateful that Joanna (Ivonka) Survilla, President of the Rada of the Belarusian Democratic Republic (Rada BNR), was in attendance. Her presence, together with that of fellow members of the Rada BNR, added tremendous meaning and historical perspective to the Summit. For generations, the Rada has served as a symbol of Belarusian statehood, democratic values, and national continuity. Their participation reminded all of us of the importance of preserving and carrying forward the legacy entrusted to Belarusian communities around the world.

​ It was also my distinct privilege to convey greetings on behalf of the Belarusian Institute of Arts and Sciences in Canada (BINiM Canada). As Canada's Belarusian scholarly and cultural institution, BINiM Canada is dedicated to preserving, studying, and promoting Belarusian history, language, literature, culture, and intellectual heritage. Through research, publications, archival preservation, educational initiatives, and public engagement, the Institute helps ensure that the history, achievements, and experiences of Belarusians are documented, celebrated, and passed on to future generations. I was proud to share the Institute's best wishes and its continued commitment to supporting the work of Belarusian organizations throughout North America and beyond.

​ Personally, I left the Summit both encouraged and grateful. Encouraged by the talent, dedication, and optimism of those who came together, and grateful for both old friendships and the new connections formed over these few days. What I will remember most are the conversations between generations, the exchange of ideas across borders, and the genuine sense of community that emerged among people united by a shared commitment to Belarus.

​ As current President of the Belarusian Canadian Alliance, I am proud to have participated in a gathering that reaffirmed our commitment to preserving our language, culture, and heritage, supporting Belarus and Belarusians wherever they may be, and building a stronger future together. The Summit reminded us that although we may live in

different cities and countries, we remain connected by a common history, shared values, and a common hope for the future of our nation.

​ We departed not only with new initiatives and plans, but also with renewed confidence that through dialogue, solidarity, friendship, and cooperation, we can continue to strengthen our communities and ensure that the Belarusian voice remains strong for generations to come.

Жыве Беларусь! Long Live Belarus!

Ад рэдакцыі - Editorial: More information can be found here:

BELARUS-NEWS.US - 36-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі

Радыё Рацыя - Ідзе праца па стварэнні Сусветнага Беларускага Кангрэсу

Хартыя 97 - Пачалася праца па стварэнні Сусветнага беларускага кангрэсу

Новы Час - Ці патрэбны беларусам Сусьветны Кангрэс?

Радыё Свабода - На сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі заклікалі стварыць Сусьветны беларускі кангрэс

Наша Ніва - На сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі заклікалі стварыць Сусветны беларускі кангрэс

Reform.news - У Нью-Ёрку прапанавалі стварыць Сусветны беларускі кангрэс

Сустрэча беларусаў Канады і Анджэя Пачобута ў Атаве - 2026.10.05

Алесь Каралькевіч

Abstract:

​ A special reception was held at the Embassy of the Republic of Poland in Ottawa, bringing together representatives of Canada’s Belarusian diaspora and Polish diplomats. The event honored Andrzej Poczobut, a prominent journalist and one of the Leaders of the Union of Poles in Belarus, following his release from over five years of politically motivated imprisonment by the Lukashenka regime. It demonstrated how shared values, historical solidarity, and human unity preserved the spirit of freedom across distances, exile, and geopolitical challenges.

​

Бываюць сустрэчы, якія падпарадкоўваюцца строгаму дыпламатычнаму пратаколу, а бываюць такія, што нагадваюць сустрэчу даўніх сяброў. Калі прадстаўнікі беларускай дыяспары Канады перакрочылі парог Амбасады Рэспублікі Польшча ў Атаве, атмасфера там вызначалася не столькі фармальнасцямі, колькі глыбокім, супольным пачуццем дома, сумеснай гісторыі і разумення без лішніх слоў.

Спецыяльны прыём быў арганізаваны ў сувязі з прыездам сп. Анджэя Пачобута — вядомага журналіста, грамадскага дзеяча і аднаго з лідэраў Саюза палякаў Беларусі і польскай меншасці ў Беларусі, які вярнуўся да свабоднага жыцця пасля больш чым пяцігадовага зняволення па палітычных матывах рэжымам Лукашэнкі. Наведваючы Канаду, Пачобут выступаў ва ўніверсітэцкіх лекцыйных залах і перад грамадскасцю, нястомна прылучаючы ўвагу да працяглых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, пытанняў рэгіянальнай бяспекі і надзённай рэальнасці вайны ва Украіне.

Сярод шматлікіх сустрэч пад час яго візіту у Канаду, прыём у польскай амбасадзе падарыў хвіліны асаблівай цёплай атмасферы. Беларуская грамада Канады была прадстаўлена на найвышэйшым узроўні: у сустрэчы ўзялі ўдзел Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла, а таксама кіраўнікі Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК) і Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе (БІНІМ Канада).

Пачатак сустрэчы меў адценне чароўнай, чалавечай нязкамплектаванасці. Падчас прывітанняў і паціскання рук у паветры адчуваўся лёгкі моўны бар’ер: большасць беларускіх гасцей добра разумелі па-польску, але не гаварылі свабодна, а дыпламаты апынуліся ў падобным становішчы адносна беларускай мовы. Аднак як толькі ўсе прыселі да размовы, гэтая моўная перашкода імгненна знікла. Размова натуральным чынам перайшла на беларускую мову — пераход адбыўся лёгка дзякуючы сп. Анджэю, ураджэнцу Гродна, які свабодна і з асаблівым цяплом размаўляў па беларуску.

Адным з найбольш кранальных момантаў размовы сталі шчырые словы захаплення сп. Анджэя Пачобута на адрас Івонкі Сурвіллы. Ён адзначыў яе шматгадовую адданасць, назваўшы яе жывым прыкладам таго, як можна заставацца верным сваім караням, жывучы далёка ад Радзімы. Яе нястомная праца на карысць Беларусі, падкрэсліў ён, служыць важным пуцяводным святлом для новай хвалі эмігрантаў і ўцекачоў, якія былі змушаныя пакінуць Беларусь у апошнія гады. У адказ Івонка Сурвілла падзялілася ўспамінамі пра гістарычныя падзеі і згадала шматгадовую гісторыю добрых адносін з польскімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі.

Дыялог плаўна перайшоў да практычных пытанняў дапамогі тым, хто застаецца на Бацькаўшчыне, з акцэнтам на забеспячэнне беларусаў альтэрнатыўнымі, незалежнымі крыніцамі інфармацыі у сёняшніх ўмовах жорсткай цэнзуры. Сп.

Анджэй таксама з асаблівым суперажываннем адзначыў чалавечую патрэбу захавання магчымасці падарожнічаць і падтрымліваць сувязь з Еўропай. Ён падкрэсліў, што нягледзячы на тое, што колькасць віз, выдадзеных грамадзянам Беларусі польскімі консульствамі, скарацілася ў дзесяць разоў у параўнанні з перыядам да 2020 года, Польшча застаецца галоўнай краінай, якая дазваляе беларусам выязджаць у Еўропу.

Каб выказаць афіцыйную ўдзячнасць, слова ўзяў прэзідэнт БІНІМ Канада д-р Пётра Мурзёнак. Каб забяспечыць поўнае разуменне і вытрымаць пратакол, д-р Мурзёнак прамовіў свой зварот па-англійску і падараваў сп. Арлете Бржазоўскай, Часовай Паверенай у Справах Польшчы у Канадзе, і сп. Пачобуту сваю кнігу «Нарысы Беларуса» разам са зборнікамі паэзіі. Выдатным завяршэннем гэтага літаратурнага абмену стаў падарунак ад Старшыні ЗБК Аляксандры Логвін, якая ўручыла кнігу Івонкі Сурвілы «У восем гадоў я была на вайне» — сімвал глыбокай асабістай гісторыі і стойкасці.

Тое, што пачыналася як афіцыйны дыпламатычны прыём, завяршылася як сапраўднае свята сяброўства. Гэта стала выразным нагадваннем пра тое, што супольныя каштоўнасці і шчырае чалавечае яднанне беражліва захоўваюць дух свабоды праз адлегласці, эміграцыю, і геапалітычныя выпрабаванні.

Meeting of Belarusian Canadians and Andrzej Poczobut in Ottawa - 2026.10.05

There are meetings governed by strict diplomatic protocol, and then there are gatherings that feel more like a reunion among old friends. When representatives of Canada’s Belarusian diaspora stepped into the Embassy of the Republic of Poland in Ottawa, the atmosphere was defined less by formality and far more by a deep, shared sense of home, history, and unspoken understanding.

The special reception was organized on the occasion of the visit of Andrzej Poczobut—a prominent journalist, public figure, and one of the leaders of the Union of Poles in Belarus, who returned to a life of freedom after more than five years of politically motivated imprisonment by the Lukashenka regime. Visiting Canada, Poczobut spoke in university lecture halls and before the public, tirelessly drawing attention to ongoing human rights violations in Belarus, regional security issues, and the urgent reality of the war in Ukraine.

Among the many meetings along his Canadian itinerary, the reception at the Polish
Embassy offered moments of a particularly warm atmosphere. The Belarusian community
in Canada was represented at the highest level: the gathering was attended by Ivonka
Survilla, President of the Rada of the Belarusian Democratic Republic, alongside

leadership from the Belarusian Canadian Alliance (BCA) and the Belarusian Institute of Arts and Sciences in Canada (BINiM Canada).

The beginning of the meeting carried a touch of charming, human awkwardness. As greetings and handshakes were exchanged, a slight language barrier lingered in the air: most of the Belarusian guests understood Polish well but did not speak it fluently, while the diplomats found themselves in a similar situation regarding the Belarusian language. However, as soon as everyone sat down to talk, this language barrier instantly vanished. The conversation naturally transitioned into Belarusian—a seamless shift made easy thanks to Mr. Poczobut, a native of Grodno, who spoke Belarusian fluently and with genuine warmth.

One of the most touching moments of the conversation was Mr. Andrzej Poczobut’s heartfelt words of admiration for Ivonka Survilla. He highlighted her decades-long dedication, calling her a living example of how to remain true to one's roots while living far from the Motherland. Her tireless work for the benefit of Belarus, he emphasized, served as a vital guiding light for the new wave of emigrants and refugees who have been forced to leave Belarus in recent years. In response, Ivonka Survilla shared memories of historical events and recalled a long history of good relations with Polish diplomatic missions.

The dialogue smoothly shifted to practical ways of assisting those remaining in the Homeland, focusing on providing Belarusians with alternative, independent information sources amid strict censorship. Mr. Poczobu also noted with deep empathy the human need to preserve the ability to travel and maintain connections with Europe. Despite the fact that the number of visas issued to citizens of Belarus by Polish consulates has fallen tenfold compared to the pre-2020 period, he emphasized that Poland remained the primary country allowing Belarusians to travel to Europe.

To lend formal elegance to the meeting and express official gratitude, Dr. Piotr Murzionak, President of BINiM Canada, took the floor. To ensure complete understanding and uphold protocol, Dr. Murzionak delivered his remarks in English and presented the Chargée d'Affaires a.i. Arletta Brzozowska and Mr. Poczobut with his book Narisy Belarusa (Essays of a Belarusian) along with collections of his poetry. Adding a wonderful conclusion to this literary exchange, Alaksandra Logvin, President of the Belarusian Canadian Alliance, presented Ivonka Survilla’s book “At 8, I Survived the War” —a symbol of deep personal history and resilience.

What began as an official diplomatic reception ended as a true celebration of friendship. It served as a clear reminder that across distances, exile, and geopolitical trials, shared values and genuine human unity warmly preserved the spirit of freedom.

«На хвалях вогненнага мора...»

Тэатралізавана-інтэрактыўнае чытанне ад Васіля

Дранько-Майсюка і Алены Баяравай

Алесь Каралькевіч

Abstract:

​ This event recording presents "On the Waves of the Fiery Sea..." («На хвалях вогненнага мора...»), a live theatrical and interactive reading organized by the Belarusian Institute of Arts and Sciences in Canada and the Belarusian Canadian Alliance to commemorate the "Night of Unexecuted Poetry". Opened by hosts Alexandra Logvin and Mihas Rykau, the program reflects on the night of October 29–30,

1937, when Soviet authorities executed over a hundred figures of Belarusian literature, theater, and youth culture. Emphasizing that while individuals can be killed, their words remain immortal, the hosts transition the stage to actors and literary researchers Vasil Dranko-Maysuk and Alena Bayarava.
Blending dramatic poetry recitations, biographical storytelling, and rare archival discoveries, the performers bring to life the vibrant yet tragic trajectories of key 1920s–1930s Belarusian writers—including Mikhas Charot, Ales Dudar, Valery Marakou, and Todar Kliashtorny—most of whom perished before reaching their mid-thirties. Through excerpts ranging from rebellious revolutionary manifestos and anti-Soviet satire to KGB interrogation transcripts and allegorical children's verse, the performance illustrates both the artistic vitality of the era and the brutal mechanisms of Stalinist censorship and terror. The program concludes with a Q&A session exploring the expressionist symbolism of the show's title, ongoing archival research into forgotten periodicals, and the enduring relevance of Belarusian literary heritage.

https://youtube.com/live/NVYeVGTp5ic

​ Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе і Згуртаванне беларусаў Канады запрашаюць на запіс кранальнага тэатралізаванага выступу, прысвечанага адной з самых трагічных датаў у беларускай гісторыі — ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. У тую ноч савецкая ўлада знішчыла больш за сотню прадстаўнікоў беларускай культуры, моладзі, тэатра і літаратуры.

​ Вечар распачынаюць вядоўцы Аляксандра Логвін і Міхась Рыкаў, нагадваючы, што чалавека можна забіць, але забіць ягонае слова — немагчыма. Менавіта таму гэтая дата жыве ў нашай памяці як «Ноч нерасстралянай паэзіі», а галасы творцаў працягваюць гучаць, пакуль мы іх чытаем і слухаем. Пасля ўступнага слова вядоўцы перадаюць сцэну акцёрам і даследчыкам літаратуры Васілю Дранько-Майсюку і Алене Баяравай.

​ Выходзячы на сцэну, Васіль Дранько-Майсюк адразу заўважае, наколькі балюча ўсведамляць узрост загінулых геніяў: многім з іх не споўнілася нават трыццаці гадоў, калі іх жыццё абарвалася. Але насуперак трагедыі, яны паспелі пражыць яркае, імпэтнае жыццё, і іхняя свабодалюбівая творчасць 1920–1930-х гадоў працягвае натхняць нават сёння.

​ Першым перад гледачамі паўстае Міхась Чарот — сапраўдны «кароль беларускага Парнасу», сын звычайных сялян, які паспеў пабыць настаўнікам,

спеваком, акцёрам і паэтам-скандалістам, чые вершы дэкламавалі на вуліцах Менска. У пачатку 1920-х ён быў поўны шалёнай рэвалюцыйнай энергіі: ягоная паэма «Босыя на вогнішчы» (1921) і эпатажныя «Скокі на могілках» гучалі як дзёрзкі, карнавальны маніфест, дзе лірычныя героі танцавалі канкан на магілах мінулага. Ягоная п'еса «На Купалле» наогул стала першым беларускім мюзіклам. Але па законах драматургіі пасля бунтарскага ўздыму непазбежна наступае горкае працверажэнне. Праз голас Алены Баяравай гучыць іншы Чарот сярэдзіны 1920-х — стомлены і самотны чалавек, які перажыў асабістую любоўную драму і адчувае, як набліжаецца цемра. Калі ж у 1930 годзе пачалася першая хваля сталінскага тэрору, Чарота не арыштавалі адразу, а зрабілі з ім нешта страшнейшае — зламалі маральна, прымусіўшы напісаць ганебны верш «Суровы прыгавор падпісваю першы» ў падтрымку рэпрэсій. Пасля гэтага паэт у ім памёр: ён замаўчаў і пачаў ратавацца ад рэчаіснасці ў алкаголі, што пазней зафіксавалі нават пратаколы допытаў Якуба Коласа ў НКУС.

​ Зусім іншым паўстае Алесь Дудар — паэт, які раней за многіх расчараваўся ў савецкіх лозунгах і вярнуўся да эстэтыкі Максіма Багдановіча і еўрапейскага сімвалізму. Выканаўцы пераносяць нас у кароткі «залаты час» 1925–1926 гадоў, калі ў Менску дыхалася вольна, адчыняліся тэатры і ўзнікла элітарнае аб'яднанне «Узвышша». Алена чытае меладычныя, узнёслыя вершы Дудара гэтага перыяду, пасля чаго атмасфера рэзка змяняецца: гучаць вострыя, бязлітасныя радкі антысавецкага твора «Пасеклі край наш папалам...», дзе паэт без страху выкрывае маскоўскіх і польскіх гаспадароў. За сваю праўду Дудар заплаціў высокую цану — арышт 31 кастрычніка 1936 года ў менскай кватэры на вуліцы Правадной (дзе яго суседам быў славуты Уладзіслаў Галубок) і расстрэл у кастрычніку 1937-га.

​ У гэтай гісторыі праяўляецца і постаць Валерыя Маракова, які пражыў усяго дваццаць пяць гадоў, як і ягоны кумір Максім Багдановіч. Маракоў запомніўся не толькі талентам, але і нязломным характарам. Пасля арышту на Менскім вакзале ў лістападзе 1936 года ягоныя кнігі былі асуджаныя на знішчэнне паводле сумнавядомага «Загаду № 33» Галоўліта БССР. Алена Баярава з болем у голасе адзначае, што нават самыя жорсткія катаванні следчых не змаглі прымусіць юнака абгаварыць сябе ці сяброў — ягоная крымінальная справа завяршаецца сухім, але велічным радком: «Абвінавачаны вінаватым сябе не прызнаў».

​ Кульмінацыяй вечара становіцца гісторыя Тодара Кляшторнага, расстралянага ў трыццаць тры гады. Замест пафасных рэквіемаў Васіль і Алена

чытаюць кранальны ўрывак з ягонага апошняга твора — дзіцячай казкі пра маленькага зайку. Раз'юшаны воўк заганяе безабароннага звярка ў норку, здаецца, што выратавання няма, але ў апошняе імгненне з бярлогі выходзіць мядзведзь і ратуе зайку ад смерці. Гэтая простая дзіцячая гісторыя набывае глыбокі сімвалічны сэнс: зайка выжыў — і дакладна гэтак жа выжыла беларуская літаратура. Васіль згадвае запавет Максіма Багдановіча пра пакінутую кнігу, якая дае аўтару бессмяротнасць, і выказвае ўпэўненасць, што прыйдзе час, калі цэнтральныя праспекты Менска, Віцебска, Бабруйска і іншых гарадоў будуць насіць імёны гэтых маладых геніяў.

​ Пасля завяршэння чытання вядоўцы Аляксандра Логвін і Міхась Рыкаў вяртаюцца да размовы, захопленыя архіўнымі знаходкамі акцёраў. Аляксандра пытаецца пра сэнс назвы «На хвалях вогненнага мора», і Васіль тлумачыць гэты яркі экспрэсіяністычны вобраз: людзям здаецца, што яны ўтаймавалі небяспечную стыхію агню і могуць смела плыць па яго хвалях, яшчэ не ведаючы, што неўзабаве гэтыя хвалі іх паглынуць. Гэта дакладная метафара лёсу цэлага пакалення творцаў, якія не ведалі, куды насамрэч нясе іх гісторыя. На развітанне акцёры і вядоўцы дамаўляюцца пра новую сустрэчу — у снежні, да юбілею Максіма Багдановіча, каб паказаць гледачам зусім нечаканага, некананічнага і жывога класіка.

Больш інфармацыі пра ўдзельнікаў можна знайсці тут:

https://events.belarusian.world/at/litaraturnyvir

Па-летняму цёплая сустрэча ў лістападзе: Юрый Стыльскі

ў Атаве

Алесь Каралькевіч

Abstract:

​ On a warm, summer-like evening in early November, Belarusian rock musician Yury Stylski (frontman of Dai Darogu!) wraps up his month-long North American tour with an intimate acoustic concert in Ottawa. Performing in front of the local Belarusian diaspora, Stylski trades his usual electric punk energy for heartfelt conversation, stories of his past—from working in Brest construction to facing censorship and exile after the 2020 protests—and a small auction of his own paintings. Throughout the evening, he unites the audience through poignant Belarusian songs, including Danchyk’s classic "Aksamitny letni viečar," his own prophetic anthem "Kraina znoŭ u biadzie" ("Country is in Trouble"), Tor Band’s "My nie bydla," and Viktor Tsoi’s "Peremen!", creating a shared space of solidarity far from home.

​

​ Пачатак лістапада ў Атаве выдаўся нечакана цёплым — за вокнамі стаяла цудоўнае, амаль летняе надвор'е. У невялікай, утульнай зале, дзе пануе хатняя атмасфера, збіраюцца людзі — беларуская дыяспара, якая прыйшла сустрэць свайго земляка. Юрый Стыльскі, лідар культавага берасцейскага гурта «Дай Дарогу!», завяршае тут свой доўгі, месяцавы тур па Паўночнай Амерыцы. Пасля дзясяткаў пераездаў, Штатаў, Манрэаля і Таронта менавіта сталіца Канады становіцца фінальнай кропкай гэтага падарожжа.

​ Калі Юрый выходзіць да мікрафона з адной толькі акустычнай гітарай, ён шчыра вітае ўсіх вольных і сапраўдных беларусаў. Каб разварушыць крыху стрыманую канадскую публіку, якая спакойна сядзіць на сваіх месцах, Стыльскі абвяшчае стварэнне «Беларускага заслужанага народнага хору імя Дай Дарогу». Размінкай для галасоў становіцца кранальны кавер на класіку беларускай эміграцыі — «Аксамітны летні вечар» Данчыка, які асабліва трапна гучыць пасля цёплага вечара за вокнамі. Гэта задае тон усяму канцэрту: за кулісамі застаецца электрычны панк-драйв, саступаючы месца шчырай, «лямпавай» размове.

​ Канцэрт хутка ператвараецца ў жывы дыялог. Юрый праводзіць пераклічку па беларускіх гарадах: шукае ў зале землякоў з Гомеля, Магілёва, Віцебска, Гродна, Ліды, Пінска, Баранавічаў, Мінска і, вядома, роднага Брэста. Ён дзеліцца асабістым: расказвае, як калісьці працаваў на будоўлі ў брэсцкім Будтрэсце № 8, што пасля вылілася ў іранічную песню «Самы ўнікальны».

​ Але за жартамі і бадзёрымі акордамі хаваецца горкая гісторыя апошніх гадоў. Стыльскі згадвае 2020 год, пратэсты супраць акумулятарнага завода пад Брэстам і тое, як ён сам апынуўся ў выгнанні. Асаблівай кропкай незвароту стаў

кліп на песню «Баю-бай» — змрочную калыханку ад імя сілавіка. Музыка з горкай усмешкай пераказвае, як берасцейскія ідэолагі і супрацоўнікі ГУБАЗіКа сабралі камісію з мясцовых гісторыкаў і філолагаў, каб афіцыйна прызнаць відэа не проста экстрэмісцкім, а «распальваннем сацыяльнай варожасці», пасля чаго суд прайшоў без яго, калі ён ужо з’ехаў ва Украіну, а потым у Варшаву.

​ Паміж песнямі Юрый ладзіць невялікі аўкцыён — прапануе гледачам свае карціны. А яшчэ падымае тосты за сустрэчу, свабоду і бусла, натхнёна выконваючы песні на вершы беларускіх класікаў — «Ты чуеш, брат?» Максіма Танка (дапісаўшы туды свой трэці слупок) і «Гэй, наперад» Янкі Купалы, на якія сам напісаў музыку.

​ У гэтай атмасферы светлай тугі і салідарнасці гучаць самыя балючыя і важныя беларускія песні. Адным з найбольш эмацыйных момантаў вечара становіцца выкананне кампазіцыі «Не веру» («Краіна зноў у бядзе»). Стыльскі тлумачыць залу гісторыю стварэння гэтай песьні: яна была напісана яшчэ ў 2015 годзе — задоўга да падзей дваццатага. Юрый падкрэслівае, што тады ён свядома, прынцыпова стварыў гэты тэкст менавіта на беларускай мове — «каб дайшло». Зала замірае, улучаючыся ў кожнае слова гэтага прарочага крыку душы пра тое, як «патрэскалася вера, пашарпалася надзея», пра высахлыя крыніцы і дарэмныя чаканні. Калі ж пад гітарны бой гучыць горкі рэфрэн — «Малюй узоркі на бруднай вадзе, пішы хоць алмазным пяром на слупе — краіна зноў у бядзе» — песня ўспрымаецца ўжо не проста як успамін з мінулага дзесяцігоддзя, а як балючы дыягназ сучаснасці, які адгукаецца ў сэрцы кожнага прысутнага.

​ Далей у тым жа высокім эмацыйным рэгістры гучыць кранальная «Праз вызваленне Украіны», прысвечаная беларускім добраахвотнікам, а ў падтрымку зняволеных музыкаў з гурта Tor Band зала падхоплівае іх гімн «Мы не быдла, стада і трусы — мы жывы народ, мы беларусы». Сатырычны ж «Гроб на калёсіках» дорыць гледачам хвіліну калектыўнай мары пра дзень, калі на межах выстраяцца вялізныя чэргі з эмігрантаў, якія вяртаюцца дадому.

​ Канцэрт падыходзіць да фіналу, і Стыльскі бярэ першыя акорды цоеўскіх «Перамен!» — песні, пад якую ў спякотным жніўні 2020-га прачыналася ўся Беларусь. Ён шчыра радуецца за атаўскіх беларусаў, якія жывуць у спакойнай і вольнай краіне, але не забыліся, хто яны і адкуль. А ў невялікай зале Атавы яшчэ доўга застаецца адчуванне, што ў гэты цёплы, па-летняму сонечны лістападаўскі вечар кавалачак сапраўднай, жывой Беларусі пабываў зусім побач.

Больш інфармацыі пра выканаўцу можна знайсці тут:

https://events.belarusian.world/invite/b46d540e6947a506c757

Ад рэдакцыі​

Дарагія чытачы!

Шчыра дзякуем вам за тое, што правялі гэты час разам з часопісам “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ”. Кожны выпуск нашага часопіса ствараецца з думкай што ёсць шмат чытачоў, якім неабыякавыя наша гісторыя, культура, і супольная будучыня.

Мы разумеем што самая важная частка пачынаецца менавіта цяпер — у вашым асэнсаванні прачытанага. Дзяліцеся сваімі думкамі, уражаннямі і заўвагамі ў каментарыях ці ў нашых сацыяльных сетках. Вашы водгукі дапаможуць нам бачыць новыя ракурсы і падкажуць тэмы для будучых артыкулаў.

Мы ўжо рыхтуем наступны выпуск, дзе працягнем прадстаўляць цікавыя матэрыялы, разбірацца ў складаных гістарычных паралелях і знаёміць вас з адметнымі постацямі беларускага свету. Сачыце за абнаўленнямі, каб не прапусціць новыя публікацыі! Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых.

Свае матэрыялы і пажаданьні дасылайце на: kn@binim.org .

Знаходьце нас на kn.sakavik.net .
Да сустрэчы на старонках наступнага нумара!

З павагай і ўдзячнасцю,
Рэдакцыя часопіса Культура.Нацыя

From the Editorial Board

Dear Readers!

We sincerely thank you for spending this time with the journal “CULTURE. NATION”. Every issue of our journal is created with the thought that there are many readers who care deeply about our history, culture, and shared future.

We understand that the most important part begins right now — in your reflection on what you have read. Please share your thoughts, impressions, and remarks in the comments or on our social media. Your feedback will help us see new perspectives and suggest topics for future articles.

We are already preparing the next issue, where we will continue to present interesting materials, explore complex historical parallels, and introduce you to prominent figures of the Belarusian world. Follow our updates so you don't miss new publications! We invite everyone interested to collaborate with us.

Send your materials and suggestions to: kn@binim.org

Find us at: kn.sakavik.net
See you on the pages of the next issue!

With respect and gratitude,
The Editorial Board of the journal Culture. Nation

— канец нумара · усе нумары —